We are the greatest!

October 14, 2007 - 18:49:53

Далей няма куды

Цэтлікі запісу: shit happens, спорт

Гэта трэба было бачыць, таму што паверыць у такое немагчыма. Тое, што завецца беларускай зборнай па футболе, а насамрэч зьяўляецца зборнай Гандурасу па гандурасізьме, учора змагалася супраць усіх што ні на ёсьць набыткаў беларускага футболу на міжнароднай арэне. Змагалася, праўда, ня сам-насам. У гэтым змаганьні ім дапамагала футбольная зборная Люксэмбургу. Так-так, тая самая, у якой гуляюць цырульнікі, дворнікі і іншыя грузчыкі; якім у прынцыпе ня сьвеціць нічога ў адборачных турнірах і ніколі ня будзе сьвяціць; якія гуляюць дзеля свайго задавальненьня і мажлівасьці спаткацца з сусьветнымі зоркамі (я не пра беларусаў, канечне); якія за гонар сваёй краіны ня сорамна прапусьціць энную колькасьць мячоў, калі пры гэтым яны заб’юць хоць аднаго; якія ў гэтым адборачным туры дагэтуль забівалі толькі аднойчы - Гандурасу беларусам; якія апошні раз ачкі ў міжнародных спаборніцтвах бралі 7 год таму - у сустрэчы з Гандурасам (даруйце, канечне ж, зь беларусамі) - згулялі ўнічыю… Сьпіс далёка няпоўны, але тут я хацеў распавесьці зусім не пра люксэмбуржцаў…

Учора зборная Гандурасу калхозьнікаў паказала, што іхнія магчымасьці практычна бязьмежныя. Люксэмбург па сутнасьці забіў нам двойчы (першы мяч не залічаны праз судзейскую памылку; ну й пашкадавалі нашага брамніка, які, выштурхваючы шпурляка з сеткі, атрымаў траўму і вымушаны быў сысьці з поля; ды й самі госьці ня надта спрачаліся зь няслушным рашэньнем судзьдзі), аднак канчатковага ліку 0:1 таксама хапае зь ліхвой. Госьці ўвесь матч тыкалі: а) шпурляка ў накірунку нашае брамы; б) нашых сьвіньняў худбалістаў лычом тварам у гной газон; пераўзышлі нас у колькасьці жоўтых картак у некалькі разоў, а перад самым сьвістком канчаткова ўтапталі нашых у неадмыўны бруд гэтым мячом… Так што яго нават цяжка й назваць незаслужаным(!). Бо нашыя не патрапілі аніводнага разу хаця б у штангу. А выйграць, калі ня б’еш па варотах, прынцыпова немажліва.

Ня ведаю, да чаго рыхтуе сваіх падначаленых сп.Штанге (ну відавочна ж, што ў штангі таксама трэба падцягнуць навыкі ўдараў), але ці ня час ужо біць па Штанге? Мне па шчырасьці імпанаваў і заўжды будзе імпанаваць сп.Пунтус, і мне шкада было, што такі спэцыяліст пакідае пост галоўнага трэнэру - ды яго проста аблілі крытыкай, пасьля якое апускаюцца рукі. Але які сэнс было ў разгары сэзону мяняць коней на пераправе, асьлі нам усё адно нічога ня сьвеціць?.. Колькі яшчэ трэба матчаў прайграць Штанге, каб яго турнулі так сама, як і ўсіх астатніх, не разумеючы, што ў адзін дзень нічога ня зьменіцца.

P.S. А раўналежна ў гэты самы час на іншым канале французы ў гасьцёх абыйгравалі каманду Фарэрскіх выспаў зь лікам 6:0…

Камэнтары »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2007/10/14/p623/trackback/

Пакуль ніхто нічога не прыдумаў сказаць.

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design