Наведалі новыя цікавыя месцы ;)
Гэх, не хацелася ж пасьля працы яшчэ заставацца на няпэўны час, пакуль не разьвяжуцца перабоі з сыгналізацыяй. Але Танька прыехала акурат да месца (а я ўжо думаў - ня зьявіцца).
Ну што ж - вось і вырашылася пытаньне з піўбарам (імправізаваным). Акурат пасьпелі скончыць першую паўтарашку, пакуль прыйшоў час нарэшце зачыняцца канчаткова…
Другі эпізод нашых пагулянак можна назваць не "сядзеньнем", а ўжо "хаджэньнем па муках". У гэтай дзярэўні знайсьці ў суботу месца, дзе можна было перакусіць, аказалася немагчыма ў прынцыпе. Ня кажучы ўжо пра прыбіральню… І таму я для сябе ўсьведаміў, што ўвесь наш доўгі шлях у яе пошуках - гэта проста кветачкі ў параўнаньні з тым самым момантам, калі ўжо прыбіральня так блізка - рукой падаць, але вось трэба яшчэ нейкую хвіліну стаяць перад касай… Які кат прыдумаў такое выпрабаваньне?! 
Адзіным месцам, дзе заставался магчымасьць сагрэцца гарачай кавай, была сталоўка ля аўтавакзалу. Не разумею падобнага напляватальскага настрою тых, хто ў ёй працуе, але з-за адсутнасьці ўсялякага сэрвісу і ўвогуле мажлівасьці замовіць што-небудзь давялося грэцца ізноў жа пЫвам у акружэньні застаўленых аб’едкамі сталоў… А затое пасьля адарваўся наведаў іхнюю халяўную прыбіральню для асобаў супрацьлеглага полу (мужчынская была занятая, а час не трывае
).
Ну што яшчэ з гэтага дню карыснага вынес? Натуральна, зносіны з Танькай. Падчас якіх чарговы раз не ўтрымаўся і ледзь не пражужжэў усе вухі.
Ну тэма ж была адпаведная! (У нас з Танькай яна ня можа не закрануцца хоць бы на гадзінку
). А можа й добра мець з сабой фотаздымак - ня іншым, дык хоць сабе больш застанецца. 

А затое пасьля адарваўся наведаў іхнюю халяўную прыбіральню для асобаў супрацьлеглага полу
Хи, может ещё и кого-нить встретил там?!
Comment by BelAngel — October 22, 2007 @ 15:40:40
Ік-ік-ік!
Comment by Renessaince — October 22, 2007 @ 16:13:13
было бы весело…
Comment by BelAngel — October 22, 2007 @ 16:46:59
…І воплі.
Comment by Renessaince — October 22, 2007 @ 17:09:13