We are the greatest!

October 22, 2007 - 16:53:16

Добрая навіна не прыходзіць адна

Цэтлікі запісу: чалавечкі, прышпіл, мроі

Ну хіба ж магчыма было адмовіцца ўчора, калі да маіх варотаў пад’ехала карэта "Мэрсэдэс", каб забраць мяне туды-дзе-пЫва-і-чыпсы. Праўда, за той час, пакуль я дайграваў матч сваёй каманды зьбіраўся, мама ўжо пасьпела выдаць Алесю пра тое, што… ммм… Ну, карацей, ён пасьля мяне ўсю дарогу дапытваўся, што ж там такое ў мяне ў Менску мёдам намазана. emoticon

А вось ягоная першая ж навіна мяне парадавала бязьмежна. А я ж даўно яму казаў - і ён нарэшце вырашыўся - аформіць свае адносіны зь Інай афіцыйна! І гэта ж яны якраз вярталіся зь вясельнага салёну, дзе выбіралі сукенку.

Атрымоўваецца - я вырашыў перадыхнуць ад працы якраз у тэму, каб пасьпець і на іхняе вясельле, і, можа, яшчэ на чый-небудзь дзень варэньня. Хоць сам па сабе хвакт адпачынку ўжо ня можа ня радаваць… Таму ўчорашні дзень атрымаўся такі вось дабравесны.

Калі б забыцца на той хвакт, што ў разгары працоўнага дню мне так скруціла раптам шыю і не разагнула да ночы… Памятаю, Алесь мне яшчэ спрабаваў на сваім прыкладзе давесьці, што ляйнэйдж па мне плача, а я ў гэты час спрабаваў ці прыняць гарызантальнае становішча (бо так шыі лягчэй было), ці падпіраць галаву рукамі… А ўвечары, калі мама паабяцала перад сном намазаць якой-небудзь мазі, я ў чаканьні гэтага так глядзеў снукер, што ажно… прачнуўся недзе каля пяці ранку (асьлі верыць смс-цы)… emoticon

А сёньня павесяліла яшчэ й Фляйка (можа ж, калі папросіш emoticon). Канечне, добра, што мой аднаклясьнік, які цяпер у Італіі, знайшоў сабе там аднадумку… Ну і ў тым, што яна баўгарка, таксама нічога страшнага няма. Але вось калі мне сказалі, што зваць яе Пеця, я ня здолеў стрымацца. emoticon

Пасьля, калі здолеў вярнуцца ў нармалёвы стан, зацікавіўся баўгарскімі імёнамі. OMG, ну ёсьць жа ў іх прыгожыя насамрэч жаночыя імёны,  ёсьць такія, што паходзяць ад расьлін, ад пажаданьняў усялякіх, а гэтае імя што азначае? Можа гэта проста пераапрануты Пётар? emoticon То Віталь заве сваю абранніцу Пятрушкай. Ну так хоць неяк лягчэй…

1 Comment »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2007/10/22/p636/trackback/

  1. мама ўжо пасьпела выдаць Алесю
    Хм… тут одно из двух: или Хто-то долго собирается или у кого-то мама очень быстро говорит ;D

    Comment by BeAngel — October 23, 2007 @ 11:35:56

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design