І яшчэ пра кітайцаў і іхнія адносіны зь беларусамі
У прыезд "Звязды" з аўтапрабегам тата ў падарунак атрымаў ад іх акрамя іншае дробязі яшчэ й цуд кітайскае думкі - гадзіньнік з інтэграваным fm-радывам. І сёньня на яго ў нас нарэшце зьявіліся батарэйкі.
Вывучэньне радыёпрымачу выявіла той хвакт, што для таго, каб яго можна было слухаць, трэба падпіраць заднюю сьценку рукой. Гадзіньнік працаваў без падобных выкрутасаў, але… на ягоным цыфербляце не было дзяленьняў. Час выставіў усьляпую, "соплі" ў прымачу вырашылі зьліквідаваць. Пакуль падпайваў кантакт пераменнага рэзыстару з платай, адваліўся іншы правадок, ад батарэйкі. Нагадаю: комба-гадзіньнік па ідэі неўжываны ні разу, з новага. Што-то будзе далей?
Цяпер самае цікавае. Хоць інструкцыя й напісаная па-ангельску, але на шкле, што прыкрывае цыферблят, з гонарам адштампавана "ГЕРПЕВИР", што недвухсэнсоўна паказвае на мясцовае паходжаньне тых "кітайцаў", што прыбор скляпалі. Праўда, хай бы яны сабе гэты герпэвір засунулі ў тое месца, якім пры гэтым думалі. Зэканомілі нават на подпісе цыфербляту. 
Яшчэ паставіў сёньня сабе нарэшце фаярфокс. Я пра той, каторы 2-й вэрсыі, а не майнфілд. Сапраўды, інэтбол стаў працаваць напоўніцу. Праўда, пасьля трэцяга адыходзіць назад крыху ніякавата. Затое вагняліска па-беларуску. ![]()
Вось толькі перамогі некуды зьніклі. Сёньня ўмудрыўся саступіць нават "нулёваму"… 

Зато, если бы не китайцы с их качеством, то ты бы лишился такой интересной и увлекательной возможности поколупаться с проводочками, припойчиками, паяльником.
ВЫВОД: китайцы делают жизнь беларусов наиболее разнообразной, занимательной и интересной
Comment by BeAngel — October 25, 2007 @ 14:27:21
Выснова: гэта ж не кітайцы былі…
Ну хай сабе я няправільна паведаміў па тэлефоне (бо сам тады яшчэ так думаў), але ж тут правільна патлумачыў, здаецца…
Comment by Renessaince — October 25, 2007 @ 14:40:31
Нуууу… ну тогда НЕкитайцы делают жизнь беларусов наиболее разнообразной, занимательной и интересной
Comment by BeAngel — October 25, 2007 @ 15:22:38