We are the greatest!

November 30, 2007 - 16:22:21

Далучайся да нас!

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам
 

- 13:30:50

Нашай фаміліі прыбыло!

Цэтлікі запісу: шабачкі, canon, вандроўка

Дружная кампашкаЦікавая ночка пачалася яшчэ ўвечары ў пятніцу. Дзьве шабачкі грэліся ў памяшканьні вакзалу, бы ўсе нармалёвыя людзі, а трэцяя - найболей зашуганая - прасілася да іх звонку. Бо там, звонку, было значна халадней, ніж унутры. Ніхто яе не ўпускаў (як яна ні скуголіла), бо як толькі хто падыходзіў адчыніць дзьверы - яна ўцякала. І так цікава перабягала ад аднаго ўваходу да іншага. emoticon А потым недзе зьнікла. Аказалася, што падперла сабой дзьверы здуру (і звонку), і калі я выходзіў, крыху яе прыдушыў… emoticon

Далей сядзеньне працягвалася ўжо на менскім вакзале: чакалі прыезду гасьцей адусюль. Вырашыў наведаць тое нашае месца, дзе між такога гармідару можна пабыць у цішы… І адкрыў для сябе заадно й чацьверты паверх вакзалу. Ну прынамсі адзін більярдны клюб ужо ведаю. А яшчэ ведаю, што на гэты паверх зь іншымі ягонымі забавамі нецікава хадзіць аднаму…

Ай, бегам. Як і ўся атмасфэра тых дзён Гэта - на выкупе нявесты.

Дык вось для чаго жэняцца

Апошні пацалунак перад свабодай (ці ўжо пасьля яе?).

Гледзячы пра каго казаць, зрэшты

 

Цётка не без памылак, але ж усё-ткі па-беларуску правяла цырымонію (якую?). Памятаю, што падчас яе высьветлілася, што Волька будзе выдатнай гаспадыняй. А таксама што гаршчок унікальны хаця б тым, што дагэтуль ніхто такім чынам яго не падпісваў (і па-беларуску ў тым ліку таксама, цікава?). Ма-лай-цы!

Калі й разаб'ецца - то на шчасьце

 Канвэер, між іншым, быў ня толькі ў аддзеле ЗАГС, але й паўсюль, дзе традыцыйна фоткаюцца маладыя пасьля яго. Але нам спакойнае месца ў Траецкім адшукаць удалося.

А што гэта ў вас такое?

 А гэта ўжо ў сталоўцы, дзе, абпіўшыся ліманаду, утварылася яшчэ адна прыгожая парачка. Праўда, ненадоўга - Арцём захварэў…

Так, нас, мужчын, трэба берагчы

 Прышпільна зрабілі расповед пра тое, як жылі дагэтуль і як пазнаёміліся, зь ілюстрацыямі, зразумела. А яшчэ ні ў кога не сустракаў такое брамы, як падчас наразаньня пірагу ў выглядзе торту.

Працэс стварэньня гэтае брамы

Ну вось яна й гатовая

 

 

P.S. (папярэджваючы пытаньні зласьліўцаў) "Фамілія" - то ня ў вузкім сэнсе сям’я; гэта род. У гэты дзень род пашырыўся; дзеля таго, каб у будучыні працягвацца.

P.P.S. Як і паўсюль, Нехта ізноў жа спадабаўся ўсім… emoticon Пытаньні ў духу вясельля і ўсё такое ліліся адно за адным. Але гэта - другаснае. Галоўнае, што ты - малайчынка.

November 29, 2007 - 1:37:53

А вы калі-небудзь пакідалі працу?..

Цэтлікі запісу: праца, Беларусь, Бог

Чарговая размова з начальствам. Цяжка-а-а-а-я…

Ну чаму яны проста не зразумеюць, што я не жадаю

Цяпер ачарнёны аказаўся ня толькі Ваняша, але й ці ня ўсе супрацоўнікі фірмы - яны ворагі, сабатажнікі й раскрадальнікі прыватнае маёмасьці (адзін я станоўчы і ва ўсіх сэнсах сьвяты).

Значыцца, ён так і не зразумеў, што кожнага трэба цаніць?

Гэтым разам загаварыў ужо пра грошы. Пра тое, што я буду грэсьці іх шуфлёй. Што выходныя ў мяне будуць выходнымі, а не рабочымі. Што для поўнага шчасьця не хапае аднаго месяцу, які я павінен папрацаваць, бо безь мяне там усё разваліцца (гы-гы, я й так гэта ведаю; але якая мая справа?).

Зразумела, што будуць старацца ўтрымаць як мага далей. Толькі пакуль што ня ведаю, навошта. Бо так проста такія ўмовы прапаноўваць - глупства. Адчуваю, што нешта ў іх наўме. Вось толькі што?..

І гэта яшчэ хай будзе (знайшоў там сябе выпадкова на 6-й старонцы побач з Ташкай).

Малітва за Беларусь

- 1:20:17

Некалі я займаўся гэтым на Яху…

Цэтлікі запісу: canon, уласна_блёг_сам

У чым сутнасьць:
1. Вы адзначаецеся ў камэнтах;
2. Я называю Вам дзьве лічбы: нумар тэчкі й нумар малюнку ў гэтай тэчцы;
3. Вы адлічваеце патрэбны фотаздымак (асьлі тэчка з малюнкамі адна, нумар тэчкі ня ўлічваецца);
4. Зьмяшчаеце ў сябе флэшмоб і малюнак зь ягоным апісаньнем.

 

Ну я ўжо пісаў пра аўтапрабег

via  Дзевачкажа

November 27, 2007 - 13:44:09

А ў нас сьнег

Цэтлікі запісу: праца, сон, мроі, Бог

А ўчора я меў заплянаваную размову з кіраўніцтвам. Ну, мала таго, што з моманту майго выхаду з адпачынку яны мяне амаль не зачэпаюць, дык учора быў амаль верх галянтнасьці. Начальнік хацеў падвезьці мяне да хаты, спытаўся мяне дазволу на паленьне, папрасіў прабачэньня за свае паводзіны і словы ў мой бок, сказаныя за некалькі дзён да адпачынку… Але гэта ўсё я чакаў і прадбачыў. Я чакаў нават болей, ды так і не дачакаўся. Выслухаў, падзяліўся сваім бачаньнем разьвязаньня іхніх праблемаў. Карацей, далікатна адмовіўся перадумаць. У той вечар усё было спакойна. Дай Бог, каб ужо і дарабіць так атрымалася. Баяўся, што гэта ня спраўдзіцца ўжо сёньня. Пакуль што ўсё ціха, як і раней. А, не, ня ўсё: сьнег парыпвае пад нагамі.

А яшчэ выцыганіў-ткі у Вадзіка мядзьвядзяняціка. emoticon Ужо недарма на малую групу схадзіў. Хаця там і акрамя гэтага ёсьць дзеля чаго хадзіць, канечне. Напрыклад, папіць кавы пасьля цяжкое размовы. Вой, паглядзець сэмінар пра сэкс. Праўда, сэмінар датычыўся толькі адносінаў у шлюбе, а таму пакуль што карыснага мала прынёс. Акрамя таго, што сэкс ёсьць. emoticon І ён ня можа ня быць. А таксама тое, што мала тупа ўтыкаць ва ўсялякія апостальскія пасланьні - трэба яшчэ й галавой думаць. Іначай можна прыносіць партнэру не задавальненьне, а галаўны, зубны боль і ўвогуле сардэчныя раны. А яшчэ добра, што я магу дзеля разуменьня інтэрпаляваць гэты сэмінар на свой… на сваю рэчаіснасьць. І пры гэтым ня кідацца ў крайнасьці. emoticon

А яшчэ добра, што там можна падзяліцца сваімі патрэбамі зь людзямі, якія будуць прасіць за іх Бога на працягу наступнага тыдню. То вось чаму сёньня ўсё так спакойна… Вось бы яшчэ навучыцца й самому не забывацца маліцца пра патрэбы іншых людзей, бо падчас супольнага сходу на "дамашцы" столькі імпэту і жаданьня гэта рабіць, аднак назаўтра яно ўжо некуды зьнікае. Відаць, мне трэба болей агульных сабраньняў цягам тыдню, чым адно. Сёньня пасьля валяйболу трапім на братняе.

Добра, што нарэшце сёньня ідзе на валяйбол і Алік. Людзей усё большае й большае. Магчыма, хутка я стану там лішні, але пакуль са мной Баранчык ды Алег - каго мне баяцца? emoticon

А яшчэ сёньня ўначы, відаць, пасьля вышэйназваных думак сьніў сон… Ну і пасьля нядаўняе сустрэчы, зразумела (як і ў некаторых emoticon). Перагрэўся, відаць… emoticon

- 12:04:54

Неспрабаваная (да гэтага моманту) фіча майго блёгу

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам, Беларусь

Рэкляма ў польскіх гіпермаркетах — зараз і па-беларуску :: generation.by ::

November 21, 2007 - 4:20:43

А ў нас учора…

Цэтлікі запісу: праца, canon, спорт, цікавосткі

Ось гэты самы франкНа абедзе мала таго, што сытна і смачна пад’еў, каб адразу ўжо і на вечар хапіла, бо трэба было пасьпець на валяйбол пасьля працы; дык акрамя таго, ужо адабедаўшы, знайшоў проста на дарозе бельгійскі франк 1989 году. emoticon Сьпярша нават не паглядзеў на год і зьдзівіўся, чаму гэта ў іх дагэтуль эўра не ўвялі. А то б ужо абагаціўся б… emoticon Затое даведаўся, што ў іх існавалі адначасна франка- і галяндзкамоўныя манэты. Напрыклад, знойдзенаму мной асобніку ёсьць аналяг з напісаньнем па-галяндзку назвы краіны і імя караля Бэльгіі Будэўайна (які стаў вядомы тым, што прыпыніў на два дні свае паўнамоцтвы, калі ў 1990 годзе парлямант Бэльгіі прыняў закон, што дазваляў аборты. Закон замест яго зацьвярдзіў урад). Ну а яшчэ пазнаёміўся з цікавай галярэей манет сьвету ад нейкага Дона. Міколцы спадабалася б. Праўда, зь беларускіх манэтаў там толькі памятныя (а зрэшты, і правільна - гэта ж каталёг манэт, а не папяровых купюр). Затое бэльгійскіх - пэўна, поўны збор за ўсе гады. emoticon

Павінна быць відна нешта, прынамсі туманНу, хопіць пра гэта. Яшчэ пад вечар наваліўся такі туман на горад, што нічога не было відно за некалькі мэтраў. ДАІшнікі езьдзілі па вуліцах і ласкава запрашалі раварыстаў сысьці на ходнікі і весьці равары ў рукох , а на пешаходаў складалі пратаколы за адсутнасьць флікераў.

Калі мы ўжо разыходзіліся (нарэшце, бо не хацелася спазьняцца), другі начальнік намякнуў, што ўсё ня мае часу са мной пра нешта там пагаварыць. Ну а я ў адказ - што таксама. Праўда, я пра тое, што яшчэ на гэтыя выходныя не адпрошваўся, меў на ўвазе, а ён - ведаю, што наўрад ці мяне якой новай прапановай зьдзівіць…

Алік ня здолеў прыйсьці на першую сходку валейбалістаў свайго заводу. Але затое Баранчык абяцаўся, бо надта мне схацелася прымазацца да іх… Недзе каля гадзіны, праўда, толькі пагуляць пасьпелі, але затое як! Без усялякіх прыдуркаватасьцяў, толькі гулялі й больш нічога. Пасьпелі толькі 5 партый правесьці, а як я (прыемна) стаміўся!.. У іх таксама ня менш эмоцыяў пасьля гульні засталося. Плянуюць пашыраць сьпіс удзельнікаў (бо на першы раз гулялі 4х4), а таксама ехаць куды-небудзь на спаборніцтвы ўжо (па настольным тэнісе, напрыклад, бо, зь іхніх словаў, у валяйбол яны гуляць ня ўмеюць emoticon). То я адсядзеў яшчэ братэрскае сабраньне, прыйшоў дахаты й адрубіўся. Буду спадзявацца на працяг заняткаў.

November 20, 2007 - 15:11:16

Новыя і старыя традыцыі

Цэтлікі запісу: праца

А, яшчэ ж паколькі праломы, што здарыліся ў нашым працоўным каляктыве, трэба нечым было залепваць, то ў нас цяпер навічкі ў двух аддзелах. І калі пра набор у салён МТС вядома стала даўно, то ў суседні аддзел чалавек зьявіўся, відаць, за некалькі дзён да майго прыходу. Цяпер тамака ў Сяргеяў глыбокія працоўныя традыцыі. emoticon

Учора па доўгу службы зьвязаўся з пастаўшчыкамі і атрымаў у адказ "віншаваньні" з выхадам на працу. emoticon А ад аднаго зь іх - нават шкадаваньні з прычыны такога непрацяглага, але плённага супрацоўніцтва. Супакоіў яго як мог абяцаньнямі бываць у Менску як мага часьцей. emoticon

November 18, 2007 - 23:21:20

Пасьляадпускное, альбо Усё адно па-хэмінгўэйску не атрымаецца

Лепшыя тэр'еры выставыНа наступныя выходныя пасьля паездкі ў Берасьце былі шабачкі, шмат шабачак. І за гэта ніхто ня думаў іх ані біць нажом, ані кідаць галавой аб сьценку, ані марыць голадам. Наадварот - іх узнагароджвалі. Хаця тут, несумненна, нельга забывацца і пра іхніх гаспадароў. Праўда, яны былі не такія заўважныя, як іхнія гадаванцы: тут і пухлікі, і замухрышачкі, і кракадэлечкі… дакладней, цэлыя кракадэлі пацучыныя, гарцуны, пажмяклікі… Вось толькі пажмякаць да іх не пускалі самі гаспадары. emoticon

Гэта яшчэ не тэатарТолькі другі раз за паўгады пабачыліся з Жонкаю. І яна нават паводзіла сябе па-даросламу, хоць і гуляючыся з малой, хоць такая яшчэ маленькая… Абедзьве. emoticon Хоць і радыя былі нас бачыць. І нават кот. emoticon Праўда, мы зь ім не паразумеліся. Аднак вось у тэатры… ну, непрыгожа так рабіць - прасілі ж мабільныя тэлефоны адлучыць. Праўда, мы там былі толькі кропляй у моры (шкаляроў - тэатар-то быў юнага гледача). Надалей - альбо Жонка бяз мабілкі ў тэатар, альбо мабілка бяз Жонкі.

На наступны дзень было яшчэ больш знаёмстваў, новых і розных. Аднак сьпярша я усё-ткі пабачыўся (усяго толькі трэці раз за… хм… за год пяць знаёмства? emoticon) з Гражынкай. Але ўсё-ткі слухаць асабліва многа не давялося - бо ў нас дзеля росказьняў ёсьць яшчэ й далькажыкі. emoticon Па хатах нам было гэтым разам па дарозе, а па дарозе яшчэ нарэшце разьвіртуаліліся яны й зь БелАнёлкай.

Абедзьве відавочна атрымліваюць задавальненьнеНарэшце ўсе перазнаёміліся з усімі, пазапрашалі ўсіх куды ня позна, памарылі пра што-небудзь, паразважалі пра тое, што ў жыцьці бачылі… emoticon Я нарэшце пабачыў чорную трусіху Грымзу… і маму. emoticon А таксама пачуў колькі нечаканых (і прыемных) словаў у свой адрас ад сяброўкі. На тым і разышліся, а мяне нават падвезьлі да вакзалу на машыне ўсёй (дружнай) сямейкай. Відаць, за тое, што паўсталу зьеў. Каб астатняе не даеў ад граху падалей. emoticon

Назаўтра прыпёрся здуру зраньня на працу - ніхто ні слыхам, ні дыхам, чаго я тамака забыўся. Каб ведаў, на ехаў бы на ноч гледзячы дахаты… Выслухаў нярадасныя навіны ад калег, пачакаў прыезду начальніка, апісаў сваё гледжаньне праблемы і пайшоў далей дасыпаць. Ды толькі дзе там - сон ужо перабіў.

Наконт нярадасных навін. Гэххх, ня думаў я, што перажыву каго-небудзь з нашых на гэтай фірме… Ажно вось увасьлед за Алегам сышоў і другі прадавец таго аддзелу. Значыцца, гэты ўрок іх нічому гэтых "капіталістаў" нічому не навучыў. У першы дзень выйшаў і атрымаў так, нібы мімаходзь, прапанову стаць кладаўшчыком на ўсе аддзелы. emoticon Сёньня да гэтага дадалася яшчэ й пэрспэктыва сядзець друкаваць фотаздымкі. Цікава, што-то будзе заўтра. emoticon Але самага істотнага-то я так і не пачуў. І не пачую…

А яшчэ проста так супала, што ў першы дзень працы быў яшчэ й нібыта дзень студэнта. То Алянятка палічыла гэта нагодай для размовы. Я ж нібыта таксама цяпер студэнт. Ізноў… 

November 12, 2007 - 3:32:43

15 тупых “чаму”

Цэтлікі запісу: прышпіл
  1. Чаму жанчыны ня могуць наносіць туш на вейкі з закрытым іртом?
  2. Чаму ў газэтах не сустрэнеш загалоўку “Празорыца выйграла ў лятарэю”?
  3. Чаму дактары называюць тое, што робяць, “практыкай”?
  4. Чаму, каб скончыць работу ў Windows, трэба націснуць на “Start”?
  5. Чаму лімоны сок зроблены з канцэнтрату, а сродак для мыцьця посуду – з сапраўднага лімону?
  6. Чаму няма ежы для катоў са смакам мышэй?
  7. Чаму, калі выходзіць новы корм для сабак ці катоў з “новым палепшаным смакам”, невядома, хто яго дэгустуе?
  8. Чаму Супермэн апранае свае чырвоныя трусы на штаны?
  9. Чаму Ной не прыбіў тых двух камароў?
  10. Асьлі да тэфлону нічога не прыліпае, то якім чынам тэфлон прылепваюць да патэльні?
  11. Навошта стэрылізуюць іголку шпрыца, рыхтуючыся да пакараньня ин’екцыяй?
  12. Чаму самалёты ня робяць з таго самага матэрыялу, зь якога зробленая "чорная скрыня"?
  13. Чаму, набываючы што-небудзь у краме за ўласныя грошы, мы кажам прадаўцу “дзякуй”?
  14. Чаму пры нараджэньні ў чалавека прарэзваюцца зубы, асьлі ён усё адно памірае з устаўной сківіцай?
  15. Навошта думаць пра тое, што зьявілася першым: яйка ці курыца, асьлі і тое, і іншае мы ямо ў гатовым выглядзе?
via  Rulezz.info

November 11, 2007 - 3:24:30

99 правіл залатога мужа

Цэтлікі запісу: люрцік
  1. Паразмаўляйце зь ёй; ніколі не пазьбягайце яе.
  2. Паказвайце ёй, як яна Вам патрэбная.
  3. Рабіце ўсё мажлівае для таго, каб зразумець ейныя пачуцьці.
  4. Цікаўцеся ейнымі сябрамі.
  5. Не забывайцеся спытацца пра ейную думку.
  6. Улічвайце тое, што яна кажа.
  7. Дайце ёй адчуць падбадзёрваньне і любоў з Вашага боку.
  8. Штодня будзьце ёй апірышчам.
  9. Будзьце ласкавы і мяккі зь ёй.
  10. Разьвівайце ў сябе пачуцьцё гумару.
  11. Пазьбягайце раптоўных пераменаў без папярэдняга абмеркаваньня і прадастаўленьня ёй часу на прыстасаваньне да гэтых пераменаў.
  12. Вучыцеся шчыра і неаднаскладова адказваць ёй, калі яна хоча пагаварыць.
  13. Суцяшайце яе ў моманты эмацыйнага спаду. Напрыклад, проста пакладзіце руку ёй на плячо і абдыміце яё замест павучэньняў і зьневажэньняў.
  14. Цікаўцеся, што для яе ў жыцьці найбольш істотна.
  15. Папраўляйце яе мякка і далікатна.
  16. Дазваляйце ёй вучыць Вас; не абараняйцеся пры гэтым.
  17. Надавайце час для яе і для дзетак.
  18. Будзьце чалавекам, якому можна давяряць.
  19. Часьцей рабіце ёй камплімэнты.
  20. Старайцеся быць вынаходлівым, калі выказваеце сваю любоў, як словамі, так і справамі.
  21. Вызначце ў вашай сям’і мэты адзін для аднаго.
  22. Дазвольце ёй набываць неабходныя, на яе думку, рэчы.
  23. Даруйце, асьлі яна Вас крыўдзіць.
  24. Паказвайце ёй, што яна Вам патрэбная.
  25. Прымайце яе такой, якая яна ёсьць; адкрыйце ў ёй тое, што робіць яе асаблівай, непадобнай да іншых.
  26. Не паказвайце сваёй перавагі над ёй, ня бойцеся зьмірыцца.
  27. Накіроўвайце сваю сям’ю ва ўзаемаадносінах з Богам.
  28. Дазваляйце сваёй жонцы памыляцца; абмяркуйце зь ёй зробленыя памылкі і суцешце яе.
  29. Прылашчыце і абдыміце яе пасьля цяжкага дню.
  30. Знаходзьце час пасядзець і спакойна пагаварыць разам.
  31. Рабіце рамантычныя шпацыры.
  32. Час ад часу пішыце ёй лісты пра тое, як моцна Вы яе кахаеце.
  33. Дарыце ёй кветкі ці паштоўкі, калі яна не чакае гэтага.
  34. Гаварыце ёй пра тое, як Вы яе шануеце.
  35. Скажыце ёй, што Вы ёю ганарыцеся.
  36. Давайце парады любячы, калі яна гэтага просіць.
  37. Абараняйце яе.
  38. Паказвайце, што яна для Вас важнейшая за іншых.
  39. Не чакайце, што яна будзе рабіць нешта вышэй за яе эмацыйныя ці фізычныя здольнасьці.
  40. Маліцеся за яе, каб атрымліваць асалоду ад лепшага, што дае Вам Бог.
  41. Знаходзьце час, каб зьвяртаць увагу на тое, што яна робіць для Вас і сям’і.
  42. Хваліце яе перад іншымі за яе сьпінай.
  43. Выказвайце ёй свае думкі і перажываньні.
  44. Распавядайце ёй пра сваю працу, асьлі яна пацікавіцца.
  45. Распытвайце яе, як яна правяла свой дзень на працы ці дома.
  46. Усьведамце, што яе фізычныя здольнасьці не бясконцыя, асабліва калі ў Вас некалькі дзяцей.
  47. Выхоўваць дзяцей трэба ў любові, а ня ў гневе.
  48. Дапамагайце ёй у дасягненьні яе мэт, няхай гэтай былі б хобі ці адукацыя.
  49. Стаўцеся да яе так, нібы на ёй Божая пячатка "ставіцца асьцярожна".
  50. Пазбаўцеся ад тых звычак, якія яе раздражняюць.
  51. Паказвайце чуласьць і ўвагу да яе родных.
  52. Не выстаўляйце яе родных у нэгатыўным сьвятле пры параўнаньні са сваімі.
  53. Будзьце ўдзячныя ёй за тое, што яна робіць, не патрабуючы нічога наўзамен.
  54. Не чакайце, што Вам будуць сьпяваць дыфірамбы кожны раз, як Вы дапамагаеце па хаце.
  55. Упэўніцеся, што яна разумее ўсё, што Вы намерваецеся рабіць.
  56. Рабіце ёй маленькія прыемныя рэчы (нечаканы пацалунак, кава ў ложак).
  57. Высьветліце, чаго яна баіцца ў жыцьці.
  58. Высьветліце, што Вы можаце зрабіць дзеля збавеньня ад гэтых страхаў.
  59. Вызначце і старайцеся задаволіць ейныя сэксуальныя патрэбы.
  60. Высьветліце ейную ўлюбёную страву і прынамсі зрэдку гатуйце адмыслова для яе.
  61. Высьветліце, ці ёсьць сытуацыі, калі яна адчувае сябе ў небясьпецы.
  62. Плянуйце разам будучыню.
  63. Не чапляйцеся да яе словаў, але спрабуйце знайсьці схаваны сэнс.
  64. Будзьце ветлівы да яе, напрыклад, адчыняючы перад ёй дзьверы, падаючы каву.
  65. Умейце выслухаць яе, нават асьлі тэма аповеду здаецца вам ня надта цікавай.
  66. Спытайцеся: ці не раўнуе яна Вас да каго-небудзь.
  67. Зьвяртайце ўвагу, ці падабаецца ёй, як і на што выдаткоўваюцца грошы.
  68. Час ад часу прызначайце ёй спатканьні.
  69. Абдымайце яе на спатканьнях час ад часу.
  70. Абдыміце яе перад сваімі сябрамі.
  71. Часьцей кажыце ёй, што Вы яе кахаеце.
  72. Памятайце пра юбілеі, дні народзінаў і іншыя памятныя даты.
  73. Навучыцеся атрымліваць асалоду ад паходаў па крамах.
  74. Навучыце яе таму, што любіце рабіць самі.
  75. Час ад часу рабіце ёй падарункі.
  76. Разьмяркуйце абавязкі па дому.
  77. Не прыніжайце яе, бо яна - жанчына.
  78. Дазвольце ёй вольна выражаць сябе, каб не баяцца быць названай дурной ці нелягічнай.
  79. Асьцярожна падбірайце словы, асабліва асьлі Вы раздражнёны.
  80. Дазвольце ёй пэўны час пабыць разам са сваімі сябрамі.
  81. Набывайце ёй інтымныя падарункі.
  82. Чытайце кнігі, якія яна раіць Вам.
  83. Падарыце ёй упрыгажэньне з надпісам пра Вашае вечнае да яе каханьне.
  84. Напішыце верш пра тое, наколькі асаблівай яна ёсьць для Вас.
  85. Не крытыкуйце яе ў прысутнасьці іншых.
  86. Не дапускайце таго, каб яна станала сьведкай Вашага захапленьня фізычнымі дадзенымі іншых жанчын, тым больш асьлі гэта асабліва яе ўшчувае.
  87. Праяўляйце чуласьць да іншых людзей.
  88. Асьлі яна нечага ня ўмее ці ня ведае, не крытыкуйце яе за гэта, а праявіце тактоўнасьць і цярпеньне.
  89. Гатуйце для яе вячэру калі-некалі.
  90. Праяўляйце спачуваньне, калі яна адчувае сябе блага.
  91. Ператэлефануйце ёй, асьлі недзе затрымваецеся.
  92. Не сварыцеся зь ёй у прысутнасьці Вашых дзяцей.
  93. Схадзіце ў рэстарацыю, зьездзіце куды-небудзь на выходныя.
  94. Час ад часу дарыце "маленькія рэчы", якія ёй неабходныя.
  95. Прызнавайце свае памылкі.
  96. Не спрачайцеся зь ёй.
  97. Не параўноўвайце яе зь іншымі жанчынамі.
  98. Не рабіце саркастычных заўваг у яе бок.
  99. Будзьце зь ёй адкрытыя.

November 10, 2007 - 13:10:14

Па кім зьвініць звон

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам, растаньне

Зьявілася нагода абнавіць свой Yahoo! 360°. Зайшоў і адразу ў вочы кінуўся пост ад распрацоўшчыкаў гэтага сэрвісу амаль месячнае даўніны. Папярэджваюць, што на іхняй тусоўцы вырашана ў пачатку 2008-га году распачаць новы праект замест цяперашняга, які ад пачатку саступаў канкурэнтам у галіне блёгаў. На новым праекце абяцаюць зрабіць "прасунутыя мажлівасьці для стварэньня блёгу", захаваць нашыя старыя запісы, профілі і нікі ўдзельнікаў, цяперашнія сьпісы сяброў. Для пераносу зьмесьціва блёгаў будуць распрацаваныя адмысловыя сродкі, і кожны будзе папярэджаны пра пачатак. Дарэчы, пра закрыцьцё свайго сэрвісу Yahoo! Photos яны таксама папярэдзілі лістом недзе за месяц.

Мажліва, што заменай Yahoo! 360° станецца нейкі Yahoo! Mash, які зараз знаходзіцца ў экспэрымэнтальнай стадыі. Пагляджу на яго.

Больш свой блёг працягваць там ня буду. 

На разьвітаньне знайшоў там

- 0:18:52

З народнага

Цэтлікі запісу: photo, прышпіл
На дворе утихла вьюга,
Прилетели два грача -
Это личная заслуга
Леонида Ильича!!!
Леониду Ильичу
в ж. вставили свечу
Ты гори, гори, свеча
Леонида Ильича!!!  

 

Народ памятае сваіх герояў. З аднаклясьнікаў.ру

November 9, 2007 - 5:35:49

Ад Васэрмана й сам заразісься ;)

Цэтлікі запісу: чытанка, цікавосткі

Анатолий Вассерман исправил все ошибки и неточности в «Codex Seraphinianus».

Першае выданьне КодэксуШто ж такое гэтая кніга, пра якую ведае сп.А.Васэрман, а я ні разу ня чуў? emoticon І хутка яна знайшлася ў неабсяжных прасторах сэціва.

У 1978 годзе ў мілянскае выдавецтва Франка Марыі Рыццы прыбыў вялікі пакунак. Калі яго адчынілі, то замест рукапісу знайшлі аб’ёмісты збор праілюстраваных старонак. Тэкст на старонак прачытаць ніхто ня здолеў, і малюнкі былі дзіўныя і мудрагелістыя. У суправаджальным лісьце аўтар Луіджы Сэрафіні паведамляў, што ягоная праца ўкладзеная па падабенству да сярэдневечных навуковых кодэксаў. Адрозьненьне ў тым, што апісвае гэтая энцыкляпэдыя ўяўны сьвет зь ягонымі няіснымі аб’ектамі, дзеяньнямі, зьявамі на выдуманай мове.

Прыклад шрыфту з КодэксуСтвораная аўтарам на працягу 30-і месяцаў з 1976-га па 1978-ы гады, кніга была выдадзеная выдавецтвам Рыццы ў 1981 годзе двухтомнікам. Яе па праве лічаць самай дзіўнай літаратурнай анамаліяй XX стагодзьдзя. "Кодэкс" - шалёнае дасьледваньне ўяўнага сьвету, збор галюцынацыяў, мар, уяўленьняў і сюррэалістычных выяў, са шчодра прыдадзенымі камэнтарамі на незразумелай мове. Мудрагелісты шрыфт таксама прыдуманы і цалкам нечытэльны. Аднак ягоны прынцып напісаньня адпавядае стандартнаму пісьму: зьлева-направа, зьверху-уніз; ужываныя вялікія й маленькія літары; некаторыя сымбалі адыграюць ролю лічбаў. Нумарацыя старонак - у 21-й сыстэме зьлічэньня (ці як сказаць сыстэму зьлічэньня з радыксам 21).

Трансмарская міграцыя дрэваў«Кодэкс Seraphinianus» падзелены на дзьве часткі, першая зь якіх прысьвечаная флёры, фаўне, фізіцы й мэханіцы. У другой частцы вядзецца пра розныя бакі чалавечага быцьця: гісторыі, архітэктуры, вопратцы, ежы, пісьменнасьці, забавам і інш., - усяго 11 разьдзелаў. Ды само слова «SERAPHINIANUS» тлумачыцца як «Strange and Extraordinary Representations of Animals and Plants and Hellish Incarnations of Normal Items from the Annals of Naturalist/Unnaturalist Luigi Serafini», то бок, «Дзіўныя і надзвычайныя паданьні жывёлаў, расьлін і пякельных увасабленьняў з глыбіняў сьвядомасьці натураліста/антынатураліста Луіджы Сэрафіні».

Ваяр са шчытом з дарожнага знакуІлюстрацыі адпавядаюць духу назвы: садавіна сыходзіць крывёй; закаханая парачка мэтамарфуе ў кракадзіла; рознакаляровыя дзеці-яйкі блукаюць ля парку; голыя мужчыны вырастаюць са сьпіны бялявае істоты; чарцяжы караблёў і розных лятаючых машын… Усе малюнкі багата і яскрава размаляваныя. Проста нейкая псыхадэліка! Хто ж такі стваральнік гэтай кнігі?

Луіджы Сэрафіні - італійскі дызайнэр і скульптар. Распрацоўваў дэкарацыі й вопратку для тэатраў "Ля Скала" і "Пікала" ў Міляне, супрацоўнічаў з Ф.Фэліні над фільмам "La voce della luna", адкрыў лябараторыю керамікі, правёў шмат выставаў па ўсім сьвеце. Ствараў ён і іншыя кнігі, але квінтэсэнцыяй ягонае творчасьці несумненна стаўся «Codex Seraphinianus».

Сюррэалістычная гароднінаКніга мела некалькі перавыданьняў у Эўропе і ЗША, але пасьля 1993 году сталася рарытэтам і прапаноўвалася за шалёныя грошы. Напрыклад, на Амазоне дагэтуль выстаўлены самім аўтарам лот з першага амэрыканскага выданьня 1983 году. Кошты вагаюцца ад 350 даляраў. Сытуацыя зьмянілася з выхадам у сьвет у 2006 годзе перавыданьня "Кодэксу" з выпраўленьнямі і дапаўненьнямі па адносна невялікай цане 89 эўра.

Крытыкі па-рознаму ацэньваюць твор Л.Сэрафіні: як проста прыгожа аздобленую кніжку з малюнкамі; як ня вельмі ўцямную энцыкляпэдыю іншаплянэтнага сьвету; як пацешную і ў той жа час сюррэалістычную; як нудную і ў той жа час дзіцячую; паводзяць паралелі між такімі вынаходніцтвамі і напісаньнем музыкі. Аднак можна разглядаць кнігу іначай - як дэталёва прапрацаваную пародыю сучаснага сьвету, хай сабе і ў гіпэртрафаваным выглядзе. У гэтым ракурсе кніга станае яшчэ больш страшнай, бо становіцца зразумела – жахлівыя выявы ня ёсьць прыдуманымі ці нечым, што зьявіцца ў далёкай будучыні, але адбываюцца з намі ўжо цяпер, у нашай рэчаіснасьці. Увесь наш выварат, усе гэтыя пэрвэрсыі, мутацыі, выродствы і вычварэньні, дзікія сынтэзы і жахлівыя рытуалы, нейкія расьліны, што вырастаюць з нас, насеньня, на ідэальнай глебе – сучасным сьвеце. Такім чынам, Сэрафіні дорыць нам звышадчувальнае люстэрка – цела, зь якога садралі скуру. І вось перад намі аголеныя вены, цягліцы, сухажыльлі, ворганы і косткі.

У тэксце я ўжо зьмяшчаў спасылкі на крыніцы, што дапамаглі мне ў падрыхтоўцы матэрыялу. Але асобна хацелася б тут вылучыць Прозу, безь якое мой аповед быў бы абсалютна "нежывы", без эмоцыяў. 

November 8, 2007 - 14:39:28

У стылі Э.Хэмінгўэя

Цэтлікі запісу: чалавечкі, canon, вандроўка

Я ўжо выконваў ролю фатографа падчас вясельля SlyAlex‘а, а пасьля яшчэ падчас росьпісу ў аддзела ЗАГС Дзімазаўрыка. То ўжо да Алеся было не ў навінку. Але ён так прасіў, і я згадзіўся.

Ну хіба ж не гаспадары маёнтку?Сканчаўся кастрычнік, і дзьмуў халодны вецер. І кветкі з травой ужо былі не такія зялёныя, як улетку. Ды й людзі зьмянялі вопратку. А Іна пасьпявала зьмерзнуць падчас караценькіх выхадаў на вуліцу. І яны хуценька беглі ад машынаў у цёплае памяшканьне, і іхні настрой (асабліва Алесь) зусім не адпавядаў сьвяту. А ўсе родныя (і сьведкі) былі сьвяточна апранутыя, а я - як заўжды. І гэтак застанецца назаўжды ў іхнім сямейным альбоме. А пасьля мы яшчэ чакалі сканчэньня гэтай іхняй фотасэсыі, а далей ужо паехалі адрабляць мой хлеб да палацыку. І там я ледзь не аддаў Іне панасіць сваю куртку, але ў Алеся быў пінжак, і ў перапынках між пазіраваньнямі яна грэлася хаця б так. А нам усім астатнім было нармалёва, і яны доўга яшчэ пазіравалі б. Але больш нікуды яны не паехалі, толькі зрабіўшы, магчыма, кола па горадзе. А на вечар запрасілі пафоткаць на неафіцыйную частку.

Рэстаран быў заняты, і сьведкаў мы чакалі на вуліцы. І Іна зноў мерзла, паколькі не хацела зайсьці ўнутар памяшканьня, а Дзіма з Таняй не сьпяшаліся. Але ў бары я таксама даўно ня быў. Хоць там нічога й не зьмянілася. Нават Маша, якая не забылася, што для мяне азначае маскальскае пЫва; але ад гэтага яны прадаваць іншага, тым ня меней, ня сталі. Мы замовілі закуску і здабылі беларускае пітво. А Дзіма пасьля некалькіх чарак стаў ірвацца ў рэстаран, а маладыя - у танцы. Я уключыў далькажыка - і тэлефанаваньні пасыпаліся.

Андрусь сядзеў за барнай стойкай - літаральна за маёй сьпінай - але падысьці да нашага століку яму было цяжэй, чым патэлефанаваць. Папрасіў на наступны дзень узяць фоціка, а ўзамен пляснуў мне марціні. Таксама, здаецца, не беларускага. Ці тое я не распрабаваў, ці то сапраўды нічога не разумею ў адрозьненьні салодкага віна ад дарагога.

Фоціка Андрусь браў на свой ці то сэмінар, ці то выступ па тэме прафіляктыкі СНІДу. Да таго ж абяцаў аддаць адразу па вяртаньні. Прапаноўваў і мне прыняць удзел. Я падзякаваў і пайшоў "да сваіх". Што да вяртаньня фоціку ў тэрмін - надта ня верылася з папярэдняга вопыту, таму папярэдзіў яго, што ў суботу мне трэба быць зь ім у Берасьці. І назаўтра паўтарыў яшчэ раз, перадаючы, што вярнуць трэба адразу, як толькі вернецца.

У бары людзей набіралася, але добра, што ня так шмат, як звычайна падвечар. А пакуль маладыя разьміналі свае косткі на пляцоўцы, мы спусташалі сьвяточны стол. У рэшце рэшт усе здаволіліся, акрамя Дзімы, якога цягнула на працяг пасядзелак. Але іхнія з Алесем размовы пра аўтамабілі ніхто слухаць не хацеў. Мы праводзілі па чарзе ўсіх, хто быў бліжэй, і разышліся.

Нешта там разпрагае дзеткамДайце і мне анкету сьпісаць!Андрусь фоціка ў той дзень не аддаў, канечне ж. Спаслаўся на каньяк. Абяцаў зранку ў суботу. У суботу, канечне ж, таксама ні слыху ні прослыху. Давялося патэлефанаваць самому - цягнік чакаць ня будзе. Гэтым разам ён спаслаўся на просып. Мяне гэта мала цікавіла ў сьвеце магчымасьці маёй паездкі ў Берасьце бяз фоціку, і я корчыў незадаволеную міну. Фоткі і відэа зь ягонага сэмінару (ці што там) паглядзеў пасьля. Пашкадаваў крышачку, што не паехаў. Паглядзець на шкаляроў - як яны там мітусіліся, гаманілі. На шкалярак - цікава, яны так у школу апранаюцца ці ўсё-ткі рыхтаваліся да вечара? Ды і ўвогуле - мой фоцік, здаецца, без гаспадара ня любіць фатаграфаваць нармалёва.

Было на каго паглядзецьАлесь так прасіў прыйсьці да іх на сьвяткаваньне дахаты ў нядзелю і абяцаў "цеснае сямейнае кола", што само сабой вырашылася, куды паехаць сьпярша. А ў Берасьці я ня быў сам ужо шмат часу - а ў іх пасьля таго разгрому, што тварыўся ў цэнтры, шмат чаго зьмянілася. Я, праўда, глядзеў ня ў той бок: часу было мала.

Надвор’е паправілася. Гэтая перамена была такая нечаканая і прыемная. А лялечка у ружовым плюшы ўвесь час была побач. І мы так прабеглі цераз усю Савецкую, і ўзгадвалі аналяг яе ў Менску (і не знайшлі), і лавалі шабачак (але ня мелі чым пакарміць), і вывучалі расьліннасьць (ай, якая там расьліннасьць), і ўрэшце рэшт, калі ў мяне ўжо ўскіпелі ад шпаркай хады ня толькі ногі, але й мазгі, нарэшце выканалі праграму-максымум па абноўках маёй вопраткі і пачаліся насіцца так сама, але ўжо пад’еўшы і з клункамі. Праўда, пакуль мералі-прымяраліся, Танька й так насілася (бедненькая) з маімі клункамі… А я не разумеў, наколькі бывае прыемна хадзіць па куплі.

З пакетамі цягацца засталося няшмат - усё-ткі без гарадзкога транспарту не абышліся. Забыўся папярэдзіць, што ў Берасьці аўтобусны і тралейбусны паркі так і не дамовіліся пра супрацу, таму квіткі набываць трэба асобна. Алесь нас чакаў, займаючыся сваімі справамі ў выходны дзень. Якраз паказаў сваю калекцыю значкаў Таньцы, пакуль мы дзяліліся навінамі. Ледзь ня пырснуў са сьмеху, калі Танька падзялілася ўражаньнем ад прагляду першага альбому:

- Нават словы знаёмыя знайшла.

- emoticon  Ну то вунь у гэтым яшчэ больш знаёмых словаў будзе.

Пакеты-то ў яго разгрузілі, а затое ён нагрузіў мяне ўзамен маркамі й значкамі. Як заўжды. Праўда, гэтым разам і яму таксама дасталося ад нас. Танька малайчынка. Не, ён у даўгу не застаўся. Мы пагрэліся гарбатай, бо сьпяшацца не было як. А яшчэ ён трываў без цыгарэтаў. Праўда, я б можа й не заўважыў, каб ён сам пасьля не сказаў. Алесь малайчук.

Па вечаровым гарадзкім парку там апошнім разам я блукаў амаль год таму. Узімку ён глядзіцца прыгажэй. А яшчэ таму, што тады было яшчэ сьветла. І людзей было меней. І можна было спакойна пасумаваць. А цяпер было добра што цёпла. І можна было не сьпяшаючыся паблукаць. І пастаяць ля возера. Качак гэтым разам таксама не было. Мы слухалі цурчаньне крынічак і пераклёкі варон. Яшчэ ў Наталькі апынулася надзвычай шмат знаёмых, якія таксама адпачывалі ў парку. Мы не хацелі шумных кампаніяў і зь імі знаёмства не заводзілі. Урэшце сьціхлі нават птушкі.

Былі і каля Берасьцейскае крэпасьці, і каля Мухаўцу некалькі разоў, але сапраўды ў такі час сутак рабіць там не было чаго. Толькі ў аўтобусе па дарозе да Наталькі стаў адчуваць, наколькі я стаміўся. Добра быць чалавекам, які ня ведае наўпроставага маршруту цераз лесапарк і таму робіць такое кола. Вось гэтая дарога й стамляла найбольш. Парк воінаў-інтэрнацыяналістаў застаўся яшчэ адным месцам для Аладкі, каторае must be. Вавёркі, бярозавы гай, камары - рамантыка. А я-ткі паблукаў па ім па дарозе да Алеся.

Назаўтра дамовіліся выехаць на вакзал раней, каб сустрэць госьця з Кыіву. Ня ведаю, што рабіў Алесь пасьля таго, як я заснуў, але спаў ён бы пшаніцу прадаўшы. Ранішні званок БелАнёлкі яго не абудзіў, а толькі перакуліў на іншы бок. На гаўканьне будзільніку ён не адрэагаваў аніякім чынам. Я сабраўся і паехаў на вакзал, каб не апынуцца апошнім з усіх. Наіўны - як я памыляўся… Наталька з Танькай і не зьбіраліся сустракаць цягнік. Яны палічылі, што цераз перавод стрэлак (так-так, акурат у гэтую ноч іх пераводзілі на гадзіну назад) можна паспаць падолей. Такім чынам, мы зь імі памяняліся месцамі. Добра, што я хоць прыблізна ведаў зьнешнасьць Жэні па апісаньні. Аднак на выхадзе з падземнага пераходу нікога падобнага альбо не сустрэў, альбо яны былі зь неадпаведнага памеру для такой вандроўкі багажом. Тады я вырашыў пашукаць шчасьця каля абменнага пункту і не памыліўся. Першы ж чалавек, на якога я падумаў, і быў Жэка. Перавод стрэлак не абмінуў і іх: каб не абагнаць графік, яны проста гадзіну стаялі на нейкім вакзале і тупа чакалі. Таму сядзець яму абрыдла. Мы выйшлі сустракаць дзяўчатак (вось у рэшце рэшт хто каго сустракаў) на сьвежае паветра. Не ў мяне аднаго з сабой быў фоцік.

Нарэшце можна было проста спакойна пасядзець і паспрабаваць дасьніць на плячку, чаго яшчэ не пасьпеў дасьніць у гасьцёх. Але электрычка - не пасьцеля, і пастаянна спаўзала. Галава.

Так. Гэта не па-хэмінгўэйску.

Ледзь пасьпеў угаварыць Таньку забегчы дахаты і павіншаваць яе запозьнена з днём народзінаў, як набегла знаёміцца радня. Я пахваліўся сваімі абноўкамі і адразу ж памяняў куртку - усё-ткі сьвята. У Алеся. Мы ўрэшце вырваліся і пайшлі ў абыход. І хоць я ведаў, што ў нядзелю кірмаш, усё-ткі мая кемлівасьць мяне гэтым разам падвяла. Толькі на наступны дзень, пасьля моладзевага, я прачытаў абвестку пра тое, што гарадзкія аўтобусы не маглі хадзіць па перакрытай вуліцы, а таму падвезьлі нас бліжэй да хаты. Усё было для нас.

Мы хутка прагледзелі кірмаш. Нічога асаблівага. Ну й добра, што ў нас была капэрта. Сьпяшацца не было куды. Мы абышлі саджалку кругом. Зайшлі на могілкі да маіх дзеда з бабай - а гэта ж было акурат на дзяды. Каплічка ўжо набыла сучасны выгляд, хоць яе зьбіраліся адрэстаўраваць. На бусьлянцы гэтым разам нікога не было. Але Танька пачаплялася да кацяняці (ці ён да яе?). І ўсё адно мы прыйшлі самыя першыя, яшчэ да саміх арганізатараў імпрэзы. Алесь прыехаў акурат пасьля нас. Уся моладзь чакала ў асобным пакоі, пакуль вакол усе мітусіліся ў апошных падрыхтоўках. На нас заходзілі паглядзець, але не чапляліся. І так было спакайней, але пра свой абавязак фатографа я ўсё адно не забываўся.

З Алесевымі бацькамі Таньцы нават давялося пагаварыць даўжэй, чым з маімі, і яна малайчынка. Пазнаёміліся зь Інай таксама, ды ўвогуле ўсім спадабалася. Першы раз мае пачуцьці ледзь не зашкалілі, калі я апытваў Іну пра гасьцей. Дайшла чарга да месцаў, дзе сядзелі мы.

- Гэта Танька. [skipped] і ўвогуле прыгожая, разумная, добрая. Як ты яе знайшоў?

Другі раз - калі ўжо на вуліцы мы разьвітваліся з Алесем і ягоным бацькам, і яны ўгаворвалі нас не сыходзіць, і прапанавалі падвезьці нас да вакзалу, і Алесь запрашаў да яго ў госьці яшчэ й на кватэру, і патлумачыў свайму тату, што мы яшчэ б хацелі пабываць шмат дзе, і ў рэшце рэшт так расчуліўся, што абняў нас як родных. Алесь малайчына. Ягоны тата таксама. На разьвітаньне малайчынка яшчэ пажадала ім усяго такога, чаго я ня ведаў сказаць.

Лісьце нам дапаможаХату, дзе кватаруе Алесь, мы пабачылі здалёк. І наш басэйн таксама. І Танька сьпярша назвала яго лужынай. Мне ўжо страшна паказваць будзе нашае возера. Палацык паказваў на ўсялякі выпадак ужо зблізку. І парк. Двойчы. І ў парку затрымаліся. Дацямна. Было цёпла. І цішэй, ніж у берасьцейскім. Гэта адразу адчуваецца, як толькі зь яго выходзіш.

А шабачку я-ткі пакарміў. А Танька яшчэ ня ведала на той час, як ёй спатрэбяцца ўсе гэтыя смачняшкі і хацела ўсіх іх аддаць то нам, то скарміць каму-небудзь. Але яна малайчынка і слухалася. І пра гэты ўік-энд не засталося прыкрых успамінаў.

November 6, 2007 - 0:12:08

Новы блёг - новыя ліставаньні

Разграбацца па чарзе пачну з дашно пачатага і таго, што яшчэ працягваецца, а зь некаторымі, мажліва, толькі пачынаецца.

Неяк даўно я замаўляў тлумачэньняў ад StopBadWare з прычыны блякаваньня імі досягу да майго standalone-блёгу. Адказ прыйшоў (даўнавата ўжо насамрэч, алё ўсё адно болей за месяц яны нешта высьвятлялі). Нават напісалі, што нібыта шукалі на маёй бачыне благія праграмы і ўвогуле паганыя намеры, але не знайшлі і таму будуць мець ласку (!) выкрасьліць мой блёг са сьпісу падазроных (!). Чаму я так скэптычна да гэтага паставіўся? Ну, па-першае, тэрміны іхнія не задавальняюць: гэта ж болей месяцу чакаць давялося б! А яшчэ таму, што прычына зусім ня ў badware. Хаця, высьвятляецца, я пра гэта ўжо пісаў

Напішу яшчэ тады пра перапіску з хлапакамі з PostReach, у якіх я карыстаюся плягінам, што дазваляе ацэньваць мае пасты на тым самым standalone-блёгу па 4-хбальнай (?) сыстэме, выражанай, прычым, не ў шкале "ад горшага да лепшага", а ў самім характары запісу, то бок ад "кульна" да "ўнікальна". Плянаваў я сьпярша ўсталяваць яго сюды, на блёгсам, ды сюды ж не запампуеш нічога… Тады перанёс гэтую ідэю на *.org, а вось дадзеныя ў іх засталіся старыя. То спыталіся ў мяне тады, чаму дагэтуль тут няма гэтага плягіну і чым яны могуць мне дапамагчы? Гы-гы.

Я ня стаў тлумачыць ім, дзе яны могуць парадавацца ўжываньнем свайго плягіну, а, наадварот, - наехаў. У добрым сэнсе гэтага слова. Паўшчуваў іх за тое, што няма ў наладках мажлівасьці выбраць беларускую мову і прапанаваў сваю дапамогу ў перакладзе. Адказалі й на гэты раз, праўда, проста адпіскай. Што радыя мець дапаможніка ў іхняй працы, але пакуль што ня маюць мажлівасьці дадаць вэрсыю гэтага плягіну на беларускай мове нібыта з-за вузкага каналу ці нешта ў гэтым родзе. Я не зразумеў: яны што, думаюць, што калі будзе беларуская мова, то трафік адразу падскокне ў разы? Хм, можа, палаяцца?.. emoticon

Ну а самае прыемнае з гэтага ўсяго тое, што, даведаўшыся праз trackback пра мой новы блёг, Міколка прапанаваў сваю моцную далонь, каб абаперціся ў выпадку якіх праблемаў. Праўда, такое замарочкі, як кадзіроўка rss-стужкі, нават ён не сустракаў ніколі… Гэххх… Але затое я даўно жадаў пазнаёміцца, хай сабе і з такое няпростае нагоды. А наконт кадзіроўкі - можна ж яшчэ распачаць ліставаньне з FeedBurneremoticon

November 5, 2007 - 20:11:05

Не такое й новае слова

Цэтлікі запісу: цікавосткі

…але ў кантэксьце маёй частай прысутнасьці на капітанскім мосьціку футбольнага клюбу сталася даволі часта сустракацца ў чаце інэтболу. Такім чынам, ньюб.

Тэрмін ужываецца ў сусьветным сэціве для азначэньня чалавека, які зусім нядаўна зьявіўся на пэўным анляйнавым сэрвісе - навічка. Хаця ўпершыню гэтым словам сталі зваць навічкоў амэрыканскіх войскаў яшчэ падчас в’етнамскай вайны. Канечне, ёсьць шмат галінаў, у якіх можа ўжывацца слова "навічок", але менавіта азначэньне "ньюб", што ёсьць скарачэньнем ад ангельскага слова "newbie", прыжылося ў сэціве. Найчасьцей носіць паблажлівае адценьне - у параўнаньні са "старажыламі" яны сапраўды менш ведаюць і таму нярэдка зьяўляюцца аб’ектамі для кпінаў ці пакепліваньняў. Аднак гэткае стаўленьне ня ёсьць абразьлівым, а ўжываецца дзеля весяленьня саміх "старыкоў", асабліва ў тым выпадку, калі адказы на іхнія пытаньні ўжо даўно вядомыя і ўтрымліваюцца з faq‘у ці адпаведнай катэгорыі форуму. А вось пад словам "нуб" звычайна падразумяваюць чалавека, прысутнасьць якога непажаданая на сэрвэры ці форуме: напрыклад, флудэра, флэймэра, некарэктнага ў паводзінах да іншых удзельнікаў.

Ну вось, а ў беларускай Вікіпэдыі такога артыкулу яшчэ няма. emoticon