We are the greatest!

November 9, 2007 - 5:35:49

Ад Васэрмана й сам заразісься ;)

Цэтлікі запісу: чытанка, цікавосткі

Анатолий Вассерман исправил все ошибки и неточности в «Codex Seraphinianus».

Першае выданьне КодэксуШто ж такое гэтая кніга, пра якую ведае сп.А.Васэрман, а я ні разу ня чуў? emoticon І хутка яна знайшлася ў неабсяжных прасторах сэціва.

У 1978 годзе ў мілянскае выдавецтва Франка Марыі Рыццы прыбыў вялікі пакунак. Калі яго адчынілі, то замест рукапісу знайшлі аб’ёмісты збор праілюстраваных старонак. Тэкст на старонак прачытаць ніхто ня здолеў, і малюнкі былі дзіўныя і мудрагелістыя. У суправаджальным лісьце аўтар Луіджы Сэрафіні паведамляў, што ягоная праца ўкладзеная па падабенству да сярэдневечных навуковых кодэксаў. Адрозьненьне ў тым, што апісвае гэтая энцыкляпэдыя ўяўны сьвет зь ягонымі няіснымі аб’ектамі, дзеяньнямі, зьявамі на выдуманай мове.

Прыклад шрыфту з КодэксуСтвораная аўтарам на працягу 30-і месяцаў з 1976-га па 1978-ы гады, кніга была выдадзеная выдавецтвам Рыццы ў 1981 годзе двухтомнікам. Яе па праве лічаць самай дзіўнай літаратурнай анамаліяй XX стагодзьдзя. "Кодэкс" - шалёнае дасьледваньне ўяўнага сьвету, збор галюцынацыяў, мар, уяўленьняў і сюррэалістычных выяў, са шчодра прыдадзенымі камэнтарамі на незразумелай мове. Мудрагелісты шрыфт таксама прыдуманы і цалкам нечытэльны. Аднак ягоны прынцып напісаньня адпавядае стандартнаму пісьму: зьлева-направа, зьверху-уніз; ужываныя вялікія й маленькія літары; некаторыя сымбалі адыграюць ролю лічбаў. Нумарацыя старонак - у 21-й сыстэме зьлічэньня (ці як сказаць сыстэму зьлічэньня з радыксам 21).

Трансмарская міграцыя дрэваў«Кодэкс Seraphinianus» падзелены на дзьве часткі, першая зь якіх прысьвечаная флёры, фаўне, фізіцы й мэханіцы. У другой частцы вядзецца пра розныя бакі чалавечага быцьця: гісторыі, архітэктуры, вопратцы, ежы, пісьменнасьці, забавам і інш., - усяго 11 разьдзелаў. Ды само слова «SERAPHINIANUS» тлумачыцца як «Strange and Extraordinary Representations of Animals and Plants and Hellish Incarnations of Normal Items from the Annals of Naturalist/Unnaturalist Luigi Serafini», то бок, «Дзіўныя і надзвычайныя паданьні жывёлаў, расьлін і пякельных увасабленьняў з глыбіняў сьвядомасьці натураліста/антынатураліста Луіджы Сэрафіні».

Ваяр са шчытом з дарожнага знакуІлюстрацыі адпавядаюць духу назвы: садавіна сыходзіць крывёй; закаханая парачка мэтамарфуе ў кракадзіла; рознакаляровыя дзеці-яйкі блукаюць ля парку; голыя мужчыны вырастаюць са сьпіны бялявае істоты; чарцяжы караблёў і розных лятаючых машын… Усе малюнкі багата і яскрава размаляваныя. Проста нейкая псыхадэліка! Хто ж такі стваральнік гэтай кнігі?

Луіджы Сэрафіні - італійскі дызайнэр і скульптар. Распрацоўваў дэкарацыі й вопратку для тэатраў "Ля Скала" і "Пікала" ў Міляне, супрацоўнічаў з Ф.Фэліні над фільмам "La voce della luna", адкрыў лябараторыю керамікі, правёў шмат выставаў па ўсім сьвеце. Ствараў ён і іншыя кнігі, але квінтэсэнцыяй ягонае творчасьці несумненна стаўся «Codex Seraphinianus».

Сюррэалістычная гароднінаКніга мела некалькі перавыданьняў у Эўропе і ЗША, але пасьля 1993 году сталася рарытэтам і прапаноўвалася за шалёныя грошы. Напрыклад, на Амазоне дагэтуль выстаўлены самім аўтарам лот з першага амэрыканскага выданьня 1983 году. Кошты вагаюцца ад 350 даляраў. Сытуацыя зьмянілася з выхадам у сьвет у 2006 годзе перавыданьня "Кодэксу" з выпраўленьнямі і дапаўненьнямі па адносна невялікай цане 89 эўра.

Крытыкі па-рознаму ацэньваюць твор Л.Сэрафіні: як проста прыгожа аздобленую кніжку з малюнкамі; як ня вельмі ўцямную энцыкляпэдыю іншаплянэтнага сьвету; як пацешную і ў той жа час сюррэалістычную; як нудную і ў той жа час дзіцячую; паводзяць паралелі між такімі вынаходніцтвамі і напісаньнем музыкі. Аднак можна разглядаць кнігу іначай - як дэталёва прапрацаваную пародыю сучаснага сьвету, хай сабе і ў гіпэртрафаваным выглядзе. У гэтым ракурсе кніга станае яшчэ больш страшнай, бо становіцца зразумела – жахлівыя выявы ня ёсьць прыдуманымі ці нечым, што зьявіцца ў далёкай будучыні, але адбываюцца з намі ўжо цяпер, у нашай рэчаіснасьці. Увесь наш выварат, усе гэтыя пэрвэрсыі, мутацыі, выродствы і вычварэньні, дзікія сынтэзы і жахлівыя рытуалы, нейкія расьліны, што вырастаюць з нас, насеньня, на ідэальнай глебе – сучасным сьвеце. Такім чынам, Сэрафіні дорыць нам звышадчувальнае люстэрка – цела, зь якога садралі скуру. І вось перад намі аголеныя вены, цягліцы, сухажыльлі, ворганы і косткі.

У тэксце я ўжо зьмяшчаў спасылкі на крыніцы, што дапамаглі мне ў падрыхтоўцы матэрыялу. Але асобна хацелася б тут вылучыць Прозу, безь якое мой аповед быў бы абсалютна "нежывы", без эмоцыяў. 

Камэнтары »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2007/11/09/p650/trackback/

Пакуль ніхто нічога не прыдумаў сказаць.

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design