А ў нас учора…
На абедзе мала таго, што сытна і смачна пад’еў, каб адразу ўжо і на вечар хапіла, бо трэба было пасьпець на валяйбол пасьля працы; дык акрамя таго, ужо адабедаўшы, знайшоў проста на дарозе бельгійскі франк 1989 году.
Сьпярша нават не паглядзеў на год і зьдзівіўся, чаму гэта ў іх дагэтуль эўра не ўвялі. А то б ужо абагаціўся б…
Затое даведаўся, што ў іх існавалі адначасна франка- і галяндзкамоўныя манэты. Напрыклад, знойдзенаму мной асобніку ёсьць аналяг з напісаньнем па-галяндзку назвы краіны і імя караля Бэльгіі Будэўайна (які стаў вядомы тым, што прыпыніў на два дні свае паўнамоцтвы, калі ў 1990 годзе парлямант Бэльгіі прыняў закон, што дазваляў аборты. Закон замест яго зацьвярдзіў урад). Ну а яшчэ пазнаёміўся з цікавай галярэей манет сьвету ад нейкага Дона. Міколцы спадабалася б. Праўда, зь беларускіх манэтаў там толькі памятныя (а зрэшты, і правільна - гэта ж каталёг манэт, а не папяровых купюр). Затое бэльгійскіх - пэўна, поўны збор за ўсе гады. 
Ну, хопіць пра гэта. Яшчэ пад вечар наваліўся такі туман на горад, што нічога не было відно за некалькі мэтраў. ДАІшнікі езьдзілі па вуліцах і ласкава запрашалі раварыстаў сысьці на ходнікі і весьці равары ў рукох , а на пешаходаў складалі пратаколы за адсутнасьць флікераў.
Калі мы ўжо разыходзіліся (нарэшце, бо не хацелася спазьняцца), другі начальнік намякнуў, што ўсё ня мае часу са мной пра нешта там пагаварыць. Ну а я ў адказ - што таксама. Праўда, я пра тое, што яшчэ на гэтыя выходныя не адпрошваўся, меў на ўвазе, а ён - ведаю, што наўрад ці мяне якой новай прапановай зьдзівіць…
Алік ня здолеў прыйсьці на першую сходку валейбалістаў свайго заводу. Але затое Баранчык абяцаўся, бо надта мне схацелася прымазацца да іх… Недзе каля гадзіны, праўда, толькі пагуляць пасьпелі, але затое як! Без усялякіх прыдуркаватасьцяў, толькі гулялі й больш нічога. Пасьпелі толькі 5 партый правесьці, а як я (прыемна) стаміўся!.. У іх таксама ня менш эмоцыяў пасьля гульні засталося. Плянуюць пашыраць сьпіс удзельнікаў (бо на першы раз гулялі 4х4), а таксама ехаць куды-небудзь на спаборніцтвы ўжо (па настольным тэнісе, напрыклад, бо, зь іхніх словаў, у валяйбол яны гуляць ня ўмеюць
). То я адсядзеў яшчэ братэрскае сабраньне, прыйшоў дахаты й адрубіўся. Буду спадзявацца на працяг заняткаў.

Продуктивно у тебя день прошёл, точнее вечер
П.С. У нас второй день вечером густой туман, который к 22 часам рассеивается и сменяется морозиком.
Comment by BelAngel — November 21, 2007 @ 9:24:01
Ага, а я, высьвятляецца, так учора задаўбаўся, што сёньня ажно на працу праспаў.
Весела. Добра хоць, што нашыя дзяўчаткі не падвялі, а то б увогуле памёр з голаду.
Comment by Renessaince — November 21, 2007 @ 12:51:00
Хи…в рядах просыпашек пополнение - поздравляю!!!
Comment by BelAngel — November 21, 2007 @ 14:32:37
Хм… а чем это тебя девчонки спасали? =0
Comment by BelAngel — November 21, 2007 @ 20:26:31
Чым канкрэтна? Хм… Ну, піражкамі і беляшамі з гарбатай.
Comment by Renessaince — November 21, 2007 @ 22:53:27