Ранішняя чытанка
Заўчора выказала жаданьне прыйсьці Наста. Бо даўненька ўжо ня бачыў. І раптам мне пасьля гутаркі зь ёй, а таксама з Валерам… А, з Валерам - каб не падтрымліваць плётак пра тое, што я нібыта не адказваю яму, бо за нешта пакрыўдзіўся (ізноў гэтае глупства!). Ну, канечне, яны й раней мяне называлі на "вы", але ўчора я зразумеў, што нічога дзіўнага ў гэтым няма: для іх я ўжо стары дзядзька.
Задумвацца няма як - учора ж "Мядовая прэмія". З прыгожага на якой была толькі… выдадзены зборнік твораў Міколы Купрэева "Палеская элегія". Гэх, няма таго, што раньш было, але, як кажуць, і на тым дзякуй. Панаехала гасьцей… Некаторыя да таго абарзелі, што спазьніліся нават больш за майго тату. Яшчэ й "прагулялі" (то бок прапалілі) ўласна ўручэньне. Яно й сапраўды неяк нечакана пачалося для ўсіх, у тым ліку і для самога Міколы: казалі-казалі пра Купрэева, і раптам неяк пераскочылі да прэміі. Ну што ж, у мяне-то фоткі свае застануцца. А ад "кур’ераўцаў" што ўзяць, акрамя хіба газэты было, і тая "нясьвежая", але ж затое колькі карыснае чытанкі адразу відно ў параўнаньні з аднастайнасьцю дзяржаўнае прэсы…
Тааак… Ну яшчэ нарэшце паставіў апошнюю мірандачку, хоць выйшла яна ўжо даўно, ды рукі неяк не даходзілі. Падумаць толькі: я лічыў, што беларускую мову яна не ўспрымае з-за таго, што віста - а вось і не: апошняя вэрсыя ня мае такіх праблемаў.
Ці ня самае відавочнае новаўвядзеньне ў якіх-кольвечы новых вэрсыях якіх заўгодна праграмаў.

мдя… уже не дети…
П.С. Девушка в 20 лет для меня была тетей, а сейчас считаю этот возраст ещё детским.
Comment by BelAngel — December 7, 2007 @ 17:04:48
Не зразумеў.
Comment by Renessaince — December 8, 2007 @ 1:05:10
2 Анёлак: Да… растем…
Comment by Niki — December 8, 2007 @ 12:55:51