We are the greatest!

December 8, 2007 - 1:22:57

Што клапоціць

Цэтлікі запісу: праца, Беларусь

Выбіраў на днях у нашай дзярэўні паштоўкі для каляднага ліставаньня (так, гэтую традыцыю варта працягнуць і сёлета). Ну, у камэрцыйныя шапікі нават і зазіраць ня стаў, а мо’ проста да іх не дайшоў - наведаў пошту. І што ж там? Велізарны выбар маскальскамоўных на стэндах, і толькі ўнізе, на апошнім шэрагу, дзе найгорш бачна - парачка беларускіх. Падтрымаў (ня скажаш - беларускага вытворцу, бо тыя, што на мове суседняй дзяржавы, таксама чамусьці нашымі выдадзеныя) мову тытульнае нацыі. Праўда, наконт таго, ці ўсім здолею адаслаць, заставаліся сумненьні…

…Калі б не зайшоў учора на працу па навіны ну й можа тое-сёе забраць. Зусім забыўся, што там заставаліся мой халат з кубачкам, ды яшчэ нарэшце далі капэрту зь нечым - дарэчы, трэба паглядзець, што у ім такое. emoticon Спадзяюся, хопіць на ліставаньне. emoticon Але ўсё адно яшчэ давядзецца ісьці выбіваць працоўную ксёнжку - гэтым разам адмазка прагучала такая: падрыхтоўка усялякіх адпісак-дакумэнтаў для ДФРу. Ух, як я пасьпеў своечасова адтуль сысьці!.. А пакуль што яшчэ й дагэтуль некаторыя знаёмыя зьдзіўляюцца, ня ўбачыўшы мяне на звыклым месцы, бо спадзяваліся атрымаць кансультацыю.

5 Comments »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2007/12/08/p666/trackback/

  1. так что с твоей работой происходит? уволился или перевели на другую должность???

    Comment by Niki — December 8, 2007 @ 12:59:05

  2. Заходзіў проста забраць усё, што заставалася.

    Comment by Renessaince — December 8, 2007 @ 22:33:39

  3. А зачем забирать то, что оставалось?

    Comment by Niki — December 9, 2007 @ 11:20:31

  4. А нашто ім там мае шмоткі :)

    Comment by Renessaince — December 9, 2007 @ 21:15:03

  5. Значит все таки уволился…

    Comment by Niki — December 9, 2007 @ 22:03:51

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design