We are the greatest!

January 20, 2008 - 17:48:54

Першая “камандзіроўка”

Цэтлікі запісу: праца, canon

У двукосьсі - бо ніхто мяне туды асабліва не запрашаў, толькі з прыватнае ініцыятывы майго супрацоўніка я меў магчымасьць паглядзець на нашую сыстэму ў дзеяньні і ва ўзаемадзеяньні ў амаль баявых умовах.

Прыемна, што акрамя ўсялякіх ранейшых прыемных сюрпрызаў, фірма праставіла і праязны на ўсе віды транспарту, то я ўжо пад канец дню і ў першы ранак "камандзіроўкі" адчуваў сябе каралём. emoticon

Уууууууух, які акварыюм!Гэта яшчэ хто каго зьесьць...А ў "Трастбанку" найпеш кінуліся ў вочы вось гэтыя рыбкі! Так-так-так, ніякія ня пудзілы прыстрэленых у Афрыцы парачкі львоў, а замест іх парачка рыбак. Але першага дню мы ўсюды хадзілі ў суправаджэньні нейкага супрацоўніка банку. І добра, што ён нас вадзіў, а то мы назад з сэрвэрнага пакою нізавошта б ня выбраліся.

Трынітроны таксама ня вечныя, высьвятляецца...Ну а наступным днём я ўжо вадзіў Сяргея туды ўласнаручна. Ніхто на нас увагі не зьвяртаў, таму ўсе фоткі зробленыя менавіта на другі дзень. emoticon

Гэх, распавядаць пра саму дэманстрацыю няма сэнсу калі. Заўтра ізноў едзем - на пачатак тэставаньня…

2 Comments »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2008/01/20/p683/trackback/

  1. Интересно, наверное? ;-)

    Comment by Niki — January 23, 2008 @ 22:04:06

  2. Ты пра рыбак? І смачна, пэўна… ;)

    Comment by Renessaince — January 24, 2008 @ 9:36:55

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design