Сёньня
Добра, што не пасьпяшаўся зробленае выкладаць на тэставаньне ў суботні дэдляйн, а спакойна пачакаў магчымасьці праверыць сваю пісаніну. Здаецца, за цэлы дзень сёньня тым ня меней заўваг не прыйшло.
Толькі вяртаўся з абеду, як асноўныя дзеяньні на Пляцы ўжо скончыліся, так і не пасьпеўшы распачацца… Тым ня меней, у мяне быў шанец не пасьпець на працу, бо тупарылыя касманаўты нікога не прапускалі на выхадзе зь пераходу. Такі шанец мяне ня надта задавальняў, таму пайшоў у абыход, па дарозе перасекшыся з купкай ВЦ у чорным і атрымаўшы ад аднаго зь іх у пах. Не зразумеў за што, да таго ж яшчэ выслухаў ягоныя гнілыя базары.
Дзякуй Богу, пад канец працы непаладкі з каналам сувязі зьніклі. Але яшчэ перад гэтым патэлефанавалі аднекуль (відаць, з новага офісу) і прапанавалі сэмінар па Оракле. Ня стаў адмаўляцца. 
Разам з начальнікам выбілі нарэшце (першы) заробак. (Ці гэта я яго так дастаў, што ён выбіў).
Ну а на канец дню самае прыемнае: паездка да чалавечка, зь якой даўно ня бачыўся…

Поздравлялки с “першым заробкам”
И с курсами…учиться, учиться и ещё раз учиться…;)
Comment by BelAngel — January 22, 2008 @ 14:36:46
Поздравляю! Начало положено
Comment by Niki — February 5, 2008 @ 21:41:28