We are the greatest!

February 28, 2008 - 21:54:02

Абсалютна не зьвязанае адно з другім

Цэтлікі запісу: шабачкі, мроі

Дарэчы, ужо ж некалькі дзён як пайшоў другі год. Я памятаю. Успамінаю хай будуць прыемныя. Трэба было б гэты цэтлік назваць ня "мары", а як-небудзь іначай. Гэта найхутчэй мроі, летуценьні, а ня мары. Маю яшчэ "напамін" з паездкі ў Маладзечна: па дарозе набыў слоўнік сынонімаў - тое, чаго так даўно не хапала для слоўнага запасу. Пакуль ня позна, трэба яшчэ парачку сынонімаў да "мары" успомніць. Каб пасьля не было сорамна зазіраць у слоўнік. Прымружыцца - толькі ня ведаю, ці ёсьць ад яго назоўнік. А ў Маладзечне жыве шабачка з такі-і-і-і-мі вачыма!.. Што нават парачка зайцоў ня йдзе ні ў якое параўнаньне. ;) А ў нашым мікрараёне жыве такі шабачка разумны, што нават шкада, што бяздомны… :(

- 0:16:19

Ну можа й не ў 2015, але нешта ў гэтым ёсьць

Цэтлікі запісу: прышпіл
У кожным жарце ёсьць доля жарту
 

February 27, 2008 - 14:05:09

Працягваецца разьвітаньне зь Ірынай Казулінай

Цэтлікі запісу: Беларусь, растаньне

Вярнуўся адтуль. Пабачыў (але не пабачыўся) Дашкевiча, Фiнькевiча, Iвашкевiча, Лябедзьку, Севярынца. Ну i, зразумела, Казулина. Гэххх, здавалася, што цяжэй, чым у турме, быць яму ня можа…

А ўвогуле - не разумею, навошта на такiя мерапрыемствы хадзiць з фоцiкамi i камэрамi. Цi можа гэта я так апраўдваюся, што ня ўзяў свайго…

February 23, 2008 - 2:30:14

Хто пра што, а лысы пра грэбень

Цэтлікі запісу: Беларусь, мроі

Лад - СралНа працы, па мыле, у асьцы ўсур’ёз абмяркоўваюць "подзьвіг" чалавека, што ў жывым этэры лукашысцкага тэлеканалу наважыўся пажадаць беларусам зьмены прэзыдэнта. Другі ж пайшоў яшчэ далей і пажадаў запусьціць луцэ ў нахабную морду ракету. Ну што ж, другое жаданьне - проста адзін са спосабаў дасягненьня першае мэты (бо іншых ужо не засталося). А само па сабе жаданьне зьмены ўлады - гэта не злачынства!!!

Нехта будуе ўжо грандыёзныя пляны на неаглядную будучыню… Тут бы хоць на месяц як расплянаваць…

А пакуль што здавальняюся малым - у мяне завяліся адразу дзьве шабачкі: брат прывёз гасьцінца з Польшчы! Вось якраз з гэтае кружкі й папіваю гарбату. Дзякуй! emoticon 

February 18, 2008 - 19:16:45

Што такое карашо і што такое плёха

Цэтлікі запісу: праца, Беларусь, мроі

Калі трапляю з ранку ў "16Д", то слухаю абвесткі прыпынкаў па-беларуску. Нядаўна пабачыў кіроўцу на ўласныя вочы. Выглядае малодшым, чым здаецца з голасу. Сёньня пабачыў яго з цыгарэтай. Як гэта спалучаецца адно з адным, цікава?

Па выхадзе з траліку мінаю тумбу з абвесткамі канцэртаў. Адна з абвестак - нашчадак "шлюбу" лукашыстаў зь беларускімі рок-музыкамі. Рок-каранацыя сёлета пройдзе на шырокую нагу. На расейскай.

Ну што ж, значыцца, і з Ораклам я пралятаю. Добра, тады будзем адшчыкваць кавалачкі ласага пірагу па-іншаму. Напісаў сёньня заявы на аську, зьнешнюю пошту і доступ на адзін з разьдзелаў сэрваку да кучы. Хоць нешта павінны ж адказаць. Але гэта ўсё лухта. Далей адступаць няма куды. Трэба ісьці размаўляць пра заробак.

Ну і - на апошнюю партыю фіналу Welsh Open-то я пасьпеў, але… Канечне, Марк Сэлбі таксама добры чалавечык, але! Роні! Ну што ж такое!.. emoticon

- 9:52:34

Гэты панядзелак будзе інакшы

Цэтлікі запісу: мроі

Як добра было гэтыя два дні ня чуць галасу будзільніку…

А калі ўстаўшы сёньня на 10 хвілін раней - то заўтра можна будзе на столкі ж пазьней?.. 

February 11, 2008 - 23:32:23

Кіроўца тралейбусу, які хацеў адчуць сябе дальтонікам

Цэтлікі запісу: shit happens
  • Стоячы на сьветлафоры, нечакана стаў сыгналіць пешаходу, што пераходзіў перад ім дарогу. Ледзь дачакаўшыся, калі той ступіць на тратуар, рушыў цераз скрыжаваньне. Да моманту, як запалілася зялёнае сьвятло, заставалася яшчэ 5 сэкунд…
  • Цётка, побач зь якой я сядзеў, у адказ на маё пытаньне, ці не выходзіць яна на наступным прыпынку, раптам падскочыла, скрозь зубы кінула зь ледзь схаванай агідай нешта ў тым сэнсе, што такія, як я, сядзець ня гэтым сядзеньні ня маюць права. Ці што – я не разабраўся. Нават забыўся спытацца, як даўно ёй калолі прывіўку ад шаленства.

Высьветлілася, гэта быў толькі пачатак…

  • На абедзе зайшоў у царкву. Замаліць назьбіраныя грахі і іншае, чым акрамя хлеба жывы чалавек. Акрамя сваіх думак заміналі засяродзіцца й наведвальнікі, хоць іх зазвычай ня так шмат удзень. Але сёньня… Іх пэўна выпусьцілі аднекуль, дзе павінны стаяць двухмэтровыя платы і(ці) калючы дрот. Першым стаўся хлапак, якому не спадабалася, як вісіць укрыжаваны Хрыстос на сьценцы побач са мной. Так, каб падабалася, ён аніяк ня мог выраўняць. Таму й пачаў хістаць яго то ў адзін, то ў другі бок. Выгналі.
  • Наўзамен яго зайшла цётка, якая, зь ейных словах, аказалася зусім і ня цётка, а дзяўчына, якая акурат выйшла з узросту паслухмянасьці бацькам. З усхліпамі ў голасе распавяла мне сваю сумную гісторыю. Сапраўды, лепшага месца для жабрацтва цяжка прыдумаць. Вось толькі нічога, што Я прыйшоў сюды зусім ня з гэтай мэтай?!
  • Не пасьпела няшчасная пайсьці вонкі, як зьявіўся чарговы кадар. Блін, я ўжо спадзяваўся, што мяне ён ня здолее адарваць ад малітвы. Але ён пераўзышоў сваіх “папярэднікаў”. Проста падышоў да піяніна, што стаіць у царкве, і пачаў на ім іграць. Цудоўна. Чаму б і не сыграць, калі піяніна стаіць, хіба ня так? Вось толькі нешта я не назіраў ніколі чаргі наведвальнікаў да гэтага музычнага інструманту! Прагналі.

Здаецца, вакол усе “нармалёвыя”, толькі мне ўсё нешта не падабаецца. І таму ўсе мае словы, сказаныя пра гэты горад, застаюцца ў сіле.

Ўсё блытаецца ў Мінску - хлеб і маца, І Вялікі кастрычнік і Радаўніца І п’яная сьляза, і такая папса, Што ратунку ня дасьць ні мізім, ні упса…
  • Яшчэ ня ўсё… Яшчэ ж ёсьць дарога дахаты… Бачыць п’яныя ў дупель твары штодня – хіба да гэтага можна прызвычаіцца? Мала таго, што тыя дзьве дзеўкі з твару… ммм… ня вельмі, дык яшчэ й неўмяняльныя. Можа, яны калі нап’юцца, то самі сабе пачынаюць здавацца прывабнейшыя?..

February 10, 2008 - 7:31:02

Працаўнік месяца

Цэтлікі запісу: photo, прышпіл, тэхналёгіі

…альбо Індусы руляць!

 Круці шпарчэй, хлапак!

via Сяргей Барзоў

- 5:20:10

Хачу зімуууу!!!

Цэтлікі запісу: photo, творцы

Як у нас было даўней…

Сьнег!!!

 А якія зімы хутка настануць:

Вось такая... ммм... дрэнная зіма

via Гатычкіна

 Зімою таксама могуць быць кветкі!

 Верхняя і ніжняя - з партфоліё Яна Вэрмаера. І таму што для Прыгожынкі. emoticon

Ну а гэта проста таму, што спадабаліся

via Гатычкіна

- 5:00:42

Неяк замаўляў сабе цацку

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам



MindMap

February 3, 2008 - 20:29:29

Вось што значыць затрымаўся лішні месяц…

Цэтлікі запісу: shit happens

Гэх, не пасьпеў пачацца другі месяц майго пражываньня ў гэтай кватэры, як яна мяне неспадзявана дастала. Дастала нечакана для мяне самога.
Сьпярша, ужо ў суботу, то бок на наступны дзень, зьнікла ліпыздрычнасьць. У нядзелю выклік (двойчы) электрыкаў часова вырашыў праблему; часова - таму што аніяк не дабяруся набыць гэтага няшчаснага пакетніка. Толькі пасьля гэтае працэдуры ЖЭС зробіць мне ласку яго замяніць.
Пасярод тыдню вырашыў, што хопіць мне ўжо глядзець, як бяздарна працякае вада ва ўнітазе. Ага. Больш не працякае: давялося перакрыць кран, і добра яшчэ, што кран гэты толькі да туалету адносіцца. Затое за той час, пакуль я ўзгадваў, дзе знаходзіцца той кран (і ўспамінаў добрымі словамі ўсіх родных таго, хто жыве ў гэтай кватэры), нямала вады ўцякло… да бабулі.
На наступны дзень капаць (на знак салідарнасьці з унітазам, відаць) стаў кран на кухні. Яго перакрываць няма аніякае магчымасьці, натуральна. Пакуль не пачне заліваць бабулю. :)
Чакаю, што скажуць шпалеры. А яшчэ… Сёньня, як ужо сабраўся сысьці на вуліцу, раптам пачуў званок у дзьверы. Узгадаўшы добрым словам усіх бабулевых родных, пайшоў адчыняць (а што рабіць). Гэта прыйшла праверка вэнтыляцыі (гы-гы). Як ні дзіўна, вэнтыляцыя ў кватэры без аніякіх праблемаў. Як ні дзіўна. І дзякуй Богу.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design