Кіроўца тралейбусу, які хацеў адчуць сябе дальтонікам
- Стоячы на сьветлафоры, нечакана стаў сыгналіць пешаходу, што пераходзіў перад ім дарогу. Ледзь дачакаўшыся, калі той ступіць на тратуар, рушыў цераз скрыжаваньне. Да моманту, як запалілася зялёнае сьвятло, заставалася яшчэ 5 сэкунд…
- Цётка, побач зь якой я сядзеў, у адказ на маё пытаньне, ці не выходзіць яна на наступным прыпынку, раптам падскочыла, скрозь зубы кінула зь ледзь схаванай агідай нешта ў тым сэнсе, што такія, як я, сядзець ня гэтым сядзеньні ня маюць права. Ці што – я не разабраўся. Нават забыўся спытацца, як даўно ёй калолі прывіўку ад шаленства.
Высьветлілася, гэта быў толькі пачатак…
- На абедзе зайшоў у царкву. Замаліць назьбіраныя грахі і іншае, чым акрамя хлеба жывы чалавек. Акрамя сваіх думак заміналі засяродзіцца й наведвальнікі, хоць іх зазвычай ня так шмат удзень. Але сёньня… Іх пэўна выпусьцілі аднекуль, дзе павінны стаяць двухмэтровыя платы і(ці) калючы дрот. Першым стаўся хлапак, якому не спадабалася, як вісіць укрыжаваны Хрыстос на сьценцы побач са мной. Так, каб падабалася, ён аніяк ня мог выраўняць. Таму й пачаў хістаць яго то ў адзін, то ў другі бок. Выгналі.
- Наўзамен яго зайшла цётка, якая, зь ейных словах, аказалася зусім і ня цётка, а дзяўчына, якая акурат выйшла з узросту паслухмянасьці бацькам. З усхліпамі ў голасе распавяла мне сваю сумную гісторыю. Сапраўды, лепшага месца для жабрацтва цяжка прыдумаць. Вось толькі нічога, што Я прыйшоў сюды зусім ня з гэтай мэтай?!
- Не пасьпела няшчасная пайсьці вонкі, як зьявіўся чарговы кадар. Блін, я ўжо спадзяваўся, што мяне ён ня здолее адарваць ад малітвы. Але ён пераўзышоў сваіх “папярэднікаў”. Проста падышоў да піяніна, што стаіць у царкве, і пачаў на ім іграць. Цудоўна. Чаму б і не сыграць, калі піяніна стаіць, хіба ня так? Вось толькі нешта я не назіраў ніколі чаргі наведвальнікаў да гэтага музычнага інструманту! Прагналі.
Здаецца, вакол усе “нармалёвыя”, толькі мне ўсё нешта не падабаецца. І таму ўсе мае словы, сказаныя пра гэты горад, застаюцца ў сіле.
Ўсё блытаецца ў Мінску - хлеб і маца, І Вялікі кастрычнік і Радаўніца І п’яная сьляза, і такая папса, Што ратунку ня дасьць ні мізім, ні упса…
- Яшчэ ня ўсё… Яшчэ ж ёсьць дарога дахаты… Бачыць п’яныя ў дупель твары штодня – хіба да гэтага можна прызвычаіцца? Мала таго, што тыя дзьве дзеўкі з твару… ммм… ня вельмі, дык яшчэ й неўмяняльныя. Можа, яны калі нап’юцца, то самі сабе пачынаюць здавацца прывабнейшыя?..

Одним словом - “трудный понедельник” или “вот это повезло тебе”.
Хорошо, что такие понедельники не каждую неделю
Comment by BelAngel — February 12, 2008 @ 11:34:39
У наступны панядзелак і не такое яшчэ “будзе”.
Comment by Renessaince — February 14, 2008 @ 1:23:35
Ещё про пятницу не известно
, а ты уже о понедельнике веселишься
Comment by BelAngel — February 14, 2008 @ 15:18:33
Няма нічога такога ў той панядзелак, чаго б нельга было перанесьці зь мінулага
Comment by Renessaince — February 16, 2008 @ 0:51:43
А я тоже трогаюсь с места, когда зеленый свет еще не горит, но он загорается к тому моменту, когда подъезжаю к перекрестку
Правда, я никому не сигналю в таких случаях.
А вот в церкви тебе был дан урок, который ты, видимо, не усвоил. Когда человек истинно кается в грехах, или молится от всего сердца, он не отвлекается на окружающее. Короче, нет предела совершенству
Comment by Niki — April 5, 2008 @ 22:55:59
Ай-я-яй, што ж я нарабіў!
Comment by Renessaince — April 6, 2008 @ 13:53:19
Что ты еще натворил???
Comment by Niki — April 6, 2008 @ 16:49:03
Не засвоіў цэлы ўрок!!!
Comment by Renessaince — April 6, 2008 @ 17:07:12
а, ну, да. это, да.
Comment by Niki — April 7, 2008 @ 11:28:51