Што такое карашо і што такое плёха
Калі трапляю з ранку ў "16Д", то слухаю абвесткі прыпынкаў па-беларуску. Нядаўна пабачыў кіроўцу на ўласныя вочы. Выглядае малодшым, чым здаецца з голасу. Сёньня пабачыў яго з цыгарэтай. Як гэта спалучаецца адно з адным, цікава?
Па выхадзе з траліку мінаю тумбу з абвесткамі канцэртаў. Адна з абвестак - нашчадак "шлюбу" лукашыстаў зь беларускімі рок-музыкамі. Рок-каранацыя сёлета пройдзе на шырокую нагу. На расейскай.
Ну што ж, значыцца, і з Ораклам я пралятаю. Добра, тады будзем адшчыкваць кавалачкі ласага пірагу па-іншаму. Напісаў сёньня заявы на аську, зьнешнюю пошту і доступ на адзін з разьдзелаў сэрваку да кучы. Хоць нешта павінны ж адказаць. Але гэта ўсё лухта. Далей адступаць няма куды. Трэба ісьці размаўляць пра заробак.
Ну і - на апошнюю партыю фіналу Welsh Open-то я пасьпеў, але… Канечне, Марк Сэлбі таксама добры чалавечык, але! Роні! Ну што ж такое!.. ![]()

Выглядае малодшым, чым здаецца з голасу.
Палиць - таму и голас стары
Comment by BelAngel — February 19, 2008 @ 10:57:35
На маім стале да нядаўняга часу ляжала газэта (у якасьці падсьцілкі, але пастаянна на вочы трапляліся зь яе хвакты пра курцоў на Беларусі): у нас паляць 2/3 мужчын і кожная пятая жанчына; штодня ад хваробаў, зьвязаных з цыгарэтамі, памірае 42 чалавекі…
Comment by Renessaince — February 23, 2008 @ 2:53:42
:(
П.С. газета на подоконнике
Comment by BelAngel — February 23, 2008 @ 13:12:56