Вучым ангельскую, спадарства.
Першы афарызм знайшоўся на адным з замяняльнікаў ЖДз. У выпадкова адкрытым блёгу
дзяўчынкі-верніцы. "Не распавядайце Богу, які ў вас вялікі ўраган. Скажыце ўрагану, які вялікі ў вас Бог".
Шмат анэкдотаў і ня толькі іх ё на цудоўнай бачыне па вывучэньні ангельскае мовы. Першы анэкдот на рэлігійную тэматыку, што мне трапіўся: "А хіба ў Бібліі сказана, што хто паліць, то ня трапіць у царства Божае? - Не, не сказана. Але чым болей паліш, тым хутчэй туды трапіш".
