Абдзелацца і ня ўстаць
Ну што ж, тое, пра што так доўга марылі бальшавікі, нарэшце зьдзейсьнілася. Дакладней, зьдзейсьніцца на наступным тыдні, калі наш яшчэ не даведзены да розуму праект пойдзе ў больш шырокія масы. І пакуль мы маем магчымасьць прэзэнтаваць яго так, каб абысьці хібы, чарга па яго будзе толькі расьці.
Зусім нечакана "крайнім" па інсталяцыі нашае часткі ПЗ стаўся я. Што ж, значыцца, я зрабіў крок наперад у гэтай галіне ня толькі ў сваіх вачох. Аднак усё-ткі гэта будзе практычна мой першы выхад "у людзі", і калі ўсё пройдзе няблага, то можна нарэшце разьлічваць на тое хаця б, што мяне дададуць нарэшце да сьпісу тых, з кім варта дзяліцца навінамі што да праекту. Дагэтуль я атрымоўваю хіба форварды ад Сяргея.
Нешта наш любімы сісадмінчык шмат на сябе ўзяў, што выклікала працяглыя разважаньні ў нашым кабінэце на тэму падвышэньня эфэктыўнасьці працы пасьля таго, як усе без выключэньня супрацоўнікі пазбавяцца выхаду ў сэціва. Праўда, тэрмін адключэньня можна скараціць утрая "яўкай з павіннай", куды па ідэі павінна ўтварыцца чарга на бліжэйшы тыдзень. Нарэшце адчуў сябе ў самым выгадным становішчы, бо няма чаго губляць у параўнаньні з астатнімі, акрамя ланцугоў. Астатнія - гэта тыя, хто цьвёрда ўпэўненыя, што сэціва ў іх болей ня будзе, але пакуль што на пакаяньне не пайшлі. 
