We are the greatest!

March 22, 2008 - 3:27:44

Галоўнае не паштовачкі, а мАрачкі…

Цэтлікі запісу: шабачкі, заняткі

Ну што, можна засылаць чарговую партыю паштовак цераз посткросынг. У маім дэбеце цьфу, блін, у прыходзе адна прыгожая паштовачка з Аўстрыі; другая (спадзяюся, таксама прыгожая) чакацьме дома чыйго-небудзь прыезду. Некалькі маіх яшчэ вандруюць, відаць, таму што далёка; і дзьве з пяці адасланых ужо ў Фінляндыю - чамусьці надта шмат там зарэгістравана прадстаўнікоў гэтага скандынаўскага народу…

Але пакуль што галоўны здабытак з усяе гэтае забаўкі той, што зусім выпадкова атрымалася пазнаёміцца з калекцыянэрам-філятэлістам зь Нідэрляндаў. Калі не зьвяртаць увагі на ягонае таямнічае зьнікненьне, то на гэты ўік-энд зь ягонае краіны ў нашую паляціць (ці паедзе) капэрцік з эннай колькасьцю тамтэйшых марачак. Цудоўна - дагэтуль галяндзкіх я ня меў, калі не памыляюся. Цяпер, праўда, уяўляю, наколькі цяжка будзе абменьвацца ўсьляпую, бо, напрыклад, ён склаў велізарны сьпіс краінаў, маркі якіх можа прапанаваць, але, відаць, яго, як і мяне, ня надта асабліва цікавіць нейкая канкрэтная тэматыка. Давядзецца арыентавацца на ўласны густ і інтуіцыю.

Пошук тупым пераборам больш чалавечкаў з падобным захапленьнем не прынёс. У асноўным усе заганяюцца па паштоўках, а хто маладзей - яшчэ й па знаёмстве й ліставаньні. Ліставаньне добра, канечне, але ўсё добрае калі-небудзь сканчаецца, а марачкі застаюцца… emoticon

Ды, зрэшты, чаму толькі марачкі? Вось хлапак, напрыклад, атрыманыя паштоўкі выкладае на сваім блёгу. (Гэх, колькі марачак прападае) …маўчу, маўчу.

Гаў!

Камэнтары »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2008/03/22/p724/trackback/

Пакуль ніхто нічога не прыдумаў сказаць.

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design