We are the greatest!

March 25, 2008 - 0:18:25

Перамен…

Ø  Лятучы галяндзец даслаў на выходныя ліст. Неее, пакуль што толькі на е-мыла. emoticon Затое я не чакаў, што ён вырашыць даслаць адразу недзе каля 80 сваіх марак! Значыцца, не дарма я завітаў у філятэлістычную краму – запаўняць новы альбом пачну ўжо зусім хутка.  emoticon

Ø  Затое яшчэ больш пераканаўся (пасьля таго, як далучыўся да суспільства посткросэраў), як усё-ткі цяжка ў нашай краіне з прыгожымі паштовачкамі. Марак-то без праблемаў можна дастаць і на капэрты наклеіць, і ў калекцыю розных краінаў папоўніць… А вось як існуюць філякардысты (здаецца, так гэта завецца)? Такое засільле пошлых і проста тупых «віншавальных» паштовак з Расеі і некалькі паштовак з выявамі пераважна Менску – на паштовых аддзяленьнях. І гэта ўсё?! Астатняе даводзіцца шукаць па кнігарнях. Якія па выходных не працуюць. Якія прадаюць не паштоўкі, а цэлыя наборы на пэўную тэматыку. Памятаю, неяк тата дасылаў нам з камандзіроўкі ў Ерэване вестачкі поштай. З аднаго боку можна было пачытаць, з другога – паглядзець. І памяць якая засталася…

Ø  Яшчэ разьвіталіся ўсе разам з братавай сям’ёй (так атрымалася) з Чыжоўкай, панастальгавалі пра падзеі, што там адбываліся. На апошні іспыт здавацца брат пайшоў сёньня сам…

Ø  А я ж па дарозе зразумеў, чаму сустракаю то аўтазакі па дарозе, то натоўп мянтоў у аўтобусе. Яны таксама рыхтуюцца «адзначаць» Дзень Волі. Значыцца, сёньня ўвечары грымне. Вясна ўсё-ткі…

Камэнтары »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2008/03/25/p726/trackback/

Пакуль ніхто нічога не прыдумаў сказаць.

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design