We are the greatest!

April 24, 2008 - 0:19:52

Цяпер хоць заваліся будзе

Цэтлікі запісу: праца

Учора першая тэлефонная размова з кліентам… OMG, атрымоўваецца, цяпер Сяргей павесіў на мяне яшчэ й АІС КБ. emoticon

April 21, 2008 - 12:01:12

У адказ

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам

April 20, 2008 - 22:18:37

Ура! Я Рамонак!

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам
Прайсьці «тэст Разэда»

- 22:02:47

На Буськаву прозьбу

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам
via Львінае Сэрца

- 12:40:21

Асьлі чытаць наадварот - таксама праўдападобна

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам

Прайсьці тэст
via Вяруня

April 17, 2008 - 21:10:19

А вы думалі - тут вам будуць сракі лізаць?

Ці пра тое, як правільна прымаць гасьцей на Беларусі. Акурат у працяг тэмы папярэдняга запісу, ня кажцчы ўжо пра "жывую заслону".

April 13, 2008 - 20:36:13

Ненавіжу вас, ублюдкі!

Цэтлікі запісу: shit happens, Беларусь

Радавацца з прычыны скасаваньня бясплатнага праезду свалачам-касманаўтам і іншых чорнагаловым гандонам у підарках я, значыцца, пасьпяшаўся…

У траліку сёньня стаўся сьведкам нараканьняў кандуктаркі. За дзень на іхнім маршруце з 9-ці тралейбусаў ужо па дарозе вывялі 3. Тупа разьбілі вокны перад канцавым прыпынкам. Ня ведаю, можа гэта й стасуецца нейкім чынам з правядзеньнем у гэтыя дні тэніснага матчу кубку Дэвісу, а ў астатнія дні сытуацыя з гэтым лепшая. А вось што да мянтоў - я не зьдзіўляюся ні разу, што для іх гэта рабіць нармалёва. А адбылося вось што.

П’яны мент (а яшчэ афіцэр, сцуко) адмовіўся аплочваць кандуктарцы праезд. Што ёй заставалася, як не выклікаць нарад? Альбо сьпярша былі кантралёры, якія ў сваю чаргу выклікалі нарад - сутнасьць ня ў гэтым, а ў тым, што нарад прызнаў скаціну-афіцэра сваім начальнікам і, зразумела, ні храна яму не было за гэта. Ну хіба што можа па галоўцы пагладзілі. ВЫ УБЛЮДКІ. ВЫ ЎСЕ УБЛЮДКІ. emoticon

April 12, 2008 - 20:23:14

Новая забаўка ад ўэб-2.0-ераў


via Алхіфізык

April 11, 2008 - 21:10:52

Oh, my God!

Цэтлікі запісу: прышпіл, Бог
Прывітаньне, я Мікі, які шукае сяброў супраць амэрыкосаў
via Блёгазаўр

пра Бога
via Жывы дзёньнікБлёгазаўр

- 20:36:13

А-яй-яй, міліцыянтаў абізяюць!..

Цэтлікі запісу: чалавечкі, shit happens, Беларусь

У тралейбусе па дарозе на працу стаўся сьведкам такое вось размовы між "зайцам" і кандуктаркай:

- Ды я на наступным прыпынку выходжу.

Але гэта не ўратавала хлапака ад аплаты.

- Ну дык плаціць жа трэба, - парыравала кандуктарка. - Ужо калі нават міліцыянты бясплатна ня езьдзяць, то вы ж заплаціць тым болей можаце.

- Ааа, ну раз нават міліцыянты… - хлапак пацягнуўся ў кішэню.

Хм, хоць я і ня чуў пра скасаваньне ільготаў гэтым зажэрлым удодам, але ўсё адно радуець.

* * *

А вось сёньня ўвечары адзін з такіх "унікумаў" не дазволіў нам надалей мірна шчыкаць траўку ля будынку крыміналістычнае экспэртызы ці-як-яно-там-завецца. Малады яшчэ, зялёны, ды бачна было па ім, што яму самому сорамна такое глупства казаць - ён пачырванеў і толькі мармытаў, а мы ўжо самі яго распыталі, чаго яму ад нас трэба і ня сталі болей затрымоўвацца, а то раптам яшчэ на іхні газон дохлых пацукоў падкінем, ага.

Адразу узгадаліся нашыя кыіўскія. Відаць, у іх у такім выпадку прынята сьмяяцца ў вочы. Пасьля ўспомніўся 1943-і год. Як мы тады вось такіх, нячысьцікаў, пад Сталінградам… emoticon 

April 10, 2008 - 0:23:06

It’s a pity

Цэтлікі запісу: shit happens, Беларусь

…што я не адшукаў на Акрэсьціна гэты хрэнаў спецпрымальнік-разьмеркавальнік.

April 8, 2008 - 23:34:08

«А я сяду-прысяду…»

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам
А вы бы сели в 37-ом?
image «По тундре, по железной дороге, где мчится поезд Воркута-Ленинград»… Запамінайце словы. За часамі сталінскага культу вы ня мелі ніводнага шанцу застацца на волі. І не таму, што вы такі палымяны змагар за ідэалы дэмакратыі — а таму што шмат каго раздражняеце самім хвактам свайго існаваньня. На вас адназначна напісалі б паклёп. Тым болей, што і біяграфія вашая падкачала, і асьцярожнасьці ніякае…
Прайсьці тэст                      www.aloepole.ru
via Валеры Цапкоў

- 22:00:45

Прыдумаў флэш-моб

Цэтлікі запісу: shit happens, спорт

Залаты мядаль за прыгнётЯ не паеду на алімпіяду ў Пэкін на знак пратэсту супраць таго, што ў Тыбеце нахабна парушаюцца правы чалавека.

April 5, 2008 - 0:44:32

Ну нарэшце!

Цэтлікі запісу: заняткі

Нехта знайшоў час схадзіць у далёкі паход на пошту, і… Цэлы дзень як мінімум трэба выдзяліць на разграбаньне марачак з Галяндыі! emoticon Дзякуй, Гансе!

- 0:30:09

Не прайшло і 2 (здаецца) гады

Цэтлікі запісу: мабіло

Супер-мэга-радыё-мабільны-тэлефонА ў Беларусі ўжо пачалі дапамагаць кітайцам у нялёгкай справе зборкі гаўнамабільнікаў. Зьбіраць будуць з кітайскіх складнікаў, а тое, што з гэтага атрымаецца, будзе звацца "камбінаваны мабільны/радыётэлефон", альбо "камплект тэлефоннае сыстэмы GSM/WLAN Эўратэф-М". Так-так, мадэль будзе прызначацца для выхаду на эўрапейскія рынкі.

Ну, яшчэ калі верыць адыёзнаму апісаньню "перадавых магчымасьцяў" спаруды, то там нават будзе e-mail, wap(!), sms і нават mms, ня кажучы ўжо пра ўсялякія там вібравыклікі, гучную сувязь, паліфанію(!) і камэру. З гэтага ўсяго на афіцыйнай бачыне атрымалася спраўдзіць, што камэра 0,3Мп, дысплэй 65К колераў, флэш-памяць нейкая 16+8Мб(!). Хіба што акумулятар заяўлены 1050mAh.

Ну-ну, калі яшчэ цераз пару годзікаў ён можа дойдзе да Эўропы, то хай там раскажуць, што гэта такое і куды яго трэба падзець.

April 3, 2008 - 23:08:04

Гэх, схадзілі ў гіпэрмаркет

Цэтлікі запісу: прышпіл

…Каб выдаткаваць у 10 разоў болей, чым плянавалі (а тое, што трэба, так і не прыдбалі); і тое мяне ледзь не за вушы выцягвалі - можна было б яшчэ пабадзяцца, калі б "ProStore" так рана не зачыняўся…

А вось у такіх гіпэрах мне не даводзілася бываць

- 21:18:45

Гы-гы, вось гэта хлапакі адажглі!

Цэтлікі запісу: прышпіл, Беларусь
РОССИR – пісакі, мля
"Нас сёньня ўжо ў некалькі разоў болей, чым было летась" і іншыя ўгары чытаем тутака. emoticon
Ууу, сцуко, чытаем стэнаграму мітынгу і радуемся за нашых самых разумных і чэсных палітыкаў. emoticon

- 20:53:58

Усё, мяне на 13-га красавіка не займаць!

Цэтлікі запісу: спорт, мроі
Flag of BLR Беларусь
Афіцыйная заяўка каманды
Макс Мірны  Макс Мірны (BLR)
Уладзімер Ваўчкоў  Ваўчкоў (BLR)
Андрэй Каратчэня  Каратчэня (BLR)
Уладзімер Ігнацік  Ігнацік (BLR)
Капітан каманды
Dmitri TATUR
Эўраафрыканская зона, I група 2008
2-гі круг
Футбольны манэж, Менск
Зьмяшчальнасьць арэны: 4769 месцаў
11 - 13 красавіка 2008 г.
1-ы дзень: 15:00 (12:00 GMT)
2-і дзень: 15:00 (12:00 GMT)
3-і дзень: 13:00 (10:00 GMT)
Пакрыцьцё: сынтэтыка (Play-turf) - у памяшканьні
Мячы: Wilson US Open Regular Duty

Ticket Information

1-я катэгорыя: 80,000 руб./дзень
2-я катэгорыя: 60,000 руб./дзень
3-я катэгорыя: 30,000 руб./дзень

Моладзь: 10,000 руб./дзень

Тэл: +375 17 210 23 84
Факс: +375 17 210 23 84

All Time Team Head to Head
0 Total 1
0 Clay 0
0 Grass 0
0 Hard 0
0 Carpet 1
0 Unknown 0
0 Indoors 0
0 Outdoors 1
Болей статыстыкі па ранейшых сустрэчах
Switzerland Flag of SUI
Official Team Nominations
Stanislas Wawrinka (SUI) Stanislas Wawrinka
Stephane Bohli (SUI) Stephane Bohli
Michael Lammer (SUI) Michael Lammer
Yves Allegro (SUI) Yves Allegro
Team Captain
Severin LUTHI

Аднаго толькі не разумею: асьлі ёсьць рэспубліканскі цэнтар тэнісу, то чаму трэба выганяць футбалістаў, каб пасьцяліць новае супэркрутое пакрыцьцё дзеля тэніснага матчу? emoticon






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design