Не прайшло і 2 (здаецца) гады
А ў Беларусі ўжо пачалі дапамагаць кітайцам у нялёгкай справе зборкі гаўнамабільнікаў. Зьбіраць будуць з кітайскіх складнікаў, а тое, што з гэтага атрымаецца, будзе звацца "камбінаваны мабільны/радыётэлефон", альбо "камплект тэлефоннае сыстэмы GSM/WLAN Эўратэф-М". Так-так, мадэль будзе прызначацца для выхаду на эўрапейскія рынкі.
Ну, яшчэ калі верыць адыёзнаму апісаньню "перадавых магчымасьцяў" спаруды, то там нават будзе e-mail, wap(!), sms і нават mms, ня кажучы ўжо пра ўсялякія там вібравыклікі, гучную сувязь, паліфанію(!) і камэру. З гэтага ўсяго на афіцыйнай бачыне атрымалася спраўдзіць, што камэра 0,3Мп, дысплэй 65К колераў, флэш-памяць нейкая 16+8Мб(!). Хіба што акумулятар заяўлены 1050mAh.
Ну-ну, калі яшчэ цераз пару годзікаў ён можа дойдзе да Эўропы, то хай там раскажуць, што гэта такое і куды яго трэба падзець.

между прочим, 70-80% американского рынка юзает китайские изделия. плюется, но юзает, потому как они дешевле.
Comment by Niki — April 6, 2008 @ 16:36:19
Ага, хутка кітайцы ўсіх на рынку перамогуць. Калі самі не перадохнуць ад голаду ўнутры краіны…
Comment by Renessaince — April 6, 2008 @ 17:06:28
наверное, не передохнут. видишь, по миру расползаются.
Comment by Niki — April 7, 2008 @ 11:27:23
Ня бачу. Куды распаўзаюцца???
Comment by Renessaince — April 7, 2008 @ 23:19:39
по всему миру… и в Минске их много, и даже в Бресте в каждом универе по паре десятков учится
Comment by Niki — April 8, 2008 @ 23:09:20
Апакаліпсыс блізка
Comment by Renessaince — April 8, 2008 @ 23:52:49
Агу
Comment by Niki — April 10, 2008 @ 23:17:52