We are the greatest!

April 11, 2008 - 20:36:13

А-яй-яй, міліцыянтаў абізяюць!..

Цэтлікі запісу: чалавечкі, shit happens, Беларусь

У тралейбусе па дарозе на працу стаўся сьведкам такое вось размовы між "зайцам" і кандуктаркай:

- Ды я на наступным прыпынку выходжу.

Але гэта не ўратавала хлапака ад аплаты.

- Ну дык плаціць жа трэба, - парыравала кандуктарка. - Ужо калі нават міліцыянты бясплатна ня езьдзяць, то вы ж заплаціць тым болей можаце.

- Ааа, ну раз нават міліцыянты… - хлапак пацягнуўся ў кішэню.

Хм, хоць я і ня чуў пра скасаваньне ільготаў гэтым зажэрлым удодам, але ўсё адно радуець.

* * *

А вось сёньня ўвечары адзін з такіх "унікумаў" не дазволіў нам надалей мірна шчыкаць траўку ля будынку крыміналістычнае экспэртызы ці-як-яно-там-завецца. Малады яшчэ, зялёны, ды бачна было па ім, што яму самому сорамна такое глупства казаць - ён пачырванеў і толькі мармытаў, а мы ўжо самі яго распыталі, чаго яму ад нас трэба і ня сталі болей затрымоўвацца, а то раптам яшчэ на іхні газон дохлых пацукоў падкінем, ага.

Адразу узгадаліся нашыя кыіўскія. Відаць, у іх у такім выпадку прынята сьмяяцца ў вочы. Пасьля ўспомніўся 1943-і год. Як мы тады вось такіх, нячысьцікаў, пад Сталінградам… emoticon 

1 Comment »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2008/04/11/p742/trackback/

  1. Там просто травка особенная 8) …а милиционеру скучно стоять было одному, вот и вышел он пообщаться и посмущаться ;)

    Comment by BelAngel — April 15, 2008 @ 12:20:42

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design