We are the greatest!

May 22, 2008 - 1:52:24

Ай-я-яй, уеду я ў Кітай!..

Цэтлікі запісу: shit happens, Беларусь

Хоць ёсьць і ў нас тутака свае самыя кітайскія тралейбусы ў сьвеце. Блін, пакуль пад дожджыкам ішоў да прыпынку, змок менш, чым у траліку. emoticon Блін, у яго ж, гада, паміж пераборкамі зазорыскі, цераз якія вада льецца ня горш чым зь вядра!

А ў краму сёньня зайшоў толькі дзеля таго, каб паехаць… у краіну перамоглага сацыялізму і татальнага маразму цэнзуры. Праўда, зьвестак пра гэты конкурс няма ўжо ні ў самой краме, ні на бачыне банку-прадстаўніка паслуг па маёй плястыкавай картцы. А можа мне гэта здалося? Ну і правільна - нямашака там рабіць. Ну, акрамя як у турме сядзець за праўду. emoticon

May 21, 2008 - 0:32:19

Ну вось і першае сумеснае пасьведчаньне…

Цэтлікі запісу: canon, заняткі, Бог
Праўда, пакуль што толькі пра сканчэньне курсаў emoticon

May 18, 2008 - 1:31:35

Money, money, money…

Цэтлікі запісу: заняткі

Наведваньне рынку і клюбу калекцыянэраў - паняткі аднаго толку. Праўда, на рынку я навучыўся адрозьніваць словы ад таго, што ёсьць насамрэч, а вось… Добра, пачнем спачатку.
Прадаўцы, відаць, настолькі стаміліся паўтараць відавочную лухту, што нават не зьвярталі ўвагі на тое, што кажуць. Я няблага пазьдзекваўся/пасьмяяўся з "фірмовае" турэцкае вопраткі і з таго, як гандляры, асэнсаваўшы сказанае, "узгадвалі", што фірма ўжо ня ў Турцыі, а ў Філіпінах, што азначала "яшчэ больш фірмовая". Так што пачуваўся даволі падкаваным у іхніх козьнях (ня дзіўна - 3,5 гады адпрацаваўшы ў галіне :mrgreen: ) і нават застаўся задаволены сабой (скінуўшы 20% кошту кепкі) і ўвогуле набыткамі.
У клюб калекцыянэраў упершыню я прыйшоў у Берасьці (дзеля марак, натуральна). Было гэта даволі даўно і зараз мала чаго засталося ў памяці, але з прычыны малое пакупное здольнасьці (на той час я быў студэнтам) я проста сышоў адтуль жывы-здаровы, хоць і зь ненаталёнай смагай прадметаў калекцыянаваньня. Ды й тады я ўсё-ткі больш быў нацэлены на абмен (ізноў жа па фінансавай прычыне). Таму прыблізна ўяўляў, што будзе чакаць мяне гэтым разам…
Аднак такога чакаць было цяжка. Слушней называць гэта ня клюбам, а тым самым рынкам. Насамрэч, людзі прыходзяць сюды атрымаць прыбытак. Таму цяжка супрацьстаяць угаворам, прыйшоўшы непадрыхтаваным. Ды і сёе-тое сапраўды такое прывабнае. А нешта таньней у некалькіх кроках ад палацу чыгуначнікаў. А нешта ацэньваецца "ад балды", прыдумляецца практычна на ляту, паглядзеўшы, што чалавек нявопытны. Дык вось жа трэба мець цьвёрды дух, каб не спакусіцца на марнатраўства. Але ў наступны раз буду ведаць, як сабе паводзіць з назойлівымі калекцыянэрамі.
А затое потым я прайшоў-ткі гэтыя колькі крокаў да філятэлістычнае крамы і адарваўся па поўнай! Але гэта яшчэ ня ўсё. ;)
Аднаго дню дайшоў-ткі да пошты і акрамя "Нашай Нівы" (так-так, мы ізноў сябры :lol: ) атрымаў яшчэ й адразу тры (тры!!!) паштовачкі з усяе Эўропы. Ну, паколькі для мяне ў паштоўках самае каштоўнае вядома што, дык:

  • нямецкіх кветачак пабольшала;
  • партугальскія маркі таксама маюць дзіўную форму, што я нават пераблытаў быў іх зь фінскімі. А калі раскладаў, то высьветлілася, што ўжо маю ў калекцыі крыху партугальскіх марак. (адкуль? 8-O )
  • фінская гэтым разам была адна, але якая!!! Ну фіны даюць - галяграмы ўпіхнулі на маркі! Дзякуй Таньцы, мы мелі да яе асаблівую апрацоўку, цяпер нават страшна ў альбом устаўляць: клей на рэвэрсе застаўся амаль непашкоджаны.

May 14, 2008 - 1:33:18

Воплі душы

Цэтлікі запісу: чалавечкі, canon, shit happens
  • А я, высьвятляецца, кожны рабочы дзень праходжу міма ня толькі сьледчага ізалятару. Насупраць яго разьмешчаны гарадзкі цэнтар рэабілітацыі дзетак з псыханэўралягічнымі захворваньнямі. Вось як бывае - калі б да яго не хадзілі апошнія два дні наведвальнікі - не заўважыў бы… Ну а дзе ж “пакоі сьмеху”, паркі сабачых выгулаў культуры і адпачынку?
  • А затое пасьля банку дасьледваў новы маршрут. Сапраўды іншы канец вуліцы надышоў нават хутчэй, чым я думаў. Не апошнюю ролю ў гэтым згуляў навакольны відарыс (бо ж зразумела, што калі цікава, то й час ляціць незаўважна ну ці нешта ў гэтым родзе). Напрыклад, у тым баку вуліцы знайшоў нейкую дзіцячую забаўку пад назвай “Субмарына” альбо “Падводны човен”. Шкада, не было з сабой побач дзіцёнка зайсьці пазырыць. Сама вуліца сканчалася, ўтыкаючыся ў вагонарамонтны завод з процілеглага нябачнага боку. І ўсё было б так цікава й годна, калі б не…
  • Ды мне ня трэба ўсялякія “салёны-крамы”, “крамы-салёны”, “супермаркеты” і іжэ с німі! А гэта тое, што “перасьледавала” мяне ўсю адваротную дарогу. Няўжо нельга ва ўсім горадзе знайсьці нармалёвае, звычайнаге, старое добрае крамы гаспадарчых тавараў? (а яшчэ пры саветах кілбаса была па рубдваццаць, уга-уга :mrgreen: ) Але я-ткі знайшоў, і прычым зусім побач з працай, і тым болей не адну (афігець, дайце дзьве), і добра, што не адну, бо ў адной таньнейшае тое, што ў другой ёсьць тое самае, толькі там яго ня трэба набываць, бо там можна набыць тое, што даражэйшае ў першай… ну і прынцып зразумелы, карацей (ні слова пра *опу!)
  • Але ў прамежку між набыткамі ў першай і другой крамах я вырашыў на працы параіцца, ці невядома маім калегам пра якія-небудзь яшчэ годныя крамы гаспадарчых тавараў (а можа іх тут больш, чым дзьве :grin: ). Ну і Сяргей сам мяне навёў на (падзабытую, але даўно жаданую да выказваньня ў ягоны адрас) думку падзяліцца сваімі ўражаньнямі ад наведаньня Жданоў (не такі й страшны чорт, як мне яго размалявалі :cool: ). І тады яны дваёх зь ́Янай сталі пераконваць мяне, што я быў на “няправільных” Жданах альбо хадзіў ня там, калі не заблукаў. Гм, сканаваньне “аддзелаў” базару (вусна) не дало адназначнае ідэнтыфікацыі, ці там я насамрэч быў. :wink:
  • Кацішча цяпер такіКніжка пра Кац́ішчуНа днях паспытаў памыць галаву шампунем вытворчасьці AmWay (ня буду рэклямаваць ўсуе :razz: .) Дарэчы, не забыцца “парадаваць” Кат́а. Як і ён, дарэчы, нас парадаваў парачкай камедый і да кучы “4-й цывілізацыяй” (вось толькі няма як). Хоць пачалося ўсё з таго, што я вырашыў яго парадаваць уніжкай пра яго. Пратрымалася яна, на жаль, нядоўга: сын жа ў тату расьце. :wink: (і будзе працягваць зарабляць усе грошы на сьвеце.)
  • Тут трэба было яшчэ напісаць пра тое, што будзе і чаго няма. Хто мае і ў каго няма. І пра карысьць езьдзіць з халяўным праязным куды вочы бачаць. Вось толькі ўчора я яго здаў, і мне ад гэтага лягчэй, што ажно да наступнага тыдню ён мне не спатрэбіцца. Пра тое, што з такімі тэмпамі мне пачне падабацца працэс зьбіваньня цаны (бр-р-р-р!) Аднак паколькі адразу чарнавікі ня крэмзаць, дык пасьля яны нават і не згараць.

May 10, 2008 - 23:16:36

Дарэчы, зь днём перамогі над фашызмам

Цэтлікі запісу: photo, shit happens

Асабліва гэтая перамога бачная ў “краіне-пераможцы”.

Аўтар фотаздымку Сяргей Ярмохін

- 17:20:34

Другая частка мярлязонскага балету

Цэтлікі запісу: чытанка, цікавосткі, цытаты

Гэтая частка вытрымак з аповесьцяў Юльляна Сямёнава вымушае прызнацца самому сабе, што ведаць адно толькі пра хвакт амэрыкана-віетнамскае вайны недастатне. Якім чынам гэты канфлікт тычыўся Савецкага Саюзу, яшчэ можна зразумець. А вось пра тое, што Ляосу дасталося па поўнай праграме за тое, што па ягонай тэрыторыі праходзіла “сьцежка Хо Шы Міна“… ВОсь пра гэта і вядзецца ў першым разьдзеле другой часткі марлязонскага балету майго пасту.

Ляос

  • «Таварышы пакеплівалі зь мяне, але калі я некалькі разоў “прадбачыў” бамбёжкі па скугатаньні сабак, пакепліваць перасталі. Сабакі скавыталі так, як дваццаць шэсьць год таму, калі я жыў на Волзе і ішла Сталінградзкая бітва і фашысты наляталі на наш горад па два, тры разы на дзень. Я з тае пары запомніў, як жаласьліва, па-бабску галасіста мычалі каровы, а ім падвывалі сабакі. Вочы сабачыя заміралі, скіраваныя ў неба, якое абяцала ім нябачную і невядомую, але незваротна ідучую пагібель.»
  • «Увечары сядзеў ля транзыстарнага прымача, слухаў навіны. Вашынгтон перадаваў апошнія дадзеныя апытаньня Інстытуту грамадзкае думкі Гэлапа. Палова апытаных амэрыканцаў была ня згодная зь віетнамскай агрэсыяй, і толькі трыццаць адсоткаў падтрымлівалі афіцыйны курс ураду Джонсана. Асьлі дэмакратыя ёсьць падпарадкаваньне меншыні большасьці, дык чаму Джонсан працягвае вайну? Бо большасьць амэрыканцаў жа супраць палітыкі кіраўніцтва ў Віетнаме.»
  • «Сутыкнуўшыся тварамі з сёньняшняй вайной, я шмат разважаў над яе асаблівасьцю. Цяпер ідзе вайна хуткасьцяў. Чалавек сам стварыў звышхуткасьці, але нічога супроцьстаялага ім стварыць яшчэ ня здолеў. Раней вы маглі чуць вайну заранёў, асабліва як прыляталі самалёты. Цяпер вы гэтага пазбаўленыя: самалёт прылятае, аперажаючы гук. Так, па волі драпежнікаў, геній чалавецтва амаральна павернуты супраць яго ж самога…»
  • «Бонза Кі Кэа, галава асацыяцыі будыстаў у правінцыі Самнёа, распавёў мне пра тое, як авіяцыя ЗША змагаецца з рэлігіяй. У пагадзе Бан Бан у Самнёа ішло набажэнства. У гэты час наляцелі “АД-6”. Яны сьпярша скінулі асьвятляльныя ракеты. Стала сьветла й халодна. Бонза Ін Тхонг і пяць маладых манахаў пачалі выводзіць вернікаў у сховішча. Яны зрэшты не асабліва верылі, што будуць бамбіць: хоць амэрыканскія лётчыкі і хрысьціяне, але ўсё адно яны веруючыя людзі – нельга бамбіць храм бога, нават асьлі ён мае іншы колер скуры, ніж у Хрыста. Але калі стала зусім сьветла, самалёты скінулі цяжкія бомбы. Бонза Ін Тхонг і пяць манахаў былі забітыя, дзесяць малельцаў, якія не пасьпелі схавацца, цяжка параненыя.»

Заходні Бэрлін

/пераклікаецца зь Віетнамскай тэмай па той простай прычыне, што паездка Ю.Сямёнава туды была выкліканая жорсткім разгонам у Зах.Бэрліне студэнцкіх дэманстрацыяў супраць вайны ў Віетнаме./
  • «Усе столікі ў кавярні занятыя “істэблішмэнтам”: паважныя сем’і змагаюцца адна з адной выкшталцонасьцю строеў, тупым самаздаволеньнем і фанабэрлівасьцю. І нечакана ля кавярні зьяўляюцца слаўныя барадатыя рабяты ў дзіравых джынсах і разношаных кедах. Яны раздаюць улёткі з пратэстамі супраць агрэсыі ЗША ў Віетнаме, супраць надзвычайных законаў. Ах, які гармідар пачынаецца! Як пабарвавелі твары буржуа, як люта матляюць склератычнымі кулачкамі старушэнцыі ў чорных карунках, як нямеюць твары маладых гандляроў… Хлапцоў абступаюць маўклівым, душным колам. Паліцыя непадалёк. Пасьмейваючыся, чакае пачатку сутычкі. Але сутычкі не выйшла: падбегла яшчэ адна група студэнтаў, прыйшлі на дапамогу да сваіх. Яны стаяць плячо да пляча, іх цяпер ня зьбіць. У іх цяпер выразная праграма, сфармуляваная ў гэтых двух лёзунгах. Мне падабаюцца гэтыя рабяты з СДС [сацыялістычны саюз студэнтаў].»
  • «Знаёмлюся з адным зь лідараў ультралевага крыла СДС – Юргенам Хорлеманам. Ён літаратар, выпусьціў некалькі публіцыстычных кніг, дапамагаў у свой час зрабіць п’есу пра амэрыканскую агрэсыю. Ссінячы-бледны, экзальтаваны ў сваім супакоі, ён адразу ж прапанаваў “агрэсыўны” тэмп размовы. Мяне ўразіла: з такімі гнілымі, старадаўнімі нападкамі накінуўся ён на нас, на СССР! Аказваецца, мы першы раз “падманулі” Кітай у 1927 годзе…
    …Я ўзгадаў наш цяжкі, галодны пасьляваенны сорак дзявяты год. Я тады праходзіў вайсковую падрыхтоўку ў Беларусіі. Тысячы сем’яў яшчэ жылі ў зямлянках. А па чыгунцы адзін за адным ішлі эшалоны ў Кітай: дапамагаць братэрняму кітайскаму народу будаваць заводы, фабрыкі, электрастанцыі. Мы адрывалі ад сябе, дапамагаючы народу Кітая. Такія хвакты. Хорлеман можа іх ня ведаць – яму ў сорак дзявятым было восем год…»
  • «Я заўважыў, што найбольш падрыхтаваная для мааісцкіх тэорыяў глеба, як зазвычай, знаходзіцца ў самых брудных антысавецкіх клааках. Адбываецца відавочнае змыканьне ультраправых з ультралевымі: ад тэорыяў “экспрапрыяцыі прцаўніка”, якія выдаюцца “крэмленолагамі” за “сацыялістычныя”, любы разважны, сур’ёзны працаўнік кінецца прэч, нібы чорт ад ладану. І правільна, між іншым, зробіць, бо гэтыя тэорыі ніякіх адносін да сацыялізму ня маюць. А тэорыі гэтыя блукаюць па Заходнім Бэрліне. Гэта бясспрэчна правакатарскія тэорыі, і буржуазная прэса ўсяляк іх рэклямуе, удзёўбваючы ў галовы працоўных, што гэта й ёсьць тая праграма, з якой да іх ідуць усе студэнты.»

Гішпанія

/Паездка супала з “працэсам у Бургасе”. Таму ніжэйпрыведзеныя цытаты будуць цікавыя ня столькі самі па сабе, колькі як усьведамленьне таго, што, па-першае, нічога ня ведаеш пра новую гісторыю Гішпаніі, а па-другое, уявіць такое ў 70-х гадох мінулага стагодзьдзя ў эўрапейскай краіне даволі цяжка, ці ня праўда? На жаль, калі я пачаў “капАць” Вікіпэдыю, нарэшце даведаўся, чым быў у тыя самыя часы “рэжым чорных палкоўнікаў” у Грэцыі…/
  • «- А дзе нарадзіўся Гарсыя Лёрка?
    Кіроўца доўга маўчаў. Пасьля не абарочваючыся адказаў:
    - Гэта неістотна, дзе нарадзіўся Гарсыя Лёрка. Галоўнае, што памяць пра яго жыве ў сэрцы кожнага гішпанца…
    Запаліўшы, ён спытаўся:
    - Адкуль сяньёр родам?
    - З Масквы.
    Вішчаць гамульцы, сыгналяць машыны, што ідуць ззаду, - кіроўца кінуў стырно, павярнуўся да мяне ўсім целам, толькі нага на аксэлератары:
    - Салюд, камарада! Но пасаран, камарада! Карош рус! Дравству, брад!
    Памятаюць. Усё памятаюць. Усе памятаюць. Напэўна, гэта было вельмі сьмешна збоку: сядзяць у машыне два дарослыя мужыкі, сьмяюцца і плачуць, хлопаюць адзін аднаго па плячох, задаюць пытаньні і, не чакаючы адказу, пераходзяць на іншае. Тэабольда, першы мой гішпанскі сябар, дзякуй табе…»
  • «Я разумеў Антоніё: гішпанскае мастацтва цяпер ня хоча абмяжоўвацца алягорыямі, нават самымі адважнымі, - змаганьне гішпанцаў за свабоду адважнейшае за любую алягорыю. Усё часьцей і часьцей у тэатры, жывапісе, літаратуры “котку называюць коткай”. Так, цэнзура лютуе, так, забароне падвяргаецца ўсё хоць крыху апазыцыйнае рэжыму, але апазыцыя цяпер такая моцная ў Гішпаніі, што пачні забараняць – давядзецца забараняць усё запар, няма чаго будзе глядзець і чытаць, а на адных вэстэрнах нічога не даб’есься. Афіцыйная прапаганда паведамляе пра рост дабрабыту, пра разьвіцьцё эканомікі, пра “новы курс” рэжыму, які быў абвешчаны ў пяцідзясятых гадох, пра “нацыянальную гармонію” і пра вырашэньне ўсіх асноўных праблемаў у краіне. Але падзеі апошніх дзён – надзвычайнае становішча, салдаты на вуліцах гарадоў, масавыя выступы працоўных супраць рэпрэсыяў – сьведчаць пра тое, што краіна далёкая ад таго “гарманічнага грамадзтва”, як яе малююць на глянцавых буклетах для прыезжых іншаземцаў.»
  • «Франка ніколі не сьпяшаўся, - працягвае генэрал, - ні ў палітыцы, ні ў партыі, ні ў войску. Зараз усе абмяркоўваюць надыходзячы працэс над баскамі ў Бургасе. Паверце майму слову: Франка схоча атрымаць палітычную карысьць з гэтага фарсу, якія войска – збольшага – адпрэчвае. У чым будзе выражацца гэтая палітычная карысьць? Тлумачу: пасьля таго, як сьмяротны прысуд, пра які зараз кажа ўся краіна, будзе вынесены, Франка напэўна зьлітуецца з асуджаных. Цемрашальства заўжды дапамагае дыктатарам. Запэўніваю вас, плебс выплесьнецца на вуліцы з крыкамі: “Слава каўдзільё, найсправядлівейшаму й найдабрэйшаму чалавеку Гішпаніі!”»
  • «Гішпанскія сябры спрабавалі наладзіць мне сустрэчу з прадстаўнікамі цалкам лягальных тут нацысцкіх арганізацыяў. Першай зь іх па важлівасьці можна лічыць мадрыдзкі “Геапалітычны цэнтар”, што займаецца ідэялягічнай дзейнасьцю. Каля яго, непадалёк ад вакзалу Аточэ, знаходзіцца арганізацыя “Бальканскіх эмігрантаў”, якую ўзначальваў харвацкі фашыст, вайсковы злачынца Павеліч. Тут жа існуе “Эўрапейскі цэнтар дакумэнтацыі й інфармацыі” на чале з Габзбургам, у які ўваходзяць ня толькі нацысты, але й нядаўна памерлы камандзір “Блакітнае дывізыі”, у мінулым бліжэйшы супрацоўнік Франка.
    Гішпанскія сябры лічаць, што Мадрыд ня ёсьць цэнтрам сусьветнае падпольнае арганізацыі нацыстаў. Але, сьцвярджаюць яны, у Мадрыдзе ёсьць падпольнае кіраўніцтва нацысцкім рухам у Эўропе. А кіраваць ёсьць кім: у Англіі, напрыклад, лягальна існуе нацыянал-сацыялістычны рух, “Ліга абароны белых”; у Бэльгіі – “Рух грамадзянскага дзеяньня” і “Цэнтар контаррэвалюцыйных дасьледваньняў”; у Галяндыі – “Нацыянальны эўрапейскі сацыялістычны рух”; у Швайцарыі – арганізацыя “Новы эўрапейскі парадак”; у Швэцыі – “Паўночная імпэрская партыя”; у Нарвэгіі – “Саюз сацыяльнага абнаўленьня”; у ФРГ – нэанацысты НДП; у Італіі – адкрытыя пасьлядоўнікі дучэ, ультраправыя з “МСІ”, што мае месцы ў парляманце.»
  • «У траўні мінулага году кардынал Таранкон быў навязаны Мадрыду Ватыканам – у імя шматлікіх пастырскіх патрабаваньняў, - каб перагарадзіць дарогу ў мадрыдзкае арцыбіскупства кандыдату рэжыму франкісту Гўэра Кампасу. Для Франка гэта было ўдарам, і тады ён прыбег да пагрозы. У сваім традыцыйным пасланьні з нагоды сканчэньня году, які быў адзначаны арыштам мноства царкоўных дзеячоў, Франка сказаў: “Дзяржава ня будзе бязьдзейнічаць у той час, як некаторыя службіты царквы занялі пазыцыі сьвецкага характару”. (Асьлі гэта разшыфраваць, перакласьці на сапраўдную мову падзеяў, то стане зразумелы сапраўдны сэнс гэтых словаў: дзясяткі гішпанскіх сьвятароў кінутыя ў турмы; на лаву падсудных службітаў культу саджаюць разам з камуністамі і баскамі, якія выступаюць за нацыянальную аўтаномію; падчас сьледзтва да сьвятароў прымяняюць такія сама катаваньні, як і да камуністаў.) Але гэтая заява апынулася на карысьць царквы. Афіцыйны друкаваны ворган біскупства ўпершыню палічыў патрэбным адказаць каўдзільё, нагадаўшы, што царква ня можа адмовіцца выконваць сваю місыю і выкрываць парушэньні справядлівасьці.»
  • «…Адсюль усяго дванаццаць кілямэтраў да Торрэмалінас – самага касмапалітычнага гораду Эўропы, курортнае сталіцы на Беразе Сонца – Коста дэль Соль, які вырас на пустых дзюнах за апошнія дваццаць год. Турысцкія даведнікі сьцвярджаюць, што штогод курорты Торрэмалінас і Берагу Сонца наведваюць ня менш як 20 мільёнаў іншаземных турыстаў.
    Ізноў узгадаў Баўгарыю. І яшчэ раз адчуў высокі гонар за маіх сяброў з Альбэны і Сазопалю на Сонечным Беразе. Няма словаў, Торрэмалінас – гэта выдатны курорт, але Баўгарыя ўсё-ткі лепей з-за таго духу дэмакратызму, які жыве там. У Торрэмалінас адпачываюць багатыя людзі – працаўніку там месца няма, надта дорага. Кіроўца, які падвозіў мяне на сваім грузавічку на поўдзень, да Гібралтару, сказаў па-ангельску:
    - Гэтае месца стане сапраўдным курортам толькі пасьля рэвалюцыі, кампаньера Хуліян. Вось тады прыяжджай – слаўна адпачнем!»
  • «У турмах Гішпаніі цяпер як ніколі шмат маладых людзей, арыштаваных за адмову ад вайсковае службы. Калі яны адбываюць пакараньне, іх зноўку прызываюць у войска і тых, хто па-ранейшаму адмаўляецца ад вайсковае службы, ізноў судзяць.»
  • «Гаспадаром бару аказаўся ня немец, а эстонец, што зьбег у сорак пятым годзе, - відаць, з паліцаяў. Палічыўшы мяне амэрыканцам, ён красамоўна выкладаў сваё крэда. Ён казаў, што мы, “дурныя янкі”, не зразумелі сытуацыю сорак пятага году.
    - Вам, напышлівым янкі, - працягваў ён, - трэба было ўвайсьці ў канфрантацыю з чырвонымі. Тады Эўропа стала б зусім іншай. Тады б мы не адчувалі сябе нават тут, за Пірэнэямі, бы на чамаданах сядзімо. Мы ўвесь час чакаем, што чырвоныя прыйдуць і сюды. У гэтым вінаватыя вы, даверлівыя і наіўныя янкі.»
  • «Хэмінгўэй ніколі не “цямніў” – ні ў жыцьці, ні ў творчасьці. Ён заўжды быў пісьменьнікам аднае тэмы – тэмы чалавека добрага, адкрытага, пяшчотнага, суворага. Ён заўжды спавядаў рэлігію антыфашызму, ён быў пасьлядоўны ў сваёй нянавісьць да нацыстаў і да вайны. Ён ніколі не дэкляраваў гэтага – ні ў інтэрвію, ні з трыбунаў. Ён проста такі быў.
    Я, насамрэч, ня ведаю, які быў бы цяперашні сьвет нашых уяўленьняў, калі б на зямлі ня жыў гэты добры барадаты Ваяр.
    Сьвет зьбяднеў, калі ён сышоў ад нас сам. Але сьвет стаў і багацейшы, і добразычлівейшы, і мужнейшы, таму што ён – антыфашыст, ваяр, Тата – жыў у ім, у гэтым нашым маленькім і агромністым сьвеце…
    Я падумаў пра ўсё гэта, калі ехаў ад Луіса Мігеля Дамінгіна на сустрэчу з адным з тых нацыстаў, які ваяваў з Кантўэлам, і з Хэмінгўэем, і з маім татам, і зь ягонымі сябрамі – Кастусём Лесіным, Іванам Кузьмянко, Аляксеем Вялікарэчным, і якога мы адлупцавалі, але які ўсё яшчэ жывы і з якім таму трэба працягваць бойку…»
  • «Высокі прэстыж “савецкіх гішпанцаў”, якія вярнуліся ў Мадрыд пасьля трыццацігадовага перабываньня ў нашай краіне. Мне распавядалі, што ў адной сям’і бацька, які марна спрабуе быць “грандам”, спавядаючы “славутае гішпанскае нічоганерабленьне”, крычаў дачцы, якая вярнулася з Масквы: “Што вам дала Расея? Што вы прывезьлі адтуль? Дзе мяхі, золата?” Дачка адказала: “А два дыплёмы – мой і мужаў? Дзьве твае дачкі і мой зводны брат ня ўмеюць ні чытаць, ні пісаць. Яны хіба маюць “фіят” у растэрміноўку! Каб супакоіць тваё славалюбства, мы набудзем два “сытраены”. Але хіба ж у іх шчасьце? Ты ня ведаеш сапраўднага шчасьця! Мы – ведаем!”»

May 9, 2008 - 22:17:14

Затое на ўласныя вочы пабачыў Ваўрынку

Цэтлікі запісу: canon, спорт

Швайцарская група падтрымкіТэніс. Кубак Дэвіса. Беларусь - Швайцарыя. Добра, што да трэцяга дню яшчэ нічога не было вядома, і таму Ваўчкоў падтрымваў інтрыгу да апошняга моманту. Запомнілася, што “сымулянт” М.Мірны пасьля амаль кожнага выйгранага намі мячу стоячы апладзіраваў, як і ўся каманда, зрэшты.

Ваўчкоў на падачы Ня ўсё йшло па пляне ВаўрынкіНя ўсё йшло па пляне Ваўрынкі

У гэтай частцы футбольнага (ці ўсё ж тэнісна-выставачнага) манэжу яшчэ ня быў. Пакуль да пачатку матчу, прыняўся наварочваць колы вакол пляцоўкі. Хто піў пЫва, хто фоткаўся зь непамерна вялікай ракеткай на памяць, хто ў чарговы раз запаўняў нейкія дурацкія паперкі з надзеяй выйграць паездку на дваіх-не-памятаю-куды (я пра сябе). Ну ўсё зроблена дзеля таго, каб не па аднаму прыходзіць… Шкада, што хаджэньні на глядацкія лаўкі працягваліся і пасьля пачатку матчу.

Ваўрынка на падачы Ваўчкоў на ўздыме
Найстрашней стала ў чацьвёртым сэце, калі дастаткова было выйграць адну чужую падачу, але Ваўчкову не хапіла зусім крышачку. Але якая ўжо цяпер розьніца? Гульня забудзецца, вынік - застанецца. Таму маю на памяць фотку зь неверагодным для нас вынікам па ходу матчу.
Адзін крок
Ну і вось яны - салодкія моманты канчатковай перамогі. Бо пасьля гэтага матчу лік у цэлым стаў 3-1 на карысьць швайцарцаў, і далей ужо заставацца глядзець “малышоў” не хацелася.
Апошні крок зроблены Апошні крок зроблены

Ну а толькі што за маёй сьпінай нашыя калхозьнікі вучылі гуляць маскалёў у хакей. Але так і не навучылі. А шчасьце было так мажліва. Вой, недзе я ўжо гэта чуў…

- 19:54:50

У кожным жарце ёсьць доля… жарту

Цэтлікі запісу: shit happens, прышпіл, Беларусь

“Колькі год зьбіраў на кватэру ў Менску. Грошай не хапіла, давялося набыць вілу на Канарах”. Блін, а я думаў, што з гэтага можна сьмяяцца… А вось жа й не! :shock:

- 19:02:22

Так яны жылі, так верылі, чакалі

Цэтлікі запісу: чытанка, цікавосткі, цытаты

Справа ў тым, што я ўжо неўзабаве дачытваю (дакладней, спадзяюся зрабіць гэта) кнігу Юльяна Сямёнава (ага, “Сямнаццаць імгненьняў вясны”). Праўда, кніга гэтая, насуперак маім чаканьням, дакумэнтальная. А гэта значыць, што аўтар дзеліцца сваім жыцьцёвым вопытам… якім нельга не падзяліцца з тымі, хто кнігі ня бачыў. ;)
У першай аповесьці вядзецца пра паездку сп.Сямёнава ў Японію і Паўднёва-Ўсходнюю Азію напрыканцы 60-х - пачатку 70-х гадоў. А гэта быў час… Гэххх, які гэта быў час… (пераацэнкі і магчыма нават ужо рэвізыі вынікаў другое сусьветнае вайны; халодная вайна між двума звышдзяржавамі; ускоснае змаганьне за перадзел сфэраў уплыву між імі ў Азіі і Афрыцы; уздым рухаў з удзелам недабітых нацыстаў; зь іншага боку - захоп улады “чырвонымі” паўстанцамі і наступны за гэтым жахлівы, бязглузды тэрор уласнага насельніцтва…) Адным словам, я зразумеў, што пра гэты час нічога ня ведаю. І таму, каб хоць крышачку ўнікнуць ў сэнс прачытанага, трэба хаця б ведаць, што ў гэты час у Кітаі разгарнулася гэтак званая “культурная рэвалюцыя“, якая не прывяла ні да чаго добрага (як паказвае сёньняшні стан падзеяў). Ага, гэта я пра “чырвоную чуму”, плошчу Цяньяньмэнь, Вялікую кітайскую “вогненную” сьцяну, Тыбэт… Зрэшты, тут не пра гэта. А вось жа пра “культурную рэвалюцыю” давядзецца даведацца глыбей, каб зразумець некаторыя цытаты Ю.Сямёнава.
Што яшчэ хацелася б заўважыць… Для зручнасьці разаб’ю, відаць, цытаты па тэматыцы. Апушчаныя месцы (каб надта шмат не цытаваць) аддзеленыя шматкроп’ямі з абодвух бакоў, мае камэнтары (каб лепей зразумелася) ў [квадратных дужках]. Болей не хацелася б нічога камэнтаваць, каб не навязваць сваё меркаваньне. Такім чынам,

Японія

З вобласьці хвантастыкі (на той час)

  • «Зайшлі ў маленькую закусачную. Іх у Японіі называюць на хранцузкі манэр – “бістро”. Усё ў дрэве. Дрэва – прадмет захапленьня японцаў. Вельмі прыгожа зробленыя гэтыя “бістро”, вельмі эканомна. Дзяўчына з усьмешкай абавязкова прынясе вам цылафанавы пакецік. Вы разарвеце яго і дастанеце гарачую вільготную сурвэтку. Абатрэце рукі і твар – гігіена і чысьціня перадусім.»
  • «Сусі – гэта сырая рыба (скат, ікра, кальмар, васьміног) з рысам і соевым соўсам. Рыба толькі што прывезеная з рыбнага базару. Гэта тунец. Смак трох складнікаў – тунец, рыс і соя – казачны. Так сама ўражвае малады хлопец у крухмальным белым сьпінжаку, які гатуе гэтыя сусі на вашых вачох. У формачкі з далікатных рыбіных лупін кладзецца чырвоная ікра, потым рыс. Усё гэта хутка загортваецца, імнецца рукой. Рука хлапца стэрыльная, з адбіткам жоўтае сіні, бы ў хірурга. Вы загадваеце жаданьне (гэтым трэба заўжды карыстацца, частуючы новую, невядомую раней страву), кладзеце сусі ў рот і адчуваеце, што японская кулінарыя зусім не абжэрлівае, але высокахуп́авае гурманства.»
  • «Уражвае памер будаўніцтва. Токіё ўночы ажывае. Як толькі клеркі пакідаюць свае офісы і пачынаюць пусьцець вуліцы, дык адразу ж на скрыжаваньнях зьяўляюцца лямпачкі, каб папярэджваць аўтамабілі пра вядзеньне работ. Прыходзіць агромністая колькасьць працаўнікоў у касках, з маленькімі мікрафончыкамі ў рукох. Гуканьняў: “Давай, давай!” – няма. Праца радыёфікаваная. Распараджэньні па радыё ідуць ад інжынэра да майстра, ад майстра да рабочых.»
  • «У цэнтры, каля паліцэйскага пастарунку, трывожна мільгае электрычная шыльда: “Сёньня на вуліцах загінула тры і паранена 270 чалавек”. Шыльда пужае людзей. Мы часта “літасьцівыя” да нэрваў пешаходаў, а дарма. Лепей налякаць, чым пасьля насіць перадачы ў Інстытут Скліфасоўскага.»
  • «…А дзеці ня сьпяць пасьля дзевяці гадзін вечару, бо яны да адзінаццаці мусяць разьвязваць алгэбраічныя і гэамэтрычныя заданьні, таму што аб’ём ведаў, які ім неабходна засвоіць у клясе, агромністы. Тое, што мы вывучалі ў дзявятай клясе, Дуня вывучае ў шостай. Усё зрушылася прынамсі гады на тры.»
  • «…Аднойчы я вызваліўся каля адзінаццаці гадзін і, стаміўшыся, ляжаў у нумары – глядзеў ТБ. Перадавалі цудоўны італійскі фільм. Саракагадовы чыноўнік выпадкова трапіў у кампанію юных гіпі… [апісаньне фільму] …Як, відаць, аддавалі сябе – свае сэрцы, мары і гароты – і сцэнарыст, і рэжысэр, і актор гэтаму саракагадоваму герою, свайму другому “я”. Але праз кожныя дваццаць хвілін гэты фільм – сумны, кранальна пяшчотны – рэзала рэкляма: то на тэлевізійным экране зьяўляецца чыстая кашуля, паўстаючы з мыльнае пены, то з узьбітага крэму нараждаецца яблычны кекс. А потым ізноў кадры выдатнага фільма…
    …Калі пасьля гэтага вас ізноў вяртаюць на буйны плян Альбэрта Сордзі, які заліваецца сьлязьмі, глядзець карціну немагчыма – яе зьнішчылі. Мастацтва для рэклямы – гэта жахліва.»
  • «Мы ехалі па горадзе паўтары гадзіны, але адолелі ня больш за дзесяць кіламетраў. Выбрацца на шашу няма ніякае магчымасьці. Таката спыніў машыну каля маленькага гатэлю, пабег да тэлефону. Уся Японія на аўтаматыцы: можна размаўляць зь любога тэлефону ў Токіё з Восакай, Хірасімай, Нагасакі.»
  • «У заходніх краінах падпольны сьвет прамысловага шпіянажу ахоплены бурлівай дзейнасьцю. Амэрыканцы, напрыклад, выдаткоўваюць на гэта болей за мільярд даляраў на год.
    Цэнтар эўрапейскага прамысловага шпіянажу месьціцца ў Швайцарыі, дзе дзейнічаюць “канторы”, якія максымальна гарантуюць “сур’ёзнасьць ды эфэктыўнасьць”.»
  • «Зайшоў у аптэку, шукаючы лекі ад галаўнога болю – запрацаваўся, усю ноч прасядзеў за машынкай і дыктафонам. Убачыў “залатыя” бранзалецікі, тыя самыя магнітныя бранзалеты ад ціску, за якімі ў нас так ганяюцца. Спытаўся прадаўца:
    - Як вы ставіцеся да гэтага тавару?
    [skipped]
    - Я люблю Савецкую Расею, таму магу вам даць параду – ні ў якім разе не купляйце бранзалета: магніт – гэта тайна, не разгаданая чалавецтвам, і ў нас гэтыя бранзалеты, як правіла, купляюць толькі іншаземцы.»
  • «На шмат якіх скрыжаваньнях японскіх дарог стаяць вурначкі. У вурначках жоўтыя сьцяжкі. Гэта для малых, для шкаляроў. Малы бярэ сьцяжок, падымае яго над галавой і сьмела ідзе па вуліцы. І ўсе машыны спыняюцца. Гэта цудоўна: хуткасьць ХХ стагодзьдзя і антычнае стаўленьне да немаўляці.»

Ідэялёгічныя разважаньні

  • «Адрозьніць талент можа адно толькі тое грамадзтва, дзе напоўніцу разьвіваюцца такія чалавечыя якасьці, як незалежнасьць думкі, праўдзівасьць, непрыняцьце адміністрацыйнай адказнасьці, дзе заахвочваецца пошук, дзе пастулят Карла Маркса “падвяргай усё сумневу” не выклікае пераляканае рэакцыі ўладароў.»
  • «…Ля ўваходу – фота казачќа ў вышыванай кашулі і лапцях. “Манос” – рускі рэстаран. Іх тут некалькі. Ёсьць, да прыкладу, “Волга”, збудаваная ў форме маленькае царкоўкі. (Колькі я пасьля бачыў гэтых “рускіх” рэстаранчыкаў! Лапці, драўляныя ўслончыкі, самавар, шаўковыя кашулі, вышываныя рушнікі… Матэрыялізаваныя мары пра Расею, якой яе хацелі б бачыць напаўграматныя ўласаўскія і іншыя недабіткі. Паблажліва-барскае, “звыклае” з часоў Шкуро і Куцепава стаўленьне да вялікага народу, які падняў у космас і спадарожнік і Гагарына; азлаваная непадрыхтаванасьць да праблемаў, якія высунулі Каралёў, Ландаў, Шастаковіч… Натуральна, хрысьціцца на лапаць лягчэй, чым зразумець геніяльную думку Мікалая Дубініна, Аксэля Берга або Пятра Капіцы…)»
  • «Толькі што прыйшоў новы пачак літаратуры з Пэкіну – яе тут распаўсюджваюць паўсюль. Паколькі “культурная рэвалюцыя” ў модзе, на гэтым можна зарабіць. Парадоксы капіталізму: зарабляць грошы на літаратуры, якая патрабуе “разьбіць сабачыя галовы ўсім японскім буржуям”.
    Паглядзелі вечаровыя паведамленьні тэлеграфных агенцтваў. Некалькі найбуйнейшых прамыслоўцаў Японіі выказаліся за прызнаньне Кітаю.
    - Што ж, - заўважыў Дэйў, - галаве спатрэбіліся рукі…»

Сынгапур

Ну тут усё пад адну тэматыку падыходзіць

  • «У кітайскім Даўн-таўне, каля Маркет-стрыт і Тэлак-айерстрыт, у абшарпаных хатах, якія засталіся незалежнай рэспубліцы ў спадчыну ад каляніяльнага Сынгапуру, на падлозе ў кучы спалі і сядзелі сотні людзей; тут не было ня тое што эйркандзішэн – нават старамодныя прапелеры пад столяй і тое тут у рэдкасьць. Было нешта ненатуральнае ў гэтым магутным сутыкненьні галечы мінулага, каляніяльнага веку з асьвечанымі гмахамі рэклямаў “Філіпсу” і “Мэрсэдэсу”.
    Драпежнасьць заходняга імпэрыялізму для сьвету ня новая, і сьвет штодня і шточасу пашырае змаганьне супраць яго…»
  • «Трэба ж дадумацца да такога вандалізму: выракаючы вялікі кітайскі народ на галечу, паказваць на Ўсходзе, а асабліва там, дзе жывуць кітайцы, “росквіт і прагрэс” Пэкіну! Ашуканства, нечуванае ў гісторыі! Нашая рэвалюцыя прайшла скрозь спусташэньне і голад, і Ленін не баяўся казаць праўду сьвету пра гэтае спусташэньне, выкліканае ўзброенай барацьбой Антанты супраць нас. Ленін вёў да перамогі людзей, разьняволеных рэвалюцыяй, а разьняволеньне азначае найперш свабоду веданьня праўды, якой бы цяжкай яна ні была.
    Пэкіну патрэбныя даляры, хвунты і маркі – асабліва маркі… …Замест кінутых на сынгапурскі рынак па дэмпінгавых коштах кашулечек і купальнічкаў Пэкін адвальвае велізарныя сумы канцэрнам, зьвязаным з вайсковай вытворчасьцю, - стырніку трэба золата для прац па стварэньні ядзерных бомбаў. Частка тавараў у гэтых мааісцкіх крамах зробленая ў Ганконгу, - толькі цэтлікі, што вісяць на іх, вырабляюцца ў Пэкіне, - паліграфію ж на друкаваньні цытатнікаў “вялікага стырнавога” яны разьвілі як сьлед. Рабочыя Сынгапуру ходзяць у гэтую краму (такіх, дарэчы, тут некалькі), зьдзіўляюцца, ды й пачынаюць паціху прыслухоўвацца да радыёперадачаў з Пэкіну.
    А ў перадачах, разьлічаных на кітайцаў, раскіданых па сьвеце, пэкінскае радыё абвяшчае пра “неверагодны эканамічны прагрэс у Кітаі”, пра “раскошу, якая штодня павялічваецца”.»
  • «…Нотнай грамаце вывучыўся ў царкоўным хоры. Я сьпяваў “Авэ Марыя”. У каталіцкай арганнай музыцы я спасьцігаў законы гучаньня. Аднак я зразумеў тады (можа быць, гэта парадаксальна), што гэтая вялікая музыка зьнішчае мяне, зьядае ўва мне разьюшаную актыўнасьць муз́ыкі.
    У м́узыцы, складзенай для нас, каляніяльныя ўлады сумяшчалі каталіцкі супакой з будысцкай мэлядычнасьцю. Гэта быў у найвышэйшай ступені прадуманы прынцып працы, якую калянізатары праводзілі зь мясцовым насельніцтвам.»

Маляйзыя

  • «У адрозьненьне ад Сынгапуру, у Кота-Кінабалу “Банк Кітаю” зачынены. Кітайская крама “Усходні стыль”, зрэшты, ёсьць і тут, але яе байкатуюць. Ёсьць невялічкая крамка, дзе прадаюцца маторы зь пячаткай: “Зроблена ў Кітаі”. Я папрасіў праспэкта – мне працягнулі брашурку, надрукаваную ў Пэкіне. Апісаньне матору па-ангельску і па-кітайску, а абазначэньні дэталяў – як прыглядзецца – расейскія… Наш матор жа, збудаваны на тым заводзе, які мы падарылі Кітаю пятнаццаць год таму…»

Аўстралія

  • «Барнс [міністар зьнешніх тэрыторыяў Аўстраліі] адмовіўся перагледзець сваё рашэньне. Мне было канчаткова забаронена завітаць у Папуа і Новую Гвінэю. Няхай прэса піша сабе, прафсаюзы – на здароўе, абурайцеся, а я яго не пушчу. Вось вам цудоўны прыклад дэмакратыі “свабоднага сьвету”. Газэты пісалі: “цяпер рускія маюць права зьвярнуцца ў ААН, у Камісію па апецы”. Аднак нават гэта не зьлякала Барнса…
    …Спадар міністар жахаецца нашай праўды ў вырашэньні нацыянальнага пытаньня. “Чырвоны пісьменьнік” расказаў бы пра гэтую нашую вялікую і чыстую праўду, калі б яго запыталіся.
    Можна ставіць бар’еры на шляху савецкага грамадзяніна ў Папуа і Новую Гвінэю. Нельга паставіць бар’еры на шляху праўды – шлях нашай праўды вышэй за бар’еры, усе і ўсялякія.»
  • «Праз некалькі месяцаў пасьля майго вяртаньня дахаты я атрымаў ліст з Аўстраліі: “Джуліян, хочам цябе пацешыць: не без тваёй і нашай дапамогі міністар Барнс звольнены ў адстаўку. Запрашаем цябе ў Папуа. На даручэньне сіднэйскіх журналістаў Пол Маклай [унук Мікалая Мікалаевіча Міклухі-Маклая].”»

Цікава было б паслухаць меркаваньні гэтага чалавека (я пра Юльляна Сямёнявіча Ляндраса) на сёньняшні момант (сам ён памёр у далёкім ужо 1993-м…)

- 15:20:10

Анкета блёгера

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам
  1. Нячэсныя.
  2. Га?
  3. Кушалі мы мёдзік удваёх, Кушалі мы мёдзік утраёх, Кушалі мы мёдзік учатырох, Кушалі мы мёдзік упяцярох, Кушалі мы мёдзік ушасьцярох, Кушалі мы мёдзік усямярох, Кушалі мы мёдзік увасьмярох, Кушалі мы мёдзік удзевяцярох, Кушалі мы мёдзік удзесяцярох, Кушалі мы мёдзік уадзінаццацярох, Кушалі мы мёдзік ўдванаццяцёх, Кушалі мы мёдзік ўтрынаццацёх….
  4. Запамінаць кучу споклічаў.
  5. Столькі не жывуць.
  6. У дзень менш, чым у тыдзень.
  7. Несумненна. Грабу шуфлёй.
via Студыя SMOpro

May 8, 2008 - 20:54:17

Цяпер Расея ўратаваная :)

Цэтлікі запісу: photo, прышпіл
Анёльчыкі
І куча фотажабаў у камэнтах. ;)

May 1, 2008 - 6:18:26

А гэта Чалябінск - мэталюргічная сталіца Расеі…

Цэтлікі запісу: photo, прышпіл
Чалябінскія бабры настолькі суворыя...
via Усевалад Воўкаў





















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design