Другая частка мярлязонскага балету
Гэтая частка вытрымак з аповесьцяў Юльляна Сямёнава вымушае прызнацца самому сабе, што ведаць адно толькі пра хвакт амэрыкана-віетнамскае вайны недастатне. Якім чынам гэты канфлікт тычыўся Савецкага Саюзу, яшчэ можна зразумець. А вось пра тое, што Ляосу дасталося па поўнай праграме за тое, што па ягонай тэрыторыі праходзіла “сьцежка Хо Шы Міна“… ВОсь пра гэта і вядзецца ў першым разьдзеле другой часткі марлязонскага балету майго пасту.
Ляос
- «Таварышы пакеплівалі зь мяне, але калі я некалькі разоў “прадбачыў” бамбёжкі па скугатаньні сабак, пакепліваць перасталі. Сабакі скавыталі так, як дваццаць шэсьць год таму, калі я жыў на Волзе і ішла Сталінградзкая бітва і фашысты наляталі на наш горад па два, тры разы на дзень. Я з тае пары запомніў, як жаласьліва, па-бабску галасіста мычалі каровы, а ім падвывалі сабакі. Вочы сабачыя заміралі, скіраваныя ў неба, якое абяцала ім нябачную і невядомую, але незваротна ідучую пагібель.»
- «Увечары сядзеў ля транзыстарнага прымача, слухаў навіны. Вашынгтон перадаваў апошнія дадзеныя апытаньня Інстытуту грамадзкае думкі Гэлапа. Палова апытаных амэрыканцаў была ня згодная зь віетнамскай агрэсыяй, і толькі трыццаць адсоткаў падтрымлівалі афіцыйны курс ураду Джонсана. Асьлі дэмакратыя ёсьць падпарадкаваньне меншыні большасьці, дык чаму Джонсан працягвае вайну? Бо большасьць амэрыканцаў жа супраць палітыкі кіраўніцтва ў Віетнаме.»
- «Сутыкнуўшыся тварамі з сёньняшняй вайной, я шмат разважаў над яе асаблівасьцю. Цяпер ідзе вайна хуткасьцяў. Чалавек сам стварыў звышхуткасьці, але нічога супроцьстаялага ім стварыць яшчэ ня здолеў. Раней вы маглі чуць вайну заранёў, асабліва як прыляталі самалёты. Цяпер вы гэтага пазбаўленыя: самалёт прылятае, аперажаючы гук. Так, па волі драпежнікаў, геній чалавецтва амаральна павернуты супраць яго ж самога…»
- «Бонза Кі Кэа, галава асацыяцыі будыстаў у правінцыі Самнёа, распавёў мне пра тое, як авіяцыя ЗША змагаецца з рэлігіяй. У пагадзе Бан Бан у Самнёа ішло набажэнства. У гэты час наляцелі “АД-6”. Яны сьпярша скінулі асьвятляльныя ракеты. Стала сьветла й халодна. Бонза Ін Тхонг і пяць маладых манахаў пачалі выводзіць вернікаў у сховішча. Яны зрэшты не асабліва верылі, што будуць бамбіць: хоць амэрыканскія лётчыкі і хрысьціяне, але ўсё адно яны веруючыя людзі – нельга бамбіць храм бога, нават асьлі ён мае іншы колер скуры, ніж у Хрыста. Але калі стала зусім сьветла, самалёты скінулі цяжкія бомбы. Бонза Ін Тхонг і пяць манахаў былі забітыя, дзесяць малельцаў, якія не пасьпелі схавацца, цяжка параненыя.»
Заходні Бэрлін
- «Усе столікі ў кавярні занятыя “істэблішмэнтам”: паважныя сем’і змагаюцца адна з адной выкшталцонасьцю строеў, тупым самаздаволеньнем і фанабэрлівасьцю. І нечакана ля кавярні зьяўляюцца слаўныя барадатыя рабяты ў дзіравых джынсах і разношаных кедах. Яны раздаюць улёткі з пратэстамі супраць агрэсыі ЗША ў Віетнаме, супраць надзвычайных законаў. Ах, які гармідар пачынаецца! Як пабарвавелі твары буржуа, як люта матляюць склератычнымі кулачкамі старушэнцыі ў чорных карунках, як нямеюць твары маладых гандляроў… Хлапцоў абступаюць маўклівым, душным колам. Паліцыя непадалёк. Пасьмейваючыся, чакае пачатку сутычкі. Але сутычкі не выйшла: падбегла яшчэ адна група студэнтаў, прыйшлі на дапамогу да сваіх. Яны стаяць плячо да пляча, іх цяпер ня зьбіць. У іх цяпер выразная праграма, сфармуляваная ў гэтых двух лёзунгах. Мне падабаюцца гэтыя рабяты з СДС [сацыялістычны саюз студэнтаў].»
- «Знаёмлюся з адным зь лідараў ультралевага крыла СДС – Юргенам Хорлеманам. Ён літаратар, выпусьціў некалькі публіцыстычных кніг, дапамагаў у свой час зрабіць п’есу пра амэрыканскую агрэсыю. Ссінячы-бледны, экзальтаваны ў сваім супакоі, ён адразу ж прапанаваў “агрэсыўны” тэмп размовы. Мяне ўразіла: з такімі гнілымі, старадаўнімі нападкамі накінуўся ён на нас, на СССР! Аказваецца, мы першы раз “падманулі” Кітай у 1927 годзе…
…Я ўзгадаў наш цяжкі, галодны пасьляваенны сорак дзявяты год. Я тады праходзіў вайсковую падрыхтоўку ў Беларусіі. Тысячы сем’яў яшчэ жылі ў зямлянках. А па чыгунцы адзін за адным ішлі эшалоны ў Кітай: дапамагаць братэрняму кітайскаму народу будаваць заводы, фабрыкі, электрастанцыі. Мы адрывалі ад сябе, дапамагаючы народу Кітая. Такія хвакты. Хорлеман можа іх ня ведаць – яму ў сорак дзявятым было восем год…» - «Я заўважыў, што найбольш падрыхтаваная для мааісцкіх тэорыяў глеба, як зазвычай, знаходзіцца ў самых брудных антысавецкіх клааках. Адбываецца відавочнае змыканьне ультраправых з ультралевымі: ад тэорыяў “экспрапрыяцыі прцаўніка”, якія выдаюцца “крэмленолагамі” за “сацыялістычныя”, любы разважны, сур’ёзны працаўнік кінецца прэч, нібы чорт ад ладану. І правільна, між іншым, зробіць, бо гэтыя тэорыі ніякіх адносін да сацыялізму ня маюць. А тэорыі гэтыя блукаюць па Заходнім Бэрліне. Гэта бясспрэчна правакатарскія тэорыі, і буржуазная прэса ўсяляк іх рэклямуе, удзёўбваючы ў галовы працоўных, што гэта й ёсьць тая праграма, з якой да іх ідуць усе студэнты.»
Гішпанія
- «- А дзе нарадзіўся Гарсыя Лёрка?
Кіроўца доўга маўчаў. Пасьля не абарочваючыся адказаў:
- Гэта неістотна, дзе нарадзіўся Гарсыя Лёрка. Галоўнае, што памяць пра яго жыве ў сэрцы кожнага гішпанца…
Запаліўшы, ён спытаўся:
- Адкуль сяньёр родам?
- З Масквы.
Вішчаць гамульцы, сыгналяць машыны, што ідуць ззаду, - кіроўца кінуў стырно, павярнуўся да мяне ўсім целам, толькі нага на аксэлератары:
- Салюд, камарада! Но пасаран, камарада! Карош рус! Дравству, брад!
Памятаюць. Усё памятаюць. Усе памятаюць. Напэўна, гэта было вельмі сьмешна збоку: сядзяць у машыне два дарослыя мужыкі, сьмяюцца і плачуць, хлопаюць адзін аднаго па плячох, задаюць пытаньні і, не чакаючы адказу, пераходзяць на іншае. Тэабольда, першы мой гішпанскі сябар, дзякуй табе…» - «Я разумеў Антоніё: гішпанскае мастацтва цяпер ня хоча абмяжоўвацца алягорыямі, нават самымі адважнымі, - змаганьне гішпанцаў за свабоду адважнейшае за любую алягорыю. Усё часьцей і часьцей у тэатры, жывапісе, літаратуры “котку называюць коткай”. Так, цэнзура лютуе, так, забароне падвяргаецца ўсё хоць крыху апазыцыйнае рэжыму, але апазыцыя цяпер такая моцная ў Гішпаніі, што пачні забараняць – давядзецца забараняць усё запар, няма чаго будзе глядзець і чытаць, а на адных вэстэрнах нічога не даб’есься. Афіцыйная прапаганда паведамляе пра рост дабрабыту, пра разьвіцьцё эканомікі, пра “новы курс” рэжыму, які быў абвешчаны ў пяцідзясятых гадох, пра “нацыянальную гармонію” і пра вырашэньне ўсіх асноўных праблемаў у краіне. Але падзеі апошніх дзён – надзвычайнае становішча, салдаты на вуліцах гарадоў, масавыя выступы працоўных супраць рэпрэсыяў – сьведчаць пра тое, што краіна далёкая ад таго “гарманічнага грамадзтва”, як яе малююць на глянцавых буклетах для прыезжых іншаземцаў.»
- «Франка ніколі не сьпяшаўся, - працягвае генэрал, - ні ў палітыцы, ні ў партыі, ні ў войску. Зараз усе абмяркоўваюць надыходзячы працэс над баскамі ў Бургасе. Паверце майму слову: Франка схоча атрымаць палітычную карысьць з гэтага фарсу, якія войска – збольшага – адпрэчвае. У чым будзе выражацца гэтая палітычная карысьць? Тлумачу: пасьля таго, як сьмяротны прысуд, пра які зараз кажа ўся краіна, будзе вынесены, Франка напэўна зьлітуецца з асуджаных. Цемрашальства заўжды дапамагае дыктатарам. Запэўніваю вас, плебс выплесьнецца на вуліцы з крыкамі: “Слава каўдзільё, найсправядлівейшаму й найдабрэйшаму чалавеку Гішпаніі!”»
- «Гішпанскія сябры спрабавалі наладзіць мне сустрэчу з прадстаўнікамі цалкам лягальных тут нацысцкіх арганізацыяў. Першай зь іх па важлівасьці можна лічыць мадрыдзкі “Геапалітычны цэнтар”, што займаецца ідэялягічнай дзейнасьцю. Каля яго, непадалёк ад вакзалу Аточэ, знаходзіцца арганізацыя “Бальканскіх эмігрантаў”, якую ўзначальваў харвацкі фашыст, вайсковы злачынца Павеліч. Тут жа існуе “Эўрапейскі цэнтар дакумэнтацыі й інфармацыі” на чале з Габзбургам, у які ўваходзяць ня толькі нацысты, але й нядаўна памерлы камандзір “Блакітнае дывізыі”, у мінулым бліжэйшы супрацоўнік Франка.
Гішпанскія сябры лічаць, што Мадрыд ня ёсьць цэнтрам сусьветнае падпольнае арганізацыі нацыстаў. Але, сьцвярджаюць яны, у Мадрыдзе ёсьць падпольнае кіраўніцтва нацысцкім рухам у Эўропе. А кіраваць ёсьць кім: у Англіі, напрыклад, лягальна існуе нацыянал-сацыялістычны рух, “Ліга абароны белых”; у Бэльгіі – “Рух грамадзянскага дзеяньня” і “Цэнтар контаррэвалюцыйных дасьледваньняў”; у Галяндыі – “Нацыянальны эўрапейскі сацыялістычны рух”; у Швайцарыі – арганізацыя “Новы эўрапейскі парадак”; у Швэцыі – “Паўночная імпэрская партыя”; у Нарвэгіі – “Саюз сацыяльнага абнаўленьня”; у ФРГ – нэанацысты НДП; у Італіі – адкрытыя пасьлядоўнікі дучэ, ультраправыя з “МСІ”, што мае месцы ў парляманце.» - «У траўні мінулага году кардынал Таранкон быў навязаны Мадрыду Ватыканам – у імя шматлікіх пастырскіх патрабаваньняў, - каб перагарадзіць дарогу ў мадрыдзкае арцыбіскупства кандыдату рэжыму франкісту Гўэра Кампасу. Для Франка гэта было ўдарам, і тады ён прыбег да пагрозы. У сваім традыцыйным пасланьні з нагоды сканчэньня году, які быў адзначаны арыштам мноства царкоўных дзеячоў, Франка сказаў: “Дзяржава ня будзе бязьдзейнічаць у той час, як некаторыя службіты царквы занялі пазыцыі сьвецкага характару”. (Асьлі гэта разшыфраваць, перакласьці на сапраўдную мову падзеяў, то стане зразумелы сапраўдны сэнс гэтых словаў: дзясяткі гішпанскіх сьвятароў кінутыя ў турмы; на лаву падсудных службітаў культу саджаюць разам з камуністамі і баскамі, якія выступаюць за нацыянальную аўтаномію; падчас сьледзтва да сьвятароў прымяняюць такія сама катаваньні, як і да камуністаў.) Але гэтая заява апынулася на карысьць царквы. Афіцыйны друкаваны ворган біскупства ўпершыню палічыў патрэбным адказаць каўдзільё, нагадаўшы, што царква ня можа адмовіцца выконваць сваю місыю і выкрываць парушэньні справядлівасьці.»
- «…Адсюль усяго дванаццаць кілямэтраў да Торрэмалінас – самага касмапалітычнага гораду Эўропы, курортнае сталіцы на Беразе Сонца – Коста дэль Соль, які вырас на пустых дзюнах за апошнія дваццаць год. Турысцкія даведнікі сьцвярджаюць, што штогод курорты Торрэмалінас і Берагу Сонца наведваюць ня менш як 20 мільёнаў іншаземных турыстаў.
Ізноў узгадаў Баўгарыю. І яшчэ раз адчуў высокі гонар за маіх сяброў з Альбэны і Сазопалю на Сонечным Беразе. Няма словаў, Торрэмалінас – гэта выдатны курорт, але Баўгарыя ўсё-ткі лепей з-за таго духу дэмакратызму, які жыве там. У Торрэмалінас адпачываюць багатыя людзі – працаўніку там месца няма, надта дорага. Кіроўца, які падвозіў мяне на сваім грузавічку на поўдзень, да Гібралтару, сказаў па-ангельску:
- Гэтае месца стане сапраўдным курортам толькі пасьля рэвалюцыі, кампаньера Хуліян. Вось тады прыяжджай – слаўна адпачнем!» - «У турмах Гішпаніі цяпер як ніколі шмат маладых людзей, арыштаваных за адмову ад вайсковае службы. Калі яны адбываюць пакараньне, іх зноўку прызываюць у войска і тых, хто па-ранейшаму адмаўляецца ад вайсковае службы, ізноў судзяць.»
- «Гаспадаром бару аказаўся ня немец, а эстонец, што зьбег у сорак пятым годзе, - відаць, з паліцаяў. Палічыўшы мяне амэрыканцам, ён красамоўна выкладаў сваё крэда. Ён казаў, што мы, “дурныя янкі”, не зразумелі сытуацыю сорак пятага году.
- Вам, напышлівым янкі, - працягваў ён, - трэба было ўвайсьці ў канфрантацыю з чырвонымі. Тады Эўропа стала б зусім іншай. Тады б мы не адчувалі сябе нават тут, за Пірэнэямі, бы на чамаданах сядзімо. Мы ўвесь час чакаем, што чырвоныя прыйдуць і сюды. У гэтым вінаватыя вы, даверлівыя і наіўныя янкі.» - «Хэмінгўэй ніколі не “цямніў” – ні ў жыцьці, ні ў творчасьці. Ён заўжды быў пісьменьнікам аднае тэмы – тэмы чалавека добрага, адкрытага, пяшчотнага, суворага. Ён заўжды спавядаў рэлігію антыфашызму, ён быў пасьлядоўны ў сваёй нянавісьць да нацыстаў і да вайны. Ён ніколі не дэкляраваў гэтага – ні ў інтэрвію, ні з трыбунаў. Ён проста такі быў.
Я, насамрэч, ня ведаю, які быў бы цяперашні сьвет нашых уяўленьняў, калі б на зямлі ня жыў гэты добры барадаты Ваяр.
Сьвет зьбяднеў, калі ён сышоў ад нас сам. Але сьвет стаў і багацейшы, і добразычлівейшы, і мужнейшы, таму што ён – антыфашыст, ваяр, Тата – жыў у ім, у гэтым нашым маленькім і агромністым сьвеце…
Я падумаў пра ўсё гэта, калі ехаў ад Луіса Мігеля Дамінгіна на сустрэчу з адным з тых нацыстаў, які ваяваў з Кантўэлам, і з Хэмінгўэем, і з маім татам, і зь ягонымі сябрамі – Кастусём Лесіным, Іванам Кузьмянко, Аляксеем Вялікарэчным, і якога мы адлупцавалі, але які ўсё яшчэ жывы і з якім таму трэба працягваць бойку…» - «Высокі прэстыж “савецкіх гішпанцаў”, якія вярнуліся ў Мадрыд пасьля трыццацігадовага перабываньня ў нашай краіне. Мне распавядалі, што ў адной сям’і бацька, які марна спрабуе быць “грандам”, спавядаючы “славутае гішпанскае нічоганерабленьне”, крычаў дачцы, якая вярнулася з Масквы: “Што вам дала Расея? Што вы прывезьлі адтуль? Дзе мяхі, золата?” Дачка адказала: “А два дыплёмы – мой і мужаў? Дзьве твае дачкі і мой зводны брат ня ўмеюць ні чытаць, ні пісаць. Яны хіба маюць “фіят” у растэрміноўку! Каб супакоіць тваё славалюбства, мы набудзем два “сытраены”. Але хіба ж у іх шчасьце? Ты ня ведаеш сапраўднага шчасьця! Мы – ведаем!”»

И сам все переводил на белорусский???
Comment by Niki — May 28, 2008 @ 22:45:29
Я до сих пор удивляюсь такому большому терпению в такой кропотливой работе - меня бы и на 10 часть не хватило бы. Так что Ромка в этом плане молодец
Comment by BelAngel — May 29, 2008 @ 9:39:20
Да, молодец.
Comment by Niki — June 1, 2008 @ 10:21:32
Ага, ён малайчынка.
А які малайчынка сп.Юльлян Сямёнаў усё гэта напісаць…
Comment by Renessaince — June 2, 2008 @ 22:35:08
Семенову похвала за написание, а Ромке за “читание” и перевод с вытекающим набиранием
Comment by BelAngel — June 3, 2008 @ 14:53:38
Вывод: все молодцы!
Comment by Niki — June 5, 2008 @ 22:42:35
…но часть ещё и девицы!
Comment by BelAngel — June 6, 2008 @ 16:48:08
…и молодчинки
Comment by Niki — June 7, 2008 @ 17:12:51