May 14, 2008 - 1:33:18
- А я, высьвятляецца, кожны рабочы дзень праходжу міма ня толькі сьледчага ізалятару. Насупраць яго разьмешчаны гарадзкі цэнтар рэабілітацыі дзетак з псыханэўралягічнымі захворваньнямі. Вось як бывае - калі б да яго не хадзілі апошнія два дні наведвальнікі - не заўважыў бы… Ну а дзе ж “пакоі сьмеху”, паркі
сабачых выгулаў культуры і адпачынку?
- А затое пасьля банку дасьледваў новы маршрут. Сапраўды іншы канец вуліцы надышоў нават хутчэй, чым я думаў. Не апошнюю ролю ў гэтым згуляў навакольны відарыс (бо ж зразумела, што калі цікава, то й час ляціць незаўважна ну ці нешта ў гэтым родзе). Напрыклад, у тым баку вуліцы знайшоў нейкую дзіцячую забаўку пад назвай “Субмарына” альбо “Падводны човен”. Шкада, не было з сабой побач дзіцёнка зайсьці пазырыць. Сама вуліца сканчалася, ўтыкаючыся ў вагонарамонтны завод з процілеглага нябачнага боку. І ўсё было б так цікава й годна, калі б не…
- Ды мне ня трэба ўсялякія “салёны-крамы”, “крамы-салёны”, “супермаркеты” і іжэ с німі! А гэта тое, што “перасьледавала” мяне ўсю адваротную дарогу. Няўжо нельга ва ўсім горадзе знайсьці нармалёвае, звычайнаге, старое добрае крамы гаспадарчых тавараў? (а яшчэ пры саветах кілбаса была па рубдваццаць, уга-уга
) Але я-ткі знайшоў, і прычым зусім побач з працай, і тым болей не адну (афігець, дайце дзьве), і добра, што не адну, бо ў адной таньнейшае тое, што ў другой ёсьць тое самае, толькі там яго ня трэба набываць, бо там можна набыць тое, што даражэйшае ў першай… ну і прынцып зразумелы, карацей (ні слова пра *опу!)
- Але ў прамежку між набыткамі ў першай і другой крамах я вырашыў на працы параіцца, ці невядома маім калегам пра якія-небудзь яшчэ годныя крамы гаспадарчых тавараў (а можа іх тут больш, чым дзьве
). Ну і Сяргей сам мяне навёў на (падзабытую, але даўно жаданую да выказваньня ў ягоны адрас) думку падзяліцца сваімі ўражаньнямі ад наведаньня Жданоў (не такі й страшны чорт, як мне яго размалявалі
). І тады яны дваёх зь ́Янай сталі пераконваць мяне, што я быў на “няправільных” Жданах альбо хадзіў ня там, калі не заблукаў. Гм, сканаваньне “аддзелаў” базару (вусна) не дало адназначнае ідэнтыфікацыі, ці там я насамрэч быў.

На днях паспытаў памыць галаву шампунем вытворчасьці AmWay (ня буду рэклямаваць ўсуе
.) Дарэчы, не забыцца “парадаваць”
Кат́а. Як і ён, дарэчы, нас парадаваў парачкай камедый і да кучы “4-й цывілізацыяй” (вось толькі няма як). Хоць пачалося ўсё з таго, што я вырашыў яго парадаваць уніжкай пра яго. Пратрымалася яна, на жаль, нядоўга: сын жа ў тату расьце.
(і будзе працягваць зарабляць усе грошы на сьвеце.)
- Тут трэба было яшчэ напісаць пра тое, што будзе і чаго няма. Хто мае і ў каго няма. І пра карысьць езьдзіць з халяўным праязным куды вочы бачаць. Вось толькі ўчора я яго здаў, і мне ад гэтага лягчэй, што ажно да наступнага тыдню ён мне не спатрэбіцца. Пра тое, што з такімі тэмпамі мне пачне падабацца працэс зьбіваньня цаны (бр-р-р-р!) Аднак паколькі адразу чарнавікі ня крэмзаць, дык пасьля яны нават і не згараць.
The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2008/05/14/p760/trackback/
RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.
Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>
Так как тебе этот шампунь? Эту марку мне представляли еще лет пять назад (если не больше), но до сих пор они не получили сертификат качества….
Comment by Niki — May 28, 2008 @ 22:58:37
Шампунь падобны на… шампунь
Ну як яшчэ растлумачыць? Я Кату таксама спрабаваў апісаць свае адчуваньні, але атрымалася ня надта.
Карацей, валасы ад яго ну такія мяккія ўжо здаліся, як ніколі.
А што сэртыфікат не атрымалі, дык і што? Гэта можа азначаць усё што заўгодна… напрыклад, што ў нашай краіне ўсё цераз адно месца робіцца.
Comment by Renessaince — June 2, 2008 @ 22:21:10
гм… такой ответ не повысил моего доверия этой фирме
Comment by Niki — June 5, 2008 @ 22:25:03
а я вообще отношусь очень скептично и с недоверием к любому сетевому маркетингу
Comment by BelAngel — June 6, 2008 @ 16:47:09
во! полностью согласна
Comment by Niki — June 7, 2008 @ 17:11:15
Расстраляць нельга давяраць
Comment by Renessaince — June 11, 2008 @ 0:59:02
восклицательный знак в конце забыл поставить
Comment by Niki — June 15, 2008 @ 14:56:26
А можа там пытальнік трэба
Comment by Renessaince — June 19, 2008 @ 0:19:49
ну… можно их и вдвоем поставить
Comment by Niki — June 21, 2008 @ 22:20:43
Ага, памятаю: “ніякіх ЁН, цяпер толькі дваёх”.
Comment by Renessaince — June 21, 2008 @ 23:59:38
угумсик
Comment by Niki — June 22, 2008 @ 11:38:45