Money, money, money…
Наведваньне рынку і клюбу калекцыянэраў - паняткі аднаго толку. Праўда, на рынку я навучыўся адрозьніваць словы ад таго, што ёсьць насамрэч, а вось… Добра, пачнем спачатку.
Прадаўцы, відаць, настолькі стаміліся паўтараць відавочную лухту, што нават не зьвярталі ўвагі на тое, што кажуць. Я няблага пазьдзекваўся/пасьмяяўся з "фірмовае" турэцкае вопраткі і з таго, як гандляры, асэнсаваўшы сказанае, "узгадвалі", што фірма ўжо ня ў Турцыі, а ў Філіпінах, што азначала "яшчэ больш фірмовая". Так што пачуваўся даволі падкаваным у іхніх козьнях (ня дзіўна - 3,5 гады адпрацаваўшы ў галіне
) і нават застаўся задаволены сабой (скінуўшы 20% кошту кепкі) і ўвогуле набыткамі.
У клюб калекцыянэраў упершыню я прыйшоў у Берасьці (дзеля марак, натуральна). Было гэта даволі даўно і зараз мала чаго засталося ў памяці, але з прычыны малое пакупное здольнасьці (на той час я быў студэнтам) я проста сышоў адтуль жывы-здаровы, хоць і зь ненаталёнай смагай прадметаў калекцыянаваньня. Ды й тады я ўсё-ткі больш быў нацэлены на абмен (ізноў жа па фінансавай прычыне). Таму прыблізна ўяўляў, што будзе чакаць мяне гэтым разам…
Аднак такога чакаць было цяжка. Слушней называць гэта ня клюбам, а тым самым рынкам. Насамрэч, людзі прыходзяць сюды атрымаць прыбытак. Таму цяжка супрацьстаяць угаворам, прыйшоўшы непадрыхтаваным. Ды і сёе-тое сапраўды такое прывабнае. А нешта таньней у некалькіх кроках ад палацу чыгуначнікаў. А нешта ацэньваецца "ад балды", прыдумляецца практычна на ляту, паглядзеўшы, што чалавек нявопытны. Дык вось жа трэба мець цьвёрды дух, каб не спакусіцца на марнатраўства. Але ў наступны раз буду ведаць, як сабе паводзіць з назойлівымі калекцыянэрамі.
А затое потым я прайшоў-ткі гэтыя колькі крокаў да філятэлістычнае крамы і адарваўся па поўнай! Але гэта яшчэ ня ўсё.
Аднаго дню дайшоў-ткі да пошты і акрамя "Нашай Нівы" (так-так, мы ізноў сябры
) атрымаў яшчэ й адразу тры (тры!!!) паштовачкі з усяе Эўропы. Ну, паколькі для мяне ў паштоўках самае каштоўнае вядома што, дык:
- нямецкіх кветачак пабольшала;
- партугальскія маркі таксама маюць дзіўную форму, што я нават пераблытаў быў іх зь фінскімі. А калі раскладаў, то высьветлілася, што ўжо маю ў калекцыі крыху партугальскіх марак. (адкуль?
) - фінская гэтым разам была адна, але якая!!! Ну фіны даюць - галяграмы ўпіхнулі на маркі! Дзякуй
Таньцы, мы мелі да яе асаблівую апрацоўку, цяпер нават страшна ў альбом устаўляць: клей на рэвэрсе застаўся амаль непашкоджаны.
