…А сьніў я праграмны код
Вох, і цяжка ажывіць у памяці падзеі тыднёвай даўніны. Буду болей карыстацца фоткамі, чым словамі - на шчасьце, першых, як заўжды, аж занадта. 
Першае, што адразу кідаецца ў вочы, альбо рэжа слых, альбо, калі хочаце, прыводзіць у роспач - гэта татальнае панаваньне маскальскай мовы ў гутарках, абвестках арганізатараў і г.д., карацей - паўсюль. Суцэльнае ігнараваньне беларускае мовы адбывалася ў такіх мясьцінах!.. Зрэшты, пра мясьціны крыху пазьней.
Яшчэ дзякуй Богу, што прыехалі мы ў пятніцу на Высокі Бераг пазьней за астатніх і "не пасьпелі" на цырымонію ўзьняцьця "закату над балотам". Таксама першы дзень запомніўся халаднюськім вечарам (але ўжо абышлося без дажджу, як ва ўсе папярэднія дні, і гэта вельмі абнадзейвала на ўвесь ўік-энд) і выступамі тых каманд, якія сапраўды падрыхтавалі прэзэнтацыі, асабліва тых зь іх, якія былі апранутыя не па надвор’і, затое прыгожа.
На другі дзень (о, так!
) цэлых хвілін мо зь пяць паперакідваліся ўсе ўчатырох талерачкай. Пакуль Дзіма пасьпеў абярнуцца дзеля пераапрананьня, на гэтым нашыя подзьвігі ўжо скончыліся. Праўда, траёх таксама даволі працяглы час дзяўчаткі пратрымаліся.
![]()
У афіцыйных (гэта значыць, тых, што ішлі ў камандны залік) спаборніцтвах паўдзельнічаць не дабеглі - былі лепшыя кандыдатуры. Але затое якая ў нас каманда сабралася на "Вясёлыя старты"! Ня тое што ня так страшна саступіць было, а прыемна ж і перамагчы дзякуючы каманднаму духу і супольнасьці. Што праўда, узнагароды потым уручылі толькі за першае каманднае, так што для нас гэтае трэцяе месца хутчэй дзеля задавальненьня, якое мы й сабраліся тамака атрымаць.
Калі ўжо пра каманду, то яшчэ немажліва абмінуць групу падтрымкі. Усё-ткі мне здалося, што самая дружная яна была менавіта ў нас. Ці - ня дружная, а шчырая, вось. Гэта, зразумела, яшчэ й таму, што нашая фірма паклапацілася, каб мы мелі два камплекты фірмовае вопраткі: для ўсіх супрацоўнікаў (гэтай часткай мы шчыра дзяліліся зь несупрацоўнікамі) і для спаборніцтваў. Вельмі мала было такіх каманд, дзе таксама было два камплекты формы. Таму й ішлі на розныя выкрутасы. Але, паўтаруся, нашыя заўзятары падтрымоўвалі сваю каманду неяк… арганізаваней, ці што, за ўсіх. (Хоць я й ведаю, што многа чаго ў фірме ня так, і што шмат каму што не падабаецца, і г.д. І ні ў якім разе не выхваляюся, што вось, круцейшыя за нас могуць быць толькі яйкі. Не. Проста вось перадаю свае эмоцыі на той час)
Ну, зразумела, у апошні дзень на цырымоніі ўзнагароджаньня нічога адносна беларускай мовы не зьмянілася. Хіба што прыемна было пачуць словы падтрымкі на адрас фірмы з боку арганізатараў. Сапраўды, нам для перамогі не хапіла зусім крышачку. Аднак там і сапраўды неістотна сама перамога. Заўважыў на прыкладзе нашых супрацоўнікаў плён тымбілдынгу: некаторыя дагэтуль незнаёмыя людзі абмяняліся нумарамі тэлефонаў.
Сапраўднае сьвята беларушчыны нас чакала кілямэтраў у двух ад лягеру. Гэта філія літаратурнага музэю Якуба Коласа ў Смольні. Мы заехалі туды на адваротным шляху, а нашыя партнэры зь ІВы дык і проста зайшлі туды з турбазы сваім ходам. Ізноў і тутака давялося пачуць ад бабулі-гіда шмат прыемных словаў у бок "моладзі, што ўсё разумее" на тле астатняе маскальскае хэўры. Канечне, бяз гэтай бабулі музэй шмат страціць (а ў яе за плячыма столькі жывых гісторый пра Якуба Коласа і яго сям’ю, а яшчэ ж асабістая сустрэча з паэтам і пісьменьнікам); але дзякуй Богу, што ў яе ёсьць пасьлядоўніца і (цудоўна) дачка. Ад яе мы й дасталі найлепшы падарунак - кнігу. А таксама зразумелі, што ўсе нашыя веды пра Коласа з Купалам сканчаюцца максымум на гадох біяграфіі і месцах, неяк зьвязаных з гэтымі прозьвішчамі (прычым як зьвязаных, невядома).
Ну, пры прыроду асобная размова. Але ж можна знайсьці мясьціны, дзе будзе тое самае зь меншым наплывам людзей. А яшчэ я згарэў - і гэта стаўся галоўны напамін пра паездку для тых, хто на яе не паехаў.

Здорово! А как вы туда попали?
Comment by Niki — June 7, 2008 @ 17:25:58
Як мы туды трапілі?!
Воххх, гэта доўгая гісторыя.
А калі ў двух словах, то - на машыне.
Comment by Renessaince — June 11, 2008 @ 1:00:53
Тццццц…. расскрою сИкрет: поездка ТУДА напрямую связана с РАБОТОЙ Каго-сци ЗДЕСЬ
*какое небо голубое, какие птички прекрасные*
Comment by BelAngel — June 11, 2008 @ 11:14:26
интересно-интересно, очень интересно… можно было и не в двух словах, а гораздо щедрее
2 Анёлак: *та, мы ваще тут случайно проходили
*
Comment by Niki — June 15, 2008 @ 14:59:46
Ага, трэба Нехта прымусіць напісаць сваё бачаньне падзеяў.
Comment by Renessaince — June 19, 2008 @ 0:21:18
если надо, значит надо
Comment by Niki — June 21, 2008 @ 22:29:52
Не, відаць, можна перагнуць палку і цераз працяглы час эмоцыі не ўзнавіш так, як яны былі на той момант. Тым болей, што нейкі ж запіс усё-ткі ёсьць, хоць і караценькі. А каму мала - той хай прыяжджае і зь першых вуснаў сам ўсё пачуе/пабачыць.
Comment by Renessaince — June 22, 2008 @ 0:02:21
пАнЯтнА
Comment by Niki — June 22, 2008 @ 11:40:10
*главное немного подождать - и всё само собой решится*
Comment by BelAngel — June 24, 2008 @ 0:23:37
точно! сегодня в очередной раз в этом убедилась.
Comment by Niki — June 26, 2008 @ 22:20:02