Піяру, каб далучаліся болей
Ну хоць нехта са знаёмых (ну хоць крышачку знаёмых) далучыўся! Мы спаткалі
Воллічэн выпадкова на галоўпаштамце, дзе я заўважыў у яе ў рукох паштоўку і чамусьці здуру пацікавіўся, ці не для посткросынгу гэта яна? Бы ў ваду глядзеў! Панаракалі абодва тады на тое, што няма нармалёвых паштовачак нідзе, і таму, пэўна, мне здалося, што
яна ўдзельнічае ў праекце ўжо… ну прынамсі некалькі месяцаў. Але ж не - высьвятляецца, усё толькі пачынаецца - 12 дзён. Спадзяюся, ёй вытрымкі хопіць на крыятыў для паштовачак ці проста пошукі нармалёвых, каб ня сорамна было перад іншымі.
А яшчэ заўважыў выпадкова - пачалося з прагляду нейкага італійскага юзэра - можа новаўвядзеньне, а можа не трапляў на такіх проста… Але гэта неістотна, а галоўнае, праверыў у сябе ў профілі - і ў мяне зьявілся! Што?! А вось:
А ўсяго колькі беларусцаў тамака, трэба глянуць…
Belarus
has 177 users who have sent 2716 postcards and received 2690 in total. Belarus ranks 36th in the countries with more postcards sent.
Дробязь, а прыемна. Зьявіўся дадатковы імпэт "даганяць і пераганяць Амэрыку", а таксама Фінляндыю і Нямеччыну (самыя частыя трапляньні паштовак туды/адтуль).


Вот если бы можно было только получать, но не отсылатьКрасивая открыточкаComment by BelAngel — June 27, 2008 @ 15:45:36
Эгаістычны падыход там не вітаецца.
Comment by Renessaince — June 28, 2008 @ 21:22:12