We are the greatest!

June 28, 2008 - 22:55:07

Уфффф, здаў (у сэнсе - кнігу). Частка трэцяя, апошняя

Цэтлікі запісу: чытанка, цытаты

Цераз два гады пасьля першага падарожжа Юльлян Сямёнаў у другі раз наведаў Гішпанію (а разам зь ёй Францыю і Андору). Што адбывалася ў пэрыяд між 71-м і 73-м гадамі мінулага стагодзьдзя ў Старым Сьвеце, нам падкажа болей падрабязна, вядома ж, Вікіпэдыя, а што памянялася за гэты час на Пірэнэях, і вядзецца ў аповесьці “Пачатак семдзесят трэцяга”. Хаця хто-ніхто, магчыма, правядзе паралелі зь сёньняшнім часам. Такім чынам…

Гішпанія

«Прычым эканамічнае разьвіцьцё Гішпаніі цяпер нельга разглядаць ізалявана ад праблемаў “Агульнага рынку”. Як вядома, краіны “Агульнага рынку” адмовіліся прыняць Гішпанію ў Эўрапейскую эканамічную супольнасьць, прычым галоўны аргумэнт, які быў вылучаны супраць Мадрыду, фармулюецца так: “адсутнасьць у краіне інстытуту дэмакратычных свабодаў”. Лёндан, які падтрымоўвае расыстаў Солзбэры і калянізатараў у Кэйптаўне, вядзе барбарскую вайну супраць патрыётаў Ірляндыі, клапоціцца пра дэмакратычныя свабоды!»

«Эканамічныя праблемы Гішпаніі яшчэ неяк дыскутуюцца ў прэсе, аднак пытаньні палітычнага жыцьця краіны падлягаюць цэнзурнаму “табу”. Гэта й зразумела: калі ў эканоміцы відавочны “бум”, няхай нават папяровы, няхай нават ён пагражае магчымым крызысам, дык палітычныя інстытуты не трывалі аніякіх зьменаў за апошнія дзесяцігодзьдзі.»

«Каб адцягнуць увагу працоўных ад клясавае падаплёкі падзеяў, рэжым падаграе сэпаратысцкія тэндэнцыі ў краіне, дзе з даўніх часоў існуюць тры асноўныя нацыянальныя групы: галісійцы, каталёнцы й баскі. Кажуць, што сакрэтная паліцыя цераз падстаўных асоб арганізуе падпольле нацыяналістаў, якія патрабуюць поўнага аддзяленьня ад Гішпаніі Краіны Баскаў (дзе, між іншым, сканцэнтравана болей за палову вытворчых магутнасьцяў краіны), Каталёніі, якая здаўна імкнулася да Францыі, і Галісіі. Год дзесяць таму гэты трук, магчыма, і прайшоў бы, але цяпер – чым далей, тым болей – гішпанцы разумеюць, што нацыяналізм благі лекар эканомікі.»

«З Мадрыду я выехаў увечары, людзі на пэроне плакалі так, нібы зьяжджаеш не за пяцьсот кілямэтраў, а прынамсі за пяць тысячаў: відаць, параўнальна малыя адлегласьці Гішпаніі кампэнсуюцца агромністым тэмпэрамэнтам яе жыхароў.

[…]

У тым, як ходзяць аўтобусы, таксама выяўляецца стаўленьне да мясцовых адлегласьцяў: пасьля кожных ста кілямэтраў – прыпынак ля маленькае кавярні, бо сто кілямэтраў – гэта шмат для тутэйшых, ахінутых у цяжкія вясковыя пледы пасажыраў.»

Камэнтары »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2008/06/28/p780/trackback/

Пакуль ніхто нічога не прыдумаў сказаць.

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design