Крамы мала, клюбу філятэлістаў таксама :)
Першы мой досьвед удзелу ў аўкцыёнах прыйшоўся на спробу набыць вінчэсьцер у
Ката́ на тут.баі. Паколькі Некаму вінт патрэбен быў болей, чым мне, то я гэты аўкцыён пасьпяхова прайграў, пра што ніколечкі не шкадую. 
Не прыпомню зараз ужо, як і якім ветрам мяне занесьла туды яшчэ раз. Але гэтым разам я напароўся тамака на сваю галаву на разьдзел "калекцыянаваньне", адным з падпунктаў якога былі… зразумела, марачкі! Першым падвопытным стаўся чалавечык, які за пяць набытых ягоных лотаў "прастаўляў" бясплатную перасылку (бо сам ён з Полацку). Мяркуючы па водгуках пра яго, яму можна было давяраць, і неўзабаве пяць лотаў "знайшліся".
Ну а ў тым, каб іх выйграць, праблемы асаблівае не было - гэта ня гандаль навыперадкі за каці́ны вінт.
Сярэдняя колькасьць ставак па лотах у катэгорыі "маркі" па маіх (вельмі прыблізных) прыкідах складае 1,05. А вось чакаць заказнога жаданага лісту давялося чакаць ледзь ня месяц пасьля аплаты - але на тое былі розныя прычыны… Галоўнае, што дачакаўся. Такім вось чынам у мяне зьявілася марка СССР 1957-га году зь Янкам Купалам (як усё зьвязана). Ну, канечне, акрамя яе, яшчэ 12 марачак на розныя тэмы, але яны-то па сутнасьці былі прыдаткам да першае, і ўсё дзеля таго, каб не пераплачваць за дастаўку. 
З поўнымі штанамі радасьці і растусаванымі ў "савецкі" альбом марачкамі я прыняўся за новы штурм аўкцыёнаў. Вой, там ёсьць такія прывабнасьці, як "100 марак за 10.000", толькі яны пакуль што чакаюць да заробку… 
