We are the greatest!

July 31, 2008 - 17:52:36

Пазабаўляцца

Цэтлікі запісу: прышпіл, творцы

Надзвычай аптымізаваная ў памерах аркада. Выратуйма іконку сайту ад іншаплянэтных прыхадняў! Стваральнік заадно й памераў (чарговы раз) браўзэры на "вашывасьць". Без праблемаў працуе пад Опэрамі і 2-й Мазілкай; Файяфокс 3-і нібыта мае нейкія праблемы, хаця я не знайшоў да чаго дачапіцца. Праблемы Сафары нікога надта не цікавяць, думаю, а вось як праграмэр выказаўся пра "восьліка" ад "дробнамяккіх": "Працуе на іншаплянэтных заваёўнікаў. Больш няма чаго сказаць."

via Нататкі некаторых людзей
1С: Памешчык адтуль жа. У нас не з 2000, а нават крыху ранейофісны папкорн.
Офісны папкорн ч.2

July 28, 2008 - 17:41:13

Палятаем яшчэ “ў аблоках”

Цэтлікі запісу: мроі

Так-так-так… Вельмі падобная дызайнам да папярэдне разрэклямаванае мной бачыны аднае дысконтнае авіякампаніі бачына WizzAir. Але галоўнае адрозьненьне апошніх - што ў іх ёсьць аддзяленьні ва ўкраінскіх гарадох. На жаль, пакуль што зь іх можна лётаць хіба ўнутры краіны. Але, відавочна, з уступленьнем Украіны да Эўразьвязу сытуацыя значна спросьціцца (калі не раней).

Ну добра, параўнаем прапановы з Польшчы. З Познані да Данкастару/Шэфілду - за 79 zł (~€24,7). Найменшы кошт, які атрымалася адшукаць - 49 zł (~€15,3). За такі кошт можна патрапіць у Скандынавію. Праўда, навігацыя там ўсё-ткі адрозьніваецца ад Ryan-аўскай, і таму я не знайшоў, на якіх канкрэтна рэйсах яны прапануюць такія кошты у мяне атрымалася мінімум 264 zł (€82,5).

Шукаць, шукаць і не здавацца.

- 17:08:41

З сёньняшняе пакатушкі

Цэтлікі запісу: canon
"Ростам" ён зь мяне, таму й зацікавіў. Вось быў бы добры атракцыён для дзіцёнкаў! emoticon

- 16:27:42

Напэўна, я ня буду арыгінальны…

Цэтлікі запісу: canon, вандроўка, Беларусь

…калі скажу, што нашыя ходнікі (і ў тым ліку раварысцкія дарожкі) абсалютна не прызначаныя для таго, каб па іх катацца на ровары. emoticon А таксама такі спосаб паездак вымушае набыць званок, бо пешаходы - бы вадкасьць: займаюць увесь прадастаўлены ім аб’ём (то бок - шырыню ходніку). Пра стаянкі для равароў ля крамаў, напрыклад, увогуле й сказаць няма чаго… Усё, буркатаньне скончанае.

 

Лошыцкі парк

Пакуль ён яшчэ існуе ў тым выглядзе, у якім сама прырода распарадзілася. Бо калі ж дабяруцца гэтыя уродзкія рэстаўратары, то нешта глядзець будзе позна…

Помнік

Ну, а пачалося ўсё, як і мае быць (хоць я сам гэтага не чакаў) са спатканьня з напамінам пра нашую "шчасьлівую савецкую мінуўшчыну". Не заўважыўшы сьпярша ўласна парк, я пераехаў на іншы бок вуліцы, дзе й пабачыў гэты крыж, усталяваны дзеля ўшанаваньня памяці бязьвінна закатаваных бальшавікамі беларусаў падчас рэпрэсіяў 30-40-х гадоў. Паводле Зянона Пазьняка, у Лошыцы расстраляныя ад 7 да 10 тысячаў чалавек.

 

Канечне ж, адразу бачнае адрозьненьне ў стаўленьні ўладаў да ўшанаваньня ўсялякіх хатыне-падобных вёсак, з аднаго боку, і замоўчваньня бальшавіцкіх злачынстваў, зь іншага боку.

Хто тут каго даганяць павінен?Ну што ж, ня так сорамна ўсьведамляць, што ня ты адзін ня ведаеш дакладна, дзе тут "Лошыцкі паркава-архітэктурны ансамбаль". Але ўрэшце мы-ткі яго знайшлі. Далей рушылі хто роварам, а хто й подбегам за ім.

Пакаленьне Робін-ГудаўПастраляць там не давалі, як сьпярша падумалася - гэта, відаць, была падрыхтоўка да якога-небудзь фэсту. То мы рушылі далей. Увогуле там раздольле, і месца хапае ня толькі для лучнікаў. Хто засвойваў лазаньне па дрэвах (са страхоўкай, відаць, нейкі альпініст), іншая моладзь дык і проста лазіла па камяніцы (на жаль, ня ведаю, парэшткі якога збудаваньня то былі), некаторыя купаліся ў рачулках (адна зь іх, што працякае там - Сьвіслач, а ёсьць другая, назоў не запомніў), але большасьць прыходзяць/прыяжджаюць сюды папіць гарэлкі/паесьці шашлыкоў…

Падчас ад’езду з Лошыцы, ужо на адваротнай дарозе, і прыйшло разуменьне таго, што… Што няма дзе ля крамы нават прыткнуць ровара! А пакідаць яго ля якога слупа на лёс моладзі, што прыйшла "патусавацца" надвячоркам, не схацелася. Таму так я ўчора ў краму й не патрапіў.

Лётайце самалётамі зь Менску ў БерасьцеПабачыўшы гэтае дзіва, адразу ўзгадалася, што трэба б зазірнуць было на бачыну РаянЭйр - здаецца, яны там абяцалі за 10 эўра зладзіць палёт з Польшчы да Вялікабрытаніі й назад…

Я паспрабаваў выбраць у іх маршрут "Ўроцлаў - Лёндан" (з Варшавы магчымы быў толькі адзін рэйс на Дублін). Пасьля 5-хвіліннага чаканьня мне прапанавалі наступныя кошты: мінімум 209 злотых з Уроцлава (€65), назад дык і ўвогуле ад 409 zł. Але й гэта было ня ўсё. Калі я выбраў канкрэтныя рэйсы са сьпісу прапанаваных, да кошту палётаў дадаліся яшчэ няўлічаныя ці то камісыйныя зборы, ці то падаткі (што праўда, мяне шчыра пра гэта загадзя папярэдзілі на папярэдняй бачыне). Кошт палёту "туды" падняўся яшчэ на 70 zł, "назад" - на 166. Гэххх… Праўда, магчыма, гэта й сапраўды таньней, чым на іншых авіялініях. Таму што, напрыклад, на галоўнай бачыне ў іх была прапанова зьлётаць ва Францыю за £5. Ня ведаю, чаму ў хвунтах стэрлінгаў - магчыма, дзейсна толькі для брытанцаў.

Зрэшты, калі абраць польскую вэрсыю бачыны, адразу зьявілася прапанова ў злотых. Ага, значыцца, "найтаньнейшыя авіялінія ад 50 PLN" (каля €16). Ну вось, зусім іншая справа. Падрабязьней атрымалася нават высьветліць, што ёсьць рэйс з Катавіцэ да Лёндану па ну зусім ужо сьмешным кошце 39 zł (крыху болей за €12). Зьдзяйсьняецца гэта так: зарэзэрваваць квіток неабходна да 31 ліпеня, а дата палёту - між 28 кастрычніка і 26 сьнежня. Ну добра, засталося яшчэ толькі атрымаць Шэнгенскую візу, якая абыдзецца даражэй за палёт да Лёндану. emoticon Вяртаемся ў рэальнасьць.

Вечаровая ўскраіна Атрымалася нарэшце ўбачыць, што ж за лясок месьціцца па дарозе дахаты. Адразу ўзгадаўся парк воінаў-інтэрнацыяналістаў у Берасьці: удзень прыемна зацішны й прахалодны, а падвечар жудаснаваты з прычыны розных тусовак, ад якіх невядома чаго чакаць.

Затое фарсыраваў (давялося ж) горку каля аўтацэнтру "Фальксвагену". Фотаздымак акурат зь яе вяршыні. Спуск яшчэ круцейшы. Але я не сьпяшаўся - фотапаляваньне абяцала быць захапляльным: ля будкі з вартавым сабакам варушыліся найагіднейшыя істоты…

Слабанэрвовым не глядзець Вось дзе гадуюць гэтых падлюкаў! emoticon На фотаздымку - яшчэ ня самы буйны асобнік (той пазіраваць ня надта зьбіраўся). Ну і - калі ня вельмі добра відно - я не вінаваты: падыходзіць бліжэй не наважыўся. А раптам яны галодныя? emoticon

Зьездзіў, ёлкі, на тэст-драйв Ну а гэта пабачыў ужо пасьля зьлёту з гары. Ууух! Нехта, відаць, таксама кайфаваў за стырном. Цікава, на колькі ж ён "дакайфаваўся"?

Але пра гэта задумляцца ўжо не было як, калі апошні кавалачак шляху давялося паезьдзіць па "раварысцкіх дарожках". Вось гэта, блін, паласа перашкодаў! emoticon Ну і гэтак далей, глядзіце пачатак запісу…

P.S. Чым ёсьць Лошыцкі парк для менчукоў.

July 27, 2008 - 14:07:14

Вяртаючыся да напісанага

Цэтлікі запісу: shit happens, настальгія

Дарэчы, банк "Хрещатик" яшчэ круцей, чым я думаў самыя крутыя яйкі! Ён настолькі круты, што працуе нават у выходныя, калі не працуе нават дурацкая 500-я філія "Беларусбанку". emoticon

- 0:09:42

Для тых, хто яшчэ ня ведае, у якой краіне жыве

Цэтлікі запісу: photo, чытанка, Беларусь

The comb-over Soviet-style tyrant who could soon be one of the West’s favourite allies | Mail Online. Альбо клікаем па фотцы.

Прыблізная перадача сэнсу арыгінальнага артыкулу

July 24, 2008 - 12:16:14

Дзеля гэтага варта вывучыць ангельскую

Цэтлікі запісу: цікавосткі

"Гран-каньён" і яшчэ колькі чалавекападобных зьяваў у прыродзе. Аўтар распачынае аповед цікавай алюзыяй, ацэньваючы свае здольнасьці ў распазнаваньні сылюэтаў такім чынам (цытую): "Я заўсёды пачуваўся блага ў гульні, дзе трэба глядзець на аблокі і вынаходзіць у іх розныя фігуркі. Я распавёў пра гэта свайму сябру некалькі тыдняў таму, у дзень, калі было прыгожае сіняе неба і мноства пухкіх аблокаў для падобнага дасьледваньня. Я: "цукерка з хлопку?" - Ён: "Не, гэта падобна да перакуленае дагары нагамі каўчукавае качкі з крышталёвымі крылцамі ў моры.""

8 найбольш варя’цкіх чампіянатаў. Ну, пра ўдзел і перамогу беларускі ў чампіянаце па сядзеньні ў саўне чуў, пра спаборніцтвы на падушках ведае кожны піянэр. emoticon Але астатнія… А яшчэ ў камэнтах чытачы падкінулі столькі чампіянатаў… Усе ніасіліў нават, але думаю, што ніхто там не падкінуў прыклад такога нашага спаборніцтва, як чампіянат па паяданьні дранікаў. Зараз нешта яго не чуваць, а якім чынам я пра яго пачуў тады? Ну, цяпер гэта ўжо невядома, але тады я падбухторыў свайго суседа па пакоі ў інтэрнаце "паўдзельнічаць". Згодна з правіламі чампіянату мы "прыйшлі" са сваімі дранікамі. І так аб’еліся! Недзе пад 30 штук кожны зьелі. Што праўда, рэкорд, які прыводзіла крыніца, быў блізу 56-і зьедзеных дранікаў ці недзе ў гэтым абсягу. Так што - трэніравацца ды трэніравацца. emoticon

10 рэлігіяў, пра існаваньне якіх вы й не ўяўлялі. Як і спадзяваўся аўтар, маё "адно вуха" "іншым краем" чула пра Асатру (праўда, мне чамусьці здавалася, што гэта нейкая багіня), а "царква ўніфікацыі" - хіба ж ня прошукі ЦРУ? Гэта ў ЗША такія назвы распаўсюджаныя. Ну і, як заўжды, чытачы актыўна дадаюць свае варыянты.

12 манумэнтаў, прысьвечаных выбітным жанчынам.

10 цэркваў з "Боскім" дызайнам. Збольшага, насамрэч нечым выбітным там можна назваць толькі пару будынкаў (па мне, дык толькі Hallgrimskirkja ды Jubilee Church), але ізноў жа - камэнты хваляць, наколькі разумею, тое, што для іх бліжай геаграфічна. І гэта даволі слушна. Хіба ж мы ня маем нестандартовых дызайнаў цэркваў? Ды ў пратэстантаў яны ўвогуле ўсе адна на адну непадобныя! Не хапае толькі фотаздымкаў і артыкулаў у Вікіпэдыі. Пачаць можна адсюль…

+7 твораў чалавецтва ў сьпісе сусьветнай спадчыны UNESCO. Ну, тут нам пахваліцца можна хіба тым, што мы са шмат большай хуткасьцю зьнішчаем свае гістарычныя й архітэктурныя помнікі. Што тут сказаць… UNESCO знойдзе замену беларускім "адрэстаўраваным" падробам. А мы - ніколі…

10 неадзначаных (ці пакуль што незаслужана забытых) бацькоў тэхналёгіяў. Ну, гісторыю з узьнікненьнем мабільнае сувязі цікава ведаць (хоць я й так яе ведаю). Канечне, "бацька Фартрану" - гэта таксама гучыць годна, у (непараўнальна) меншай ступені - "бацька джавы". А вось пра тое, што вынаходца кампутарнае мышкі Дуг Энгельбарт (а ўсё-ткі нейкае знаёмае імя) не атрымаў абсалютна ніякіх дывідэндаў ні ў ганаровым, ні ў матэрыяльным сэнсе, дзіўна чуць. Зрэшты, калі б тэхналёгія была запатэнтаваная на ўжываньне толькі адной фірмай ці чалавекам… Нам бы ў цяперашні час давялося б забыцца на мышку… І карыстацца тачскрынам. emoticon Так, да астатніх "бацькоў": не разумею, чаму ў гэтым сьпісе вынаходцы такіх дэвайсаў, як БлэкБэры ды АйПод (хіба толькі таму, што астатнія ўсё-ткі атрымалі сусьветнае прызнаньне). А вынаходцу спама дык і проста варта было б emoticon!

10 уражвальных дзівосаў. Незвычайная колькасьць камэнтароў, таму нават ня стаў шукаць між іх іншыя спасылкі - большасьць камэнтатараў абвяргаюць ці скэптычна ставяцца да розных праяваў дзівосаў. Сапраўды, можа й праўда зашмат увагі надаецца людзямі самім цудам. Канечне, нельга не прымаць той хвакт, што цуды існуюць (гэтыя, ці якія яшчэ іншыя), аднак галоўная выснова з гэтага павінна быць адна - мы верым ня ў цуды, а ў Бога. А наўскідку зь найбліжэйшых цудаў магу прывесьці прыклады, калі недзе год ці два таму плакалі іконы недзе на Віцебшчыне (зрэшты, такое здараецца рэгулярна і ў розных месцах), але ў калямэталёва-папсовых колах найболей, відаць, распаўсюджаная гісторыя пра таямнічае зьнікненьне цэлага палку ў воблаку, пра што вядзецца ў адной зь песьняў "Арыі". Вось ёлкі, зусім не памятаю, ці тое полк быў ангельскага войску, ці тое нямецкага, і ці здарылася гэта падчас першай сусьветнай вайны. Вох, калі перачытаць яшчэ раз гэты пост цалкам, дык можна так напрэгчы гугаль…

6 найболей ілюмінаваных пабудоваў на Зямлі. Вось тут беларусы выдзеліліся. Дакладней, адзін. І тое не беларус, а так, невядома хто. Ну, сутнасьць у тым, што "чупа-чупсавая бібліятэка" на першым месцы. І вось тут у камэнтах мяне цікавіла найболей, якія будуць водгукі менавіта пра гэты будынак. Не дачакаўся нічога абсалютна. Акрамя "вялізныя траты эклектраэнэргіі на такія патрэбы", што адносіцца да ўсіх шасьці будынкаў, натуральна. А яшчэ ў нас ёсьць вакзал… Ну а мне з усіх шасьцёх спадабалася… 7-я пабудова, прапанаваная ў камэнце - АльянцАрэна (на здымку).

Проста тэлевізыйная вышка. Жудаснавата выглядае, але гэта толькі зь першага позірку.

7 дзетак, якія зьмянілі сьвет. 5 зь гэтых сямі пражылі надта кароткае жыцьцё, так і не пасьпеўшы стаць дарослымі. Але пасьпелі зрабіць столькі, каб пра іхнія справы дарослыя памяталі заўжды. Не магу сказаць, што жадаў бы бачыць у будучыні ў гэтым сьпісе дзяцей зь Беларусі, аднак калі не дзяцей, дык моладзь нашая ўжо заслугоўвае падобнага прызнаньня дзякуючы сваім ідэалам. Нашым ідэалам. Якія не памяняеш ні на якія "празьнікі".

July 23, 2008 - 20:49:17

Мала г***а? Вось цэлая каробка

Цэтлікі запісу: shit happens, прышпіл

Перанасны клязэт.

Купляйце беларускае

Можа служыць таксама і як складаная табурэтка. А яшчэ ў камплекце мае нешта кшталту, відаць, аднаразовых пакетаў - 10 штук.

via Падвойны боінг

July 22, 2008 - 12:50:20

Дапаможнік па вывучэньні сямі сьмяротных грахоў

Цэтлікі запісу: photo, цікавосткі, творцы
Ну мне болей гэтая фотка спадабалася
via Neatorama

July 21, 2008 - 22:49:35

А я падобны да свайго фотаробату

Цэтлікі запісу: photo, прышпіл

…А вось іншыя людзі да майго фотаробату чамусьці непадобныя. Чаму? Ды таму, што ёсьць Totally Looks Like.

jamie hyneman, walrus
see famous look-a-like faces
via Neatorama

July 20, 2008 - 20:53:34

Разьвіваючы тэму

Цэтлікі запісу: photo, жалезьзе, тэхналёгіі

Паколькі ўжо можна пачынаць пакрысе прыстыкоўвацца да паехалі! emoticon, дык церазь іх трапіў на такое пасьмяхоцьце! emoticon

Электрамапед. Зарадкі хапае максымум на 25 км. Максымальная хуткасьць 8,5км/г  Электраскутар, ік-ік. Зарадкі максымум на 12 км, макс. хуткасьць 12км/г

Электраровар. Зарадка на 35 км, макс.хуткасьць 25км/г

Нейкі электрагібрыд. Зарадка да 40 км, макс.хуткасьць 28км/г

Найпрыгажэй ад усіх выглядаюць электрамотаролеры, аднак усё адно 60 км прабегу ад аднае зарадкі - ўсё яшчэ несур’ёзна для самаходнае тэхнікі. Потым яе што, у рукох дахаты весьці? emoticon

Электрамотаролер. Зарадка на 65 км, макс.хуткасьць 50 км/г

Па-мойму, усё адно зручней, чым пхаць на сабе гэткую дуру, самому пядалі круціць у такім разе. Асабліва калі ёсьць яшчэ ягады ў ягадзіцах!

July 19, 2008 - 18:11:29

Чалавек дажджу-у-у-у-у-у-аў!

Цэтлікі запісу: чалавечкі, canon, спорт

Ух, даўно я так не расьсякаў - прамок весь ушчэнт, яшчэ й пырскі ж ва ўсе бакі ляцелі! Даімчаў назад прыблізна за столькі ж, колькі й "туды" дабіраўся грамадзкім транспартам, але затое экалягічней наколькі й эканамічней! Ну сапраўдны Шумахер (ад слова спалучэньня "бясшумны пад дажджом" emoticon). Прыляцеў дахаты і адразу гарачае гарбаткі.

А ўсё гэта дзякуючы таму, што…

Ну, пра такія дробязі, як запэцканая падлога, зьдзіўленыя позіркі жывёлаў на новага суседа і тое, што ў ліфт ледзь-ледзь ровар улазіць сам, а яшчэ б я хацеў скласьці яму кампанію, апавядаць ня буду. emoticon Цікава, цераз колькі часу мне будзе лягчэй скінуць яго з гаўбцу, чым спускаць сваім ходам? Ну не, фігушкі - ёсьць яшчэ ягады ў ягадзіцах!

А яшчэ сёньня прайшлі тэхагляд… Не, для равароў пакуль што гэта не патрабуецца. emoticon Але якім чынам мы яго прайшлі - аднаму Богу ведама. Затое цяпер на аб’екце хваляваньняў столькіх дзён Аладка катаець у дадзены момант украінскіх гасьцей недзе ў прасторы між Мірам ды Нясьвіжам. Не разумею, праўда, што там цікавага можа быць у такое надвор’е (яны ж схаваныя ў салёне, нават прамокнуць ня могуць нармалёва! emoticon) і бяз фоціку emoticon.

Ну а пакуль мы там-сям, тут такое дзеецца!.. Віншаваньні прымаюцца ці пра гэта рана казаць?

- 0:05:18

Захаваць Лошыцу ад “рэстаўратараў”

Цэтлікі запісу: shit happens, Беларусь
Лошыцкі парк наступны ў чарзе на зьнішчэньне
 

July 18, 2008 - 23:52:49

Асабліва дарэчы герб устрыкнулі ;)

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам
Імёны Расеі - гістарычны выбар

 

Я голосую за Бандера Степан Андреевич!

- 23:27:47

Урок на ўсё жыцьцё

Цэтлікі запісу: цытаты, люрцік

Я прачытаў, што адзін пачуў, як іншы распавёў, што яму распавялі…

50 год таму, калі мне было 5 год, я прыйшла ў госьці да свайго дзядулі ў сукенцы і белых пальчатках. Ён дазволіў мне пайсьці на кухню і ўзяць смачняшку. А там побач зь пірожкам была стопка чацьвяртакоў (манетак). Я ведала, што іх нельга было чапаць, але ўзяла-ткі адну.

Відаць, з майго выгляду было ўсё зразумела, бо калі я вярнулася, дзядуля паглядзеў на мяне ўсьміхаючыся і папрасіў паказаць яму мае белыя пальчаткі. Манетка была ў маёй правай руцэ, то я працягнула яму левую.

- А пакажы мне другую руку, - папрасіў ён. Убачыўшы там манетку, ён засмуціўся. Пасьля абняў мяне і сказаў:

- Родненькая, ты можаш мець любую рэч у сьвеце, якую маю я, але тое, што ты яе скрадаеш, разьбівае мне сэрца.

Я ніколі не забудуся тае ганьбы, і ніколі болей ня брала чужога.

via Neatorama

July 17, 2008 - 11:34:46

Ня ўсё так дрэнна ў наведаньнях сарціраў

Цэтлікі запісу: photo, прышпіл, цікавосткі
  • Вось у Індыі, напрыклад, думаеце, жыць лепей, чым у ЗША? Ня ведаю, ці ёсьць там чарнажопыя макакі, але сьвіньні там дакладна ёсьць. І яны маюць звычку… ммм… мачыцца проста на вуліцах. emoticon Што прыдумалі ўлады гораду Мусіры ў штаце Таміл Наду, здагадваецеся? Перасаджалі ўсіх у турмы? Неее, так толькі ў Беларусі робяць. Перастралялі? Неее, так пакуль што нават у Беларусі яшчэ ня робяць. Дык вось: муніцыпалітэт вырашыў плаціць жыхарам за наведаньне грамадзкіх прыбіральняў. Паведамляецца, што такім чынам можна зарабіць да аднаго даляру ў месяц. Але найцікавей было пачытаць камэнтары да гэтага запісу. Калі ў блёгу агенцтва Ройтэрз яны яшчэ даволі ўдумлівыя, разважлівыя і г.д., дык на самой Neatoram’е камэнтатары зьбіраюцца езьдзіць у Індыю адмыслова ў клязэты, вынаходзяць прынцып "вечнага рухавіку" (выпіў пЫва-памачыўся-атрымаў грошы-выпіў пЫва…), пагражаюць "нарабіць не адыходзячы ад касы, калі ім не заплоцяць даляр"… Розныя кантынгенты зусім на гэтых бачынах, адразу заўважна.
  • Блёг, прысьвечаны туалетнай паперы.
    Я пачуваюся ў небясьпецы, хоць нават дзьверы й зачыненыя на засаўку
    Дакладней, пра тое, што ў галаве людзей у той момант, як яны… бавяць час у гэтым пакойчыку. Праўда, нешта ня надта абнаўляецца гэты рэсурс. А абнаўляцца ён па ідэі мусіў крыятывамі саміх наведнікаў. Маўляў, вывальваеце на туалетную паперу ўсё, што вам стукнула ў галаву ў гэты момант, і дасылаеце (фотаздымак, не паперу!) на іхнюю паштовую скрыню. Але ж далей адзінага запісу справа не пасунулася…
    Гэтая асоба настолькі баіцца ісьці ў школу, што... прыйшла ў прыбіральню
  • Дык вось якім бокам быў Арнольд Шварцанэгер да цяжарнасьці: ён здымаўся ў фільме ў якасьці навукоўца, што згадзіўся дзеля навукі зацяжарыць!.. А прэмія ўсё-ткі была прызначаная, і самая што ні на ёсьць рэальная, хоць зьвесткі я пра яе знайшоў толькі ўскосныя на адным з форумаў. Ну і, акрамя таго, цяпер вакол гэтай ідэі з мужчынскай цяжарнасьцю распачынаецца нездаровы ажыятаж… Але гэта ўсё ня мае ніякіх адносінаў да клязэтаў. Ні нават да гендэрнае роўнасьці. А то потым давядзецца, глядзі й таго, скасаваць падзяленьне "кабінак" на "мэ" і "жо"… emoticon

July 16, 2008 - 23:49:20

Далёка ня ўсё ідэальна і ў ЗША

  • Пяндосская мытня можа без папярэдняга на тое дазволу пракурора ці яшчэ каго праверыць зьмесьціва вашага ноўтбуку, камэры, мабілкі і іншых электронных прыстрояў, калі Вы ўяжджаеце ўнутар краіны. Гэтак, у прыватнасьці, здарылася зь Білам Хоганам, які вяртаўся ў ЗША зь Нямеччыны ў лютым гэтага году. Ягоны ноўтбук заставаўся на мытні дзеля праверкі цягам яшчэ двух тыдняў. Дазвол на нагляд патрабуецца ва ўсіх іншых выпадках, акрамя таго, калі асоба ўяжджае ўнутар краіны, як было пастаноўлена судом, паведамляе Neatorama.
  • Маккакка па імю Фрэдэрык МакКэйніНатуральна, што там з гістарычных прычынаў нямерана чарнажопых. І вось адзін з гэтых макакападобных "засьвяціўся" у сваім сапраўдным абліччы. Калі мама не схацела даць яму, 40-гадоваму абалдую, грошай, ён ударыў яе па шыі замарожанай тушкай кураняці. Гэтага яму паказалася мала, і ён агрэў яшчэ й суседку, а недзе праз гадзіну, выйшаўшы на вуліцу, накінуўся з лаянкай і гэтым самым кумпяком яшчэ на двух жанчын, што праходзілі міма.
  • Цяжарны ці то мужык, ці то неМужчына нарадзіў-ткі дзіця. Зразумела, што гэта здарылася… Правільна, у Пендастане. Зразумела, мужчына гэты не адэкватны мужчына, а ў мінулым жанчына. Даведаўшыся, што яго (яе?) жонка ня ў стане сама вынасіць дзіцёнка, ён (яна? - усё, далей буду прыводзіць адзін варыянт займеньніку, усё ж мужчынскага роду) перастаў атрымваць штомесячныя ін’екцыі тэстастэрону. Некалькі месяцаў пасьля гэтага ягоны арганізм яшчэ самарэгуляваўся (відаць, ператвараўся назад у жанчыну), пасьля, пэўна, у ягонае лона ўвялі штучна аплоднены зародыш. Ну і ў выніку ўсё абышлося натуральнымі родамі, без кесаравых перасекаў. Дзяўчынка адчувае сябе нармалёва. Але мне адразу ўзгадалася даўняе абяцаньне - здаецца, гэта было неяк зьвязана з Арнольдам Шварцанэгерам - узнагародзіць шалёнымі бабкамі першага мужчыну, які народзіць дзіцёнка. Хіба ж гэта ня той выпадак? Ці ўсё-ткі Томас Біці ня лічыцца мужчынам? Гм, трэба пашукаць пра ўзнагароду…
  • Чаму АйПоды такія дарагія, станае зразумела, калі пачытаць пра іхнія замарочкі з чыпам аўтэнтыфікацыі. З аднаго боку, вось да чаго прыводзіць нежаданьне дзяліцца сваімі сакрэтамі з усім сьветам. Зь іншага боку, "Эплаўцы" такім чынам трымаюць марку…

July 12, 2008 - 5:29:36

Гэх, не адчэпісься аніяк

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам, Беларусь

У мну зьявіўся банэр. emoticon А ўсё гэта таму, што зарэгіўся на Беларускім Блогінгу. Зрэшты, ну і што з таго, што яны дадалі мяне ў каталёг? Ну адным блёгам між 1509 іншых стала болей. Зразумела, што ў такой кучы знайсьці што-небудзь каму трэба цяжка.

Але хоць буду адчуваць сябе беларускім блёгерам. emoticon 

- 4:30:51

Піце пЫва, мужыкі - век такі і час такі…

Цэтлікі запісу: canon, прышпіл, цікавосткі

А ўсё-ткі я дапіў гэты тан, "сакрэт прыгатаваньня" якога нам "так ветліва раскрылі невядомыя горцы" пасьля тысячагодзьдзяў захоўваньня "тайны гэтага напою", які "вылечыць вас ад усемагчымых хваробаў". І ведаеце, які сакрэт мне адкрыўся? Што акрамя ўсіх сваіх чароўных якасьцяў, тан цудоўна падыходзіць для… вось гэтага!

Пі-пі, будзеш здаровая і вялікая расьці

А пасьля ў мяне адкрыўся сусьветны розум выхад да сэціва, у якім мне адкрылася мноства спосабаў прыгатаваньня тану (ён жа айран, ён жа катык у розных народаў). І гэта ня ўлічваючы мноства рэцэптаў прыгатаваньня кшталту "айрану з катыку" ці "катыку зь індыку", ці "тану са сьмятаны" і ў такім родзе і г.д. Мала таго, некаму ён таксама вельмі ўставіў. emoticon

Што ж, па законах жанру патрабуецца яшчэ рэцэпт, а то раптам высакародныя горцы яго зьменяць ізноў ахінуць таемнай пячаткай. emoticon Вось гэты выбраў, бо падкупіў сваёй прастатой у параўнаньні зь іншымі (вынік то ўсё адно той самы - жыцьцё вечнае emoticon):

Катык (узбэцкая кухня) 

  • літар тлустага малака
  • 100 г сьмятаны

У малако (тэмпература каля 30°С) дадаем сьмятану. Дбайна загортваем посуд з малаком у ватную коўдру, пакідаем на 8-10 гадзін у цёплым месцы, пазьбягаючы устрэсваньняў і зрухаў. У выніку атрымаецца ёгурт па-ўзбэцку.

Ну, а для тых, хто п’е малако без сьмятаны, нічога не застаецца, як… чытаць топік! І ў добры шлях! emoticon 

July 10, 2008 - 23:02:52

Статыстыка і нічога болей

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам
Статыстыка за ўвесь пэрыяд дзеяньня Гуглю на маім блёгу (з 12-га чэрвеня 2006-га году).
Наведнікі з 65 краінаў сьвету. Найбольш, зразумела, зь Беларусі (82,67%). На другім месцы, як ні дзіўна, Нямеччына (4,15%). На трэцім - таксама як ні дзіўна - Расея (1,62%). Ну яшчэ два наступныя месцы падзялілі ЗША і Ўкраіна (па 1,41%), але ЗША крыху выбіваецца ўперад з-за большай колькасьці прагледжаных старонак за візыт. У топ-10 далей па герархіі ідуць Польшча, Нарвэгія, Гішпанія, Італія ды Францыя (3,92% разам). Астатнія 55 краінаў маюць 4,83% на ўсіх.
Па адным разе наведваліся карыстальнікі з такіх краінаў, як Індыя, Ісляндыя, Дамініканская Рэспубліка, Японія, Гватэмала, Інданэзыя, Ліхтэнштайн, Кіпр, Славаччына, Кувэйт, Славенія, Тайлянд, Ганконг, Кыргызстан, Кітай, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Іран, Маляйзыя, Катар, Казахстан, Паўднёвая Карэя ды Емен. Такім чынам, параўноўваючы "верх" сьпісу зь ягоным "нізам", атрымоўваем лягічную выснову, што найбольш мяне "любяць" у Эўропе, а найменей - у Азыі. Хаця, калі ўзяць меркаваньне гугля па гэтым пытаньні, дык атрымаем, што з Эўропы маю 98,48% наведваньняў, а найменей - з Афрыкі (0,01%). Азыя за кошт сумарнай колькасьці краінаў атрымала ў 40 разоў большы вынік за Афрыку (0,4%).
Але затое Гватэмала, Паўднёвая Карэя ды Казахстан - у пяцёрцы краінаў з найбольшай колькасьцю прагледжаных старонак за наведаньне - адпаведна 4 ды па 3 на абедзьве азыяцкія краіны. Праўда, гэты паказьнік такі высокі зразумела чаму - бо ж наведаньні зь іх былі адзінкавыя. Затое прыемна, што рэй вядзе ў гэтым топе Нарвэгія - 4,53 прагледжаныя старонкі ў сярэднім за візыт! На трэцім месцы Бэльгія з 3,5 старонкамі/наведаньне. Беларусы пры праглядзе чытаюць 2,72 старонкі - ганаровае 6-е месца. 33 краіны толькі зазірнулі, "што ж гэта там такое робіцца", і болей нікуды далей не палезьлі.
Найболей часу на блёгу праводзяць таксама нарвэжцы - у сярэднім 1 гадзіну, 37 хвілін, 59 сэкунд. (!) Далей з аграмадным адрывам цягнуцца беларусы - 5 хвілін 57 сэкундаў/наведаньне. І вось тут варта задумацца - адкуль такія паказьнікі ў нарвэжцаў? Ну, адна з вэрсыяў (недарэчная), дык гэта тое, што нехта спрабуе перакладаць усё гэта на іншую мову. Па другой вэрсыі - наведаньне з мабільнага браўзэру "Опера" ідзе цераз іхні проксы-сэрвэр, які месьціцца ў Нарвэгіі, а адпаведна, ня ўсе наведнікі, што ў статыстыцы паказаныя як з Нарвэгіі, насамрэч ёсьць такімі. Трэба мець гэта на ўвазе і зьвярнуцца пазьней да гэтага хвакту пры праглядзе статыстыкі па ўжываных браўзэрах. Ці па правайдэрах паслуг. А што наконт працягласьці наведаньняў - дык аднахвілінавы парог яшчэ перасягнулі (па герархіі) Паўднёвая Карэя, Гватэмала, Казахстан, Эстонія ды Ізраіль (раўнюсенька 1 хвіліна). Ізноў жа 33 краіны правялі на блёгу роўна 0 хвілін 0 сэкундаў. Што гэта азначае, я ня ведаю. А тое, што колькасьць супадае з папярэднім фактарам дасьледваньня, наводзіць на думку пра тое, што краіны ў абодвух сьпісах будуць ідэнтычнымі. Але правяраць ня стану.
Пік наведваньняў прыйшоўся на дату 23 кастрычніка 2007 году - 83 унікальныя наведаньні! На наступны дзень прыйшло 78 наведнікаў, цераз дзень - 76, 26 кастрычніка наведнікаў стала ўжо 36, надалей сытуацыя нармалізавалася (у сярэднім за ўвесь пэрыяд зьдзяйсьняецца 5,61 наведаньняў/дзень). Ну, зрэшты, пра гэты ўсплёск я ўжо пісаў. У гэтыя ж дні колькасьць прагледжаных старонак склала: 140 старонак за 23.10.2007, далей 111, 133 і 26 кастрычніка - 50 старонак. Але тут яшчэ назіраецца перасягненьне псыхалягічнага бар’еру ў 100 старонак - 104 ў дзень 8 верасьня 2007 году (хоць усяго ад 8 наведнікаў). Хм, няўжо гэта такая цікавасьць была да маёй справаздачы пра паездку ў Маскву?.. Так-так-так… У гэты дзень колькасьць прагледжаных старонак склала 13 на аднаго наведніка. Але гэта, як ні дзіўна, далёка не рэкорд. 19 ліпеня 2006-га году наведнікі прачыталі па 23 старонкі за раз, 28 траўня 2008-га году - па 22 старонкі (старонкі - падразумяваюцца пераходы па спасылках унутры блёгу).
Ну, на дзіўную сытуацыю з праведзеным часам на сайце я ўжо зьвяртаў увагу. Дык вось, максымум быў 20 лістапада 2006-га году: 05:14:11 (гг:хх:сс). Яшчэ 5 разоў сустрэліся дні з праведзеным на блёгу часам, большым за адну гадзіну. Аднак гэты паказьнік зусім нічога не азначае, бо можна было сьпярша адчыніць старонку ў браўзэры, а цераз гадзіну "ўспомніць" пра яе і клікнуць на які іншы запіс. Галоўнае, каб гэтае вакно цягам ўсяго часу не зачынялася, і тады гэта, відаць, залічваецца адзінай сэсыяй. Такім чынам, сярэдні час, праведзены на блёгу, складае 6 хвілін з хвосьцікам.
А вось цікавая статыстыка наконт колькасьці наведнікаў, якія вярнуліся некалькі разоў. Хаця і тут вельмі шмат залежыць ад IP кампутару, які можа быць дынамічны. Таму вынік атрымаўся такі, што большасьць наведнікаў зазірнулі на блёг аднойчы і ніколі болей сюды не вярталіся: такіх 22,25%. Затое 19,2% карыстальнікаў былі (і ёсьць) тут болей за 201 раз, яшчэ 19,16% вярталіся ад 101 да 200 разоў.
У разьдзяленьні па працягласьці візытаў рэй вядзе дыяпазон "да 10 сэкунд" - 59,32% наведнікаў правялі за праглядам блёгу столькі часу. Найменей затрымваліся тут ад 31 да 60 сэкундаў - 3,02% наведнікаў. Найчасьцей чытачы здавольваліся адной прагледжанай старонкай - у 57,07% выпадкаў. Далей па зьмяншэньні ідуць 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9 старонак і "больш за 20" за наведаньне.
Вось. Браўзэры. 42,04% - "восьлік" (куды ж безь яго), але ж яго перавага зусім не такая ўнушальная, калі браць у параўнаньні з распаўсюджанасьцю браўзэраў па цэлым сьвеце. Бо на другім месцы наведнікі на мой блёг праз FireFox (30,08%), а на трэцім - праз браўзэр, ідэнтыфікаваны як "Mozilla" (16,11%). У суме для "мазілападобных" маем 46,19%. Ну, само сабой, нас цікавіла Opera - 11,56%. Засталіся яшчэ 4 браўзэры, удзел якіх зусім нязначны, так што лепей дам па іх не працэнтную статыстыку, а абсалютную: Safari - 5 разоў, Netscape - 2, Konqueror і нейкі Mozilla Compatible Agent - па адным наведаньні.
Па апэрацыйных сыстэмах ніякае канкурэнцыі не атрымаецца, бо ўсялякія "віндозы" адхапілі 97,87%. На другім месцы "цікавая вося" з назовам "not set" - магчыма, гэта мабілка; такіх наведнікаў 1,2%. Сустракаліся таксама лінуксы, макінтошАСы і (двойчы) фрыБздзя. З усіх майкрасофтаўскіх - зразумела, найчасьцей сустракаецца xp-шка: 89,1%. На другім месцы - ужо Віста…
Вось цікавыя зьвесткі пра спалучэньне апэрацыйкі з браўзэрам. Зь яе можна высьветліць, што 42,01% наведнікаў сядзяць у інэце пад стандартовым наборам "вінда-восьлік"; 29,3% юзэраў юзаюць пад віндой "вагняліску", яшчэ 16,03% - "мазілку". Такім чынам, сытуацыя зь перавагай над "восьлікам" паўтараецца й тут. Хоць пэўны кавалак наведнікаў карысталіся "мазілкамі" ці "вагняліскамі" яшчэ пад лінуксамі, макАС-амі ды фрыБздзямі. А вось дакладней высьветлім пра Опэру. 10,48% - з-пад ўіндаўз, 1,05% - not set (ага, мабілка!), ну і адзін раз з-пад МакАС.
Яшчэ бліжэй да аналізу "мабільных" наведнікаў павінен падвесьці аналіз правайдараў сувязі. Без варыянтаў што на першым месцы маем "Бэлтелекам" (чамусьці ён праходзіць пад чатырма рознымі назвамі, але буду лічыць гэта адным запісам) - 37,81% наведнікаў заканэкціліся празь яго. На другім месцы (12,05%) - загадкавы правайдар пад назвай "provider". Ммм… Ці можна зьвязаць яго з юзэрамі мабільных тэлефонаў? Ня ведаю… У суме па двух варыянтах назову ІСП "Канстанта-Брэст" мае 12,61%, "Сола" - 6,87%, "Космас ТБ" - 6,5%. Далей цяжка калупацца, што з чым перасякаецца. Вось! "Mobile Service Ltd." - 2,48%. Але гэтая назва можа ня мець ніякага дачыненьня да мабільнае сувязі. У адрозьненьне ад "Opera Software ASA" - празь іх 0,78% наведнікаў блёгу. Гэта можа быць тлумачэньнем, чаму столькі часу на сайце правялі "нарвэжцы". З цікавага яшчэ адзначу, што прыемна мець "у гасьцёх" такіх правайдараў, як "Deutsche Telekom AG" (1,73%), "National Academy of Sciences of Belarus Network" (0,23%), "Reuters Information Technology" (0,09%), "Radio Free Europe" (0,07%), "Network of Brest State Technical University" (0,05%) і шмат, шмат іншых.
На мой блёг спасылаецца 101 іншая крыніца, зь якіх зьдзясьняўся пераход. Найчасьцей (24,77% выпадкаў з усіх тых, хто перайшоў да мяне па спасылцы) сустракаецца пераход з mail.google.com, а таксама проста з гуглю (20,25%). Даволі часта (8,67% выпадкаў) пераходы прынес Дом Міколкавых Doom’ак - 4-е месца. Яшчэ ладны кавалак - праз пошук малюнкаў у гуглі. Але паколькі статыстыка разьдзяляе пошук малюнкаў па краінах, адкуль былі запыты - то падлічыць сумарную вагу гэтых запытаў вельмі цяжка. Такіх запісаў там каля 30-40. Ганаровае 101-е месца заняў "Злы сабака".
Сярод пашуковікаў лідар, натуральна, гугль - 89,53%. Аўтсайдар - яндэкс. Агулам выкарыстоўваліся 9 розных пашуковых машынаў. Так-с… Сканаваньня ўсіх запытаў у мяне ўжо ня хопіць цярпеньня. Гэта тэма асобнае размовы. Скажу толькі, што ўсяго сустракаецца 249 ключавых запытаў.
Падчас гэтага аналізу высьветліў, што я нават карыстаюся ня ўсімі фічамі гугль-аналітыкс. А сьпярша ён мне здаваўся недастаткова прадуманым… Хаця, канечне, яны малайцы і паступова дадавалі новыя магчымасьці.

July 9, 2008 - 22:24:55

Ай, гары яно ўсё гарам!

Адкуль зьявіліся блёгеры

У сувязі з тым, што адна добрая чалавечка задарыла-такі мне сёньня 3 альбомы марачак (!!!!!!!!!!!!!!!!!!), у блёгу адпачынак пачынаецца раней, чым было заплянавана.

Ім патрэбны твой АйПод!

July 8, 2008 - 22:14:53

Не перасякаецца зь Вікіцытатнікам

Цэтлікі запісу: цытаты, люрцік

Першакрыніца лічыць гэтыя крылатыя выразы Марка Твэна самымі найлепшымі. Што ж, мы проста ня ведаем іншых, дык хаця б адзначым яго пранікнёную і ня ўсім падуладную хаду думак. Сьпярша можна паставіцца да цытатаў скэптычна, аднак гэта проста азначае, што іх трэба перачытаць яшчэ раз. emoticon Ну і, магчыма, я ня вельмі дакладна перадаў з ангельскае ў некаторых месцах - у такім разе можна папраўляць у камэнтах, балазе што спасылка на крыніцу ёсьць зьнізу (як і заўжды).

  1. Абсалютнае ўстрыманьне - гэта настолькі дзіўная рэч, што можа сягаць неабмежавана. Напрыклад, я так стараюся ўстрымвацца, што напоўніцу ўстрымваюся ад самога абсалютнага ўстрыманьня.
  2. Жыцьцё было б бязьмежна лепшым, каб мы нараджаліся ў восемдзесят гадоў і паступова станалі васемнаццацігадовымі.
  3. Сярэднестатыстычны амэрыканец можа ня ведаць, кім быў ягоны дзед. Але гэты амэрыканец быў прынамсі на адну ступень лепшы за сярэднестатыстычнага француза, які ня можа дакладна сказаць, кім быў ягоны бацька.
  4. Што датычна адрозьненьняў чалавека ад асла: некаторыя сьцвярджаюць, што іх няма. Але тады гэта няпраўда пра аслоў.
  5. Быў толькі адзін хрысьціянін. Іншыя схапілі і адразу ўкрыжавалі яго.
  6. У сьвеце шмат сьмешных рэчаў; між іх уяўленьне белага чалавека пра тое, што ён меншы дзікун за іншых дзікуноў.
  7. Вопратка робіць чалавекам. Голыя людзі маюць малы альбо ўвогуле ня маюць ніякага ўплыву ў грамадзтве.
  8. Акуратны чытальнік ніколі, ніколі не дазнаецца, якім закончаным гаўнюком ён можа стаць, пакуль ня выедзе за мяжу. Я кажу гэта, зразумела, спадзеючыся, што акуратны чытальнік ня быў за мяжой, а таму яшчэ не зрабіўся закончаным гаўнюком.
  9. Зьвесткі пра маю хваробу зьявіліся праз яго (Джэймса Клеменса) хваробу. Зьвесткі пра маю сьмерць ёсьць перабольшаньнем.
  10. Нябёсы заслугоўваюцца мілатой. Калі б яны заслугоўваліся ўчынкамі, вы б засталіся, а ваш сабака ўвайшоў.
  11. Відавочна неразумныя два тыпы людзей: тыя, хто зьдзейсьнілі самагубства, і тыя, хто атрафаваў сваю разумовую дзейнасьць алькаголем.
  12. Спачатку атрымай хвакты, а пасьля можаш пераварочваць іх як схочаш.
  13. Ну добра, я вялікі і напышлівы дурань. Але ж я дурань ад Бога, і ўсялякае ягонае тварэньне павінна ўспрымацца з павагай.
  14. Я абсалютна зараз упэўнены, што часта, даволі часта, у матэрыях, датычных рэлігіі і палітыкі, сіла перакананьняў чалавека ня большая за маўпавую.
  15. Лепей я буду ў сваім няведаньні, ніж зь ведамі іншага чалавека, бо маю іх нашмат болей.
  16. Сьпярша Бог стварыў ідыётаў. Гэта была трэніроўка. Пасьля Ён стварыў школьныя дошкі.
  17. Давайце паспрабуем жыць так, каб пасьля нашае сьмерці нават трунару стала шкада.
  18. Патрыёт - асоба, што можа найгучней крычаць, ня ведаючы, дзеля чаго ён крычыць.
  19. Быць добрым - годнасьць; аднак больш годна і значна прасьцей паказваць іншым, як быць добрым.
  20. Дзякуючы Боскай ласцы мы ў нашай краіне маем тры бясспрэчна каштоўныя рэчы: свабоду слова, свабоду сумленьня і разважлівасьць ніколі іх не спалучаць.
via Сьпіс Усясьвету

July 7, 2008 - 22:53:19

Усё ў іх атрымаецца! І ў нас.

Цэтлікі запісу: чалавечкі, праца, мроі

Не такое рэакцыі чакаў я ад Сяргея. emoticon Ну вось як можна вярнуцца з абеду, убачыць мяне на "чужым" месцы і аніяк не адрэагаваць? Толькі калі Яна ўвайшла і села туды, дзе раней быў я, Сяргею дайшло, што мы памяняліся месцамі. Прычым, здаецца, тут ня столькі Янава жаданьне да перасоўваньня мэблі перамены абстаноўкі, колькі хацела адсунуцца падалей ад вакна, дзе яе ўсю наскрозь прадула, бедненькую. emoticon А мне гэта навошта? Хм, значыцца, не адным дзяўчынкам патрэбныя перамены ў навакольным асяродку…

Добра ўсё-ткі, што існуюць дні народзінаў. Не, не таму, што можна на халяву паесьці смачняшак. emoticon Найпершая прычына - гэта нагода патэлефанаваць у такі дзень чалавечку і нагаварыцца. Вось жа і Віцяня выгаварыўся за ўсе тыя - хм?.. - паўгады, што прайшлі зь мінулае размовы. Ну а я калі пачуў пра ягонае працоўнае месца ў банку, дык адразу выцягнуў яго на тэматычную гутарку. emoticon Як я і здагадваўся, пра нас ён таксама чуў, і ня проста чуў. emoticon Вядомасьць фірмы проста бязьмежная.

Ну а яшчэ ён абагнаў і нас, і Натальку з Жэнькай па хуткасьці пачатку сумеснага жыцьця. Вось. І я напрасіўся разьдзяліць зь ім гэтую радасьць. Не, ня ў ложку! emoticon 






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design