Усё ў іх атрымаецца! І ў нас.
Не такое рэакцыі чакаў я ад Сяргея.
Ну вось як можна вярнуцца з абеду, убачыць мяне на "чужым" месцы і аніяк не адрэагаваць? Толькі калі Яна ўвайшла і села туды, дзе раней быў я, Сяргею дайшло, што мы памяняліся месцамі. Прычым, здаецца, тут ня столькі Янава жаданьне да перасоўваньня мэблі перамены абстаноўкі, колькі хацела адсунуцца падалей ад вакна, дзе яе ўсю наскрозь прадула, бедненькую.
А мне гэта навошта? Хм, значыцца, не адным дзяўчынкам патрэбныя перамены ў навакольным асяродку…
Добра ўсё-ткі, што існуюць дні народзінаў. Не, не таму, што можна на халяву паесьці смачняшак.
Найпершая прычына - гэта нагода патэлефанаваць у такі дзень чалавечку і нагаварыцца. Вось жа і Віцяня выгаварыўся за ўсе тыя - хм?.. - паўгады, што прайшлі зь мінулае размовы. Ну а я калі пачуў пра ягонае працоўнае месца ў банку, дык адразу выцягнуў яго на тэматычную гутарку.
Як я і здагадваўся, пра нас ён таксама чуў, і ня проста чуў.
Вядомасьць фірмы проста бязьмежная.
Ну а яшчэ ён абагнаў і нас, і
Натальку з
Жэнькай па хуткасьці пачатку сумеснага жыцьця. Вось. І я напрасіўся разьдзяліць зь ім гэтую радасьць. Не, ня ў ложку!

ого, скоростные бега молодоженов?
Comment by Niki — July 10, 2008 @ 20:59:28
Абы не гармонаў
Comment by Renessaince — July 10, 2008 @ 22:46:02
да, эти вещи часто путаются
Comment by Niki — July 26, 2008 @ 11:50:58