Не перасякаецца зь Вікіцытатнікам
Першакрыніца лічыць гэтыя крылатыя выразы Марка Твэна самымі найлепшымі. Што ж, мы проста ня ведаем іншых, дык хаця б адзначым яго пранікнёную і ня ўсім падуладную хаду думак. Сьпярша можна паставіцца да цытатаў скэптычна, аднак гэта проста азначае, што іх трэба перачытаць яшчэ раз.
Ну і, магчыма, я ня вельмі дакладна перадаў з ангельскае ў некаторых месцах - у такім разе можна папраўляць у камэнтах, балазе што спасылка на крыніцу ёсьць зьнізу (як і заўжды).
- Абсалютнае ўстрыманьне - гэта настолькі дзіўная рэч, што можа сягаць неабмежавана. Напрыклад, я так стараюся ўстрымвацца, што напоўніцу ўстрымваюся ад самога абсалютнага ўстрыманьня.
- Жыцьцё было б бязьмежна лепшым, каб мы нараджаліся ў восемдзесят гадоў і паступова станалі васемнаццацігадовымі.
- Сярэднестатыстычны амэрыканец можа ня ведаць, кім быў ягоны дзед. Але гэты амэрыканец быў прынамсі на адну ступень лепшы за сярэднестатыстычнага француза, які ня можа дакладна сказаць, кім быў ягоны бацька.
- Што датычна адрозьненьняў чалавека ад асла: некаторыя сьцвярджаюць, што іх няма. Але тады гэта няпраўда пра аслоў.
- Быў толькі адзін хрысьціянін. Іншыя схапілі і адразу ўкрыжавалі яго.
- У сьвеце шмат сьмешных рэчаў; між іх уяўленьне белага чалавека пра тое, што ён меншы дзікун за іншых дзікуноў.
- Вопратка робіць чалавекам. Голыя людзі маюць малы альбо ўвогуле ня маюць ніякага ўплыву ў грамадзтве.
- Акуратны чытальнік ніколі, ніколі не дазнаецца, якім закончаным гаўнюком ён можа стаць, пакуль ня выедзе за мяжу. Я кажу гэта, зразумела, спадзеючыся, што акуратны чытальнік ня быў за мяжой, а таму яшчэ не зрабіўся закончаным гаўнюком.
- Зьвесткі пра маю хваробу зьявіліся праз яго (Джэймса Клеменса) хваробу. Зьвесткі пра маю сьмерць ёсьць перабольшаньнем.
- Нябёсы заслугоўваюцца мілатой. Калі б яны заслугоўваліся ўчынкамі, вы б засталіся, а ваш сабака ўвайшоў.
- Відавочна неразумныя два тыпы людзей: тыя, хто зьдзейсьнілі самагубства, і тыя, хто атрафаваў сваю разумовую дзейнасьць алькаголем.
- Спачатку атрымай хвакты, а пасьля можаш пераварочваць іх як схочаш.
- Ну добра, я вялікі і напышлівы дурань. Але ж я дурань ад Бога, і ўсялякае ягонае тварэньне павінна ўспрымацца з павагай.
- Я абсалютна зараз упэўнены, што часта, даволі часта, у матэрыях, датычных рэлігіі і палітыкі, сіла перакананьняў чалавека ня большая за маўпавую.
- Лепей я буду ў сваім няведаньні, ніж зь ведамі іншага чалавека, бо маю іх нашмат болей.
- Сьпярша Бог стварыў ідыётаў. Гэта была трэніроўка. Пасьля Ён стварыў школьныя дошкі.
- Давайце паспрабуем жыць так, каб пасьля нашае сьмерці нават трунару стала шкада.
- Патрыёт - асоба, што можа найгучней крычаць, ня ведаючы, дзеля чаго ён крычыць.
- Быць добрым - годнасьць; аднак больш годна і значна прасьцей паказваць іншым, як быць добрым.
- Дзякуючы Боскай ласцы мы ў нашай краіне маем тры бясспрэчна каштоўныя рэчы: свабоду слова, свабоду сумленьня і разважлівасьць ніколі іх не спалучаць.
