We are the greatest!

August 31, 2008 - 22:03:56

А вось тыя людзі, якія не падтрымваюць уварваньне сваёй дзяржавы ў справы Грузіі

Если вы вошли в Зугдиди,
А потом вошли вы в Гори,
А затем бомбили Поти,
Где так много кораблей -

Абсолютно очевидно
То, что вы стремитесь к миру.
А для тех, кому неясно,
Есть у вас еще войска.


* * *
Если едете вы в танке
И увидите старушку,
Что со внуками своими
Вам дорогу перешла -


Быстро всех троих давите.
А потом давите новых.
Все равно запишут тыщи -
Пусть хоть правду говорят.

————————————————

Крама вызваленых тавараў

- 11:48:48

“Чэсныя” маскальскія журналісты нас радуюць

Цэтлікі запісу: прышпіл, уласна_блёг_сам
Ізноў аблажаньне маскальскае Камсамолкі.

- 1:28:14

Што зьвязана са словам “Зацень” на дадзены момант

Цэтлікі запісу: чалавечкі, canon, слуханка, гітара

Ну хіба ж яна не цудоўнінка?

Праўда, пагаварыць з Рысяняткай толкам не атрымалася, бо на кватэрнік сабралася даволі шмат, як па мне, людзей. І ім усім трэ’ было аддаць часьцінку ўвагі і забаўляць, а Рысянятка (для якой гэта стаўся першы выступ) стушавалася і ўвогуле хацела схавацца куды падалей ад усяго гэтага гармідару.

У рэшце рэшт усё атрымалася выдатна. Але выкажуся ў духу тамтэйшае аўдыторыі: крытычна. Усё магло б быць яшчэ крышачку лепей, калі б:

а) Маргольд надзяліў папярэдне зусім крышачку часу дзеля рэпетаваньня ўласных песьняў. Ды і ўвогуле склаў талкова іхні сьпіс, бо паўзы між выкананьнямі з прычыны роздумаў "што б яшчэ сыграць?.." Ці гэта так задумана было? Усё адно - гэты момант раздражняў (але зусім крышачку);

б) Рысяняткаў голас не перакрываўся гукам гітары/барабану/флейты. Але ж зразумела, што гэта ўсё праз хваляваньне. Значыцца, усё яшчэ наперадзе.

Тым ня меней, Рысянятка спадабалася больш і ў выкананьні, і па тэкстах песьняў. Ды й проста прыемна было на яе паглядзець. І паўсьміхацца, падбадзёрваючы. Цікава, ці пачую калі, што ж там на ейнай кружэлцы?.. І злавіць позірк у адказ. Ды ёлкі, там увогуле ў яе нельга было не закахацца!

Невялічкі кавалачак афтэпаты ў выглядзе вагнявога шоў мы засталі. А вось рыцарскі шалом па сымбалічным кошце - пакінулі. Гэххх, не пасьпею сабраць касьцюм жантальмэна да даты В. emoticon

August 30, 2008 - 14:05:42

McDonald’s must die

Цэтлікі запісу: canon, прышпіл

Ну а вось і рэкляма, пра якую вялося раней і якая ледзь не вышыбла мне мазґі зь першага позірку.

Здымак у мэтро

Нават ня ведаю, што лепей: не жадаць вам таго ж, што перажыў у тыя моманты я; ці ўсё ж лепей даць вам магчымасьць атрымаць асалоду ад дызайнэрскіх вышукаў макдонікаў.

August 28, 2008 - 11:00:52

Дарэчы, глядзім карыкатуры і фоткі

Цэтлікі запісу: photo, canon, прышпіл
Я зьбіў 80 самалётаў! - Не, ты зьбіў толькі 4!
Не хвалюйцеся! Мы ўсяго толькі хочам прымусіць да міру!
via Пацучыны кароль

Па Вікіпэдыі

Ня думаў, што ў іх нас вядзецца падобная competition. Лепшыя фотаздымкі 2007 году.
Дзюсяльдорфская вавёрка на Вікіпэдыі
via Ксанні
Вось што знайшлося ў завале з трох соцен фотак.
Падчас збору маліны на прыгорку

- 0:24:22

Што здараецца, калі хадзіць бяз фоціку

Цэтлікі запісу: глядзелка, творцы
  1. У мэтро бачыў такууую рэкляму (ад макдональдзаў)! Першыя пяць хвілін, пакуль ліпіздрычка стаяла на прыпынку хвіліны дзьве emoticon, шкадаваў, што такі зручны момант быў бы сфоткаць на памяць для нашчадкаў. Наступныя пяць хвілінаў спрабаваў пераварыць сэнс выявы і адначасна не пазбавіцца ўласных мазгоў. Да канцу дарогі, застаўшыся-такі з мазгамі, спрабаваў пераварыць дызайнэрскую задуму. Ух, там бы Цёма разагнаўся! emoticon

    Дарэчы, сп.Лебедзеў умее пісаць правільна назву нашай краіны
  2. Ў якіх я ўчора быў месцах! Я й ня ведаў, што дастаткова прайсьці пару крокаў ад працы, каб адкрыць невядомы сьвет. Сьвет недарэчнасьцяў і анахранізмаў.
  3. Пакуль ня позна, раю ўсім схадзіць на фэстываль міжнародных (чаму гэта акцэнтуецца, будзе крыху ніжэй) сацыяльных ролікаў (уваход бясплатны), якія круцяць зараз штовечар у "Цэнтральным". Узбагачэньне беларускамоўным лексыконам гарантаванае, бо такі пераклад нельга было зьдзейсьніць - яго можна толькі прыдумаць. Што не зьдзіўляе, дык гэта тое, што адзіныя ролікі, якія былі па-маскальску на гэтым паказе, зьнятыя - правільна, беларусамі. Асабліва пацешыў "наш" двухсэнсоўны ролік пад назовам "Прышчэпка" (у сэнсе, відаць, калі прышчэпваюць не за што, а ад чаго-небудзь). У ім сьпярша фігуруе напаўаголены бэнээфавец хлапак, пасьля якога ў кадры зьяўляецца мент у поўным камуфляжы. Яго амуніцыю паказваюць ва ўсіх падрабязнасьцях: шалом касманаўта, берцы, бронекамізэльку, пальчаткі з кастэтамі, шчыт. Напрыканцы роліку - рытарычнае пытаньне: "Хто лепей абаронены, маўляў. Прышчапляйцеся ад хваробы". Поўны абзац.

На жаль, ад гэтае хваробы прышчэпка не дапаможа…

Ну ды гэта зусім пра іншае. Галоўнае, што я паржаў. Сёньня з Алікам (і фоцікам) ідзем на паўторны (спадзяюся) сэанс. Такое мастацтва не павінна загінуць для нашчадкаў.

August 26, 2008 - 22:25:25

Хоць нешта вырашылася

Цэтлікі запісу: мроі

Да нашае дылемы з выбарам пярсьцёнкаў дадалася, відаць, яшчэ й дылема наконт рэстарану. Што ж, дылемы таксама павінна быць дзьве.

А затое фатограф зьдзівіў нас абодвух. Гэта было нешта такое, пасьля чаго можна было на месцы выпасьці ў асадак.

Забягаючы наперад, хачу паведаміць, што ніхто нічога падобнага ня бачыў і ня ўбачыць да тае пары, пакуль фоткі ня будуць у нашых рукох. Ну і заадно каб Нехта не пасьпяшаўся расказаць. emoticon

August 25, 2008 - 21:18:46

Гугаль -> Беларусь займае месца ў сьвеце

Цэтлікі запісу: shit happens, Беларусь

Па гэтым запыце маем:

  1. Беларусь займае пятае месца ў сьвеце па тэмпах сьмяротнасьці. Беларусь займае пятае месца па выміраньні насельніцтва. Што забівае Беларускую нацыю (сакавік 2007).
  2. Беларусь ў рэйтынгу свабоды прэсы займае 151-е месца са 169 (лістапад 2007).
  3. Беларусь заняла 64-е месца сярод краін свету па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу. Па індэксу чалавечага разьвіцьця Беларусь апярэдзіла ўсе краіны СНД (лістапад 2007).
  4. Беларусь заняла толькі 94-е месца ў сьпісе міралюбных краінаў (травень 2008).
  5. Па колькасьці асуджаных Беларусь займае другое месца ў Эўропе (лістапад 2007).
  6. Беларусь на 153 месцы ў рэйтынгу свабоды (жнівень 2006).
  7. Лічба дня: 150-е месца з 157 краінаў сьвету (студзень 2008).
  8. Беларусь – сярод найгоршых паводле свабоды СМІ (ліпень 2008).
  9. Беларусь оказалась в числе самых коррумпированных стран мира (чэрвень 2008).

 

Хто яшчэ ведае, якімі дасягненьнямі Беларусі за апошнія год гэтак… 14 можна ганарыцца?

August 20, 2008 - 13:50:28

А ты ўступіў у ПДРС?

Цэтлікі запісу: прышпіл, цытаты
АнтиНАТОвские куплеты

Выйду в поле - твою мать! -
Просто божья благодать!
Никогда не будет НАТО
Русь священную топтать!

***

Вы хохлы, бычьё ваще!
Не видать вам ПДЧ!
В сытом НАТО нету места
Дурковатой саранче!

***

Не пробиться вам в ферзи,
Из черниговской грязи,
Если верен так России
Благородный Саркози!

***

Тётка Меркель башковита
И боится московита.
Помнит, с**а, 41-й,
Как была под Вязьмой бита!

***

Вся Европа, твою мать,
Любит русский газ сосать!
…У Москвы всегда сосали,
И сейчас сосут опять!

***

Хватит носом во всю прыть
Перед НАТО землю рыть:
Нет такого уговору,
Чтоб хохлам в Европе быть!

***

Если младший брат шалит,
То бывает старшим бит!
Младший брат не лезет в НАТО
Если старший не велит!

***

Повелось так с давних пор
Кто оранжевый - тот вор.
Значит вам, хохлы, не в НАТО,
А в Ташкентский договор!

***

Дж. Буш-младший нонче хром,
Не в почёте за бугром,
Так давайте же на Буша
Всей Европою нас**м!

***

Если ты, браток, хохол,
Не ползи за барский стол!
Забухаем на поляне,
Ты, да я, да брат-монгол!

***

Пусть трепещет мракобес, -
Русский дух уже воскрес!
Сдохнут Буш, ЕС и НАТО
От стихов ПДРС!

————————————————

© Группа товарищей.

August 19, 2008 - 23:58:02

Ну чаму было не зрабіць гэта раней?..

Цэтлікі запісу: мроі

Цяпер застаецца толькі маліцца, каб у бліжэйшыя паўтары гады € не абвалілася.

- 13:39:10

І мы, і мы хочам! Нас бамбаніце!

Цэтлікі запісу: прышпіл, уласна_блёг_сам

Пасьля таго, як па навінах паведамілі, што Пуцін паабяцаў Паўднёвай Асэтыі дзесяць мільярдаў рублёў на ўзнаўленьне, жыхары Варонескай вобласьці зьвярнуліся да кіраўніцтва Грузыі з просьбай разбамбіць таксама і іхні рэгіён… emoticon

via Каўкаскі канфлікт

- 8:41:23

Нічога, хто схоча, той і па-ўкраінску разьбярэцца

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам

- 0:12:18

Нешта фрэндаў на анякдоты прабіла

Цэтлікі запісу: прышпіл

Першы перакажу ўласнымі словамі, як ён мне вядомы здаўна:

Лёндан. Ангельскі лорд са сваёй жонкай за сьняданкам.
- Каханы, кажуць, што нашая нявестка здраджвае мужу…
- Гэта ейныя праблемы.
- Але ж яна здраджвае нашаму сыну!
- Гэта ягоныя праблемы.
- Так, але ж яна здраджвае з табой!!
- Гэта мае праблемы.
- А як жа я???
- Гэта твае праблемы.

via Ўдзячны слухач
 
Сусанін любіў назбіраць дзяцей, каб потым павесці ў лес. Вяртаўся Іван Сусанін звычайна з лесу адзін. “А дзе ўсе?” – спалохана пыталіся ў патрыёта. “А пайшлі са мной – пакажу!” — адказваў Сусанін.

І — сучасны варыянт.

“Пуцін, а дзе 2000 забітых асэцінаў?” – пытаюцца недаверлівыя журналісты.
“А пайшлі са мной — пакажу!” – адказвае Пуцін.
"Незалежныя" журналісты не ідуць.

via Ul_Sciapan

August 18, 2008 - 23:21:49

Не ў адных нас няма журналістыкі

Цэтлікі запісу: цытаты

Інтэрвію з Эдуардам Шэварднадзэ

Украінская вэрсыя (арыгінал) Маскальская вэрсыя

- Эдуард Амвросиевич, сейчас всех мучает один вопрос: кто первый выстрелил 8 августа? Грузины или осетины? Вы об этом что-нибудь знаете?

- Какое это имеет значение, кто первый выстрелил? Самое главное, что грузинские войска вошли в Южную Осетию. А выстрелить могли и те, и другие. Дело в другом. Противоречат ли действия грузинского правительства международному праву? Нет, не противоречат. Они имели право ввести войска на территорию, которая принадлежит нашей стране.

- Эдуард Амвросиевич, в Грузии многие считают, что войну начали осетины. Что они первыми начали стрелять 8 августа…  

- Какое имеет значение, кто первый выстрелил. Главное - грузинские войска вошли в Южную Осетию…

- Но в Южной Осетии 90 процентов населения имеют российское гражданство…

- Ну и что? Вспомните историю. Когда в 1921 году большевики вошли в Грузию, почти все население страны выступило против красных. Их поддерживали только Абхазия и Южная Осетия. И знаете почему? До революции в Абхазии проживало только 17% абхазцев, а грузин 50%. Та же картина наблюдалась в Осетии. Поэтому, чтобы добиться своей цели, советы насильно выслали грузин из этих регионов. А затем в благодарность за помощь предоставили оставшемуся населению автономию.

Сейчас много говорят о грузинском геноциде против осетин. А разве тогда был не геноцид? Более 300 тысяч человек пострадало!
-

- Хорошо, поставлю вопрос иначе. Целесообразно ли было в сегодняшней ситуации вводить войска в Осетию? 

- Знаете, когда началась война, грузинская оппозиция объявила о том, что прекращает критиковать Михаила Саакашвили. Сейчас надо президента поддерживать. Время тяжелое…
-

- А Михаил Саакашвили приезжает к вам советоваться? Вы знали о его планах? 

- Нет. Мы, к сожалению, не общаемся, - Эдуард Амвросиевич не меняется в лице. Но я чувствую, что затронула его за живое. - А если бы пришел, знал бы как надо действовать. Сначала следовало занять Рокский перевал. Именно через него теперь идут войска из России. Это было бы стратегически правильным решением. А уж потом решать остальные вопросы. А мы, по сути, вступили в Цхинвали в борьбу с мирным населением. Разве так можно? Я всегда говорил: сначала надо определить, зачем и куда ты идешь. Какие проблемы у тебя возникнут в пути. И лишь потом отправляться в дорогу.

- А Саакашвили приезжает к вам советоваться? 

- Нет. Мы, к сожалению, не общаемся. - Батоно Эдуард не меняется в лице. Но я чувствую, что затронула его за живое. - А если бы пришел, знал бы, как надо действовать. Если бы Саакашвили посоветовался со мной, кровопролития удалось бы избежать.

Мы, по сути, вступили в Цхинвали в борьбу с мирным населением. Разве так можно? Я всегда говорил: сначала надо определить, зачем и куда ты идешь. Какие проблемы у тебя возникнут в пути. И лишь потом отправляться в дорогу.

- Медведев пообещал больше не бомбить Грузию. Почему бомбардировщики все еще летают над Гори? Погиб голландский журналист… 

- Когда идет война, не все зависит от президента или премьера. Войсками командуют военные. Среди них есть люди, которые настроены в отношении других наций нормально. Но есть и шовинисты. Потребуется время, чтобы остановить эту смертоубийственную машину…
-
Пасьляслоўе…
…Покидая дом Шеварднадзе, на широкой лестнице, которая ведет к выходу на улицу, я замечаю мозаичный портрет царя Давида. Этот бородач правил в XI веке. Грузия тогда процветала. Уверена, Эдуард Амвросиевич мечтает, чтобы судьба снова повернулась лицом к его любимой родине. Сбудутся ли его надежды?

Эдуард Амвросиевич - человек, конечно, уважаемый. И не просто экс-президент Грузии, но и - на минуточку - бывший министр иностранных дел СССР! Чиновник, отвечавший за имидж и влияние Советской империи перед всем честным миром в конце 80-х годов. Что же мы теперь узнаем? Товарищ Шеварднадзе, оказывается, считает, что главная польза от Хрущева в том, что он лишил  Россию Крыма. Возможно, следуя этой логике, Эдуард Амвросиевич считает, что и его главная заслуга - это развал великой страны, Советского Союза? Тогда все встает на свои места.

Обидно лишь, что так поздно мы узнаем истинные убеждения наших бывших «бонз». Чуть бы раньше. Может, и Крым был бы на законном месте, и много еще чего…

via Мэры Крысмас

August 16, 2008 - 13:28:32

Да Калядаў засталося 4 месяцы 8 дзён з капейкамі

Цэтлікі запісу: цікавосткі

А значыцца, можна адсылаць лісты з заказамі на падарункі. emoticon

Прычым, не абавязкова рабіць гэта традыцыйнай поштай: Санта Кляўс умее працаваць з кампутарам і прымае электронныя лістыemoticon

Але! Для тых, хто любіць атрымоўваць звычайныя лісты, нягледзячы ні на што, Санта падае сваю адрэсу для ліставаньня:

Santa Claus
The North Pole
H0H 0H0
Canada

Усе, хто пазначыць на капэрце сваю зваротную адрэсу, атрымаюць у адказ ліст з адмысловай марачкай і штампікам на ёй ад самога Санты. Адасланыя ўнутры ЗША, лісты прыдуць да Санты, нават калі яны будуць бяз марак - Санта можа ўсё! А ўвогуле ў 2005 годзе Санта атрымаў у сваёй рэзыдэнцыі на Паўночным полюсе 120 тысяч лістоў з 26 краінаў.

Ліст да Санта Кляўса прыйдзе своечасова!

Галоўнае зараз - не адаслаць надта рана, а пазьней - не забыцца адаслаць увогуле. emoticon

- 2:26:35

Fly-Soft.Net

Цэтлікі запісу: photo, прышпіл
Ай, ну і гэтак далей…

August 15, 2008 - 20:56:48

«Дзень Волі»: беларуская прэм’ера

Цэтлікі запісу: Беларусь, Наша Ніва

Неназваны рэжысэр (зь невядомых прычынаў) і Ўладзімер Арлоў на замову тэлеканалу "Белсат" зьнялі дакумэнтальны фільм "Дзень Волі". У стужцы паказаная гісторыя Беларускай Народнай Рэспублікі вачыма пісьменьніка і гісторыка Уладзімера Арлова, старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвіллы, журналіста “Радыё Свабода” Сяргея Навумчыка.

Менская прэзэнтацыя будзе 26 жніўня а 19-й у сядзібе БНФ (былая вул.Варвашэні, 8) ; у Гомелі “Дзень Волі” пакажуць 31 жніўня а 19-й па адрасе: вул.Палеская, 52; у Магілёве – 2 верасня ў 18:00 у сядзібе МГА "Кола сяброў". Паказы фільма адбудуцца таксама ў Віцебску і Горадні.

via "Наша Ніва"

- 20:44:29

Склад СНД меншае

Цэтлікі запісу: верш, цытаты

Хотят ли русские войны?
Не спрашивай у тишины,
Не спрашивай у тех солдат,
В мемориалах что лежат.

Спроси у цинковых гробов,
В которых молодых сынов
С земель соседских привозили
Старухам, чтоб те слёзы лили.


Спроси у бравых тех ребят,
В Кремле которые сидят,
К погонам звёзды пришивая,
Дубиной «мирною» махая.

Спроси у патриотов с бритыми главами,
Как «мирно» тёмными ночами,
Они «мочили» молдаван, таджиков,
Кавказцев , чёрных и узбеков.


Спроси у Польши и Литвы -
Им о России снятся сны.
Спроси у пражской у весны, -
Хотят ли русские войны?

Спроси у венгров, как когда-то
На танках русские солдаты,
По Будапешту рассекали,
Вугорцев к миру «приучали».


Тебе ответит старый финн,
Проживший много – до седин,
Как «мирно» русские войска
Рвались сквозь зиму и снега.

Есть что сказать и белорусу коренному,
Тому, чьи предки из литвин,
Какою жуткою ценою
Им мир и братство подарил москвин.


Когда Суворова орда
Палила сёла, города…
Спроси, спроси у Куропат-
Там непокорные лежат.

Спроси - Что Украине братской,
Заверенной в любви славянской,
Из цепких рук большого брата,
Зачем защит искать у НАТО?


Спроси всех западных славян,-
Как миру их учил Иван…

Миролюбив солдат-Иван
Бомбил Кабул, Афганистан.
В их кишлаки и города
Не мир пришел - пришла беда.


Спроси у вдов, детей Чечни, -
Хотят ли русские войны?
Кто такой русский «миротворец»,
Тебе ответит гордый горец.

Грузин, улыбчивый всегда,
Сквозь слёзы просто промолчит.
От миролюбия соседа
Сейчас его земля горит.


ХОТЯТ ЛИ РУССКИЕ ВОЙНЫ?
И от Китая до Литвы
Найдется ль хоть один сосед,
Который твёрдо скажет,- «НЕТ!»?

———————————–

via Хартыя-97

August 11, 2008 - 2:29:37

Хто б даў падобную статыстыку пра Беларусь

Цэтлікі запісу: shit happens, цікавосткі

Насельніцтва Расеі. Статыстыка, хвакты, камэнтары, прагнозы. Пажадана дачытаць да канца (хоць гэта й цяжка ўсё ўсьведамляць) - там ёсьць працяг…

- 1:06:31

Такі ня трэ’ было Алімпіяду распачынаць

Цэтлікі запісу: photo, shit happens

  1. Што такое Асэтыя і чаму так адбываецца. Артыкул напісаны задоўга да пачатку апошніх вайсковых дзеяньняў - амаль 2 гады таму. Чытаць доўга, але сутнасьць зразумелая: грузыны ненавідзяць паўднёвых асэтынаў, паўднёвыя асэтыны ненавідзяць грузынаў.
  2. На жаль, працэс вырашэньня праблемы ўскладняецца тым, што ёсьць яшчэ трэці бок. Кроніка грузына-асэтынскага канфлікту з маскальскага погляду.
  3. Калі й тую спасылку доўга чытаць, можна скласьці храналёгію падзеяў з часу развалу Саюзу. Каторы Савецкі.

 

Вынікі бамбардаваньня грузінскага гораду Горы

Асабліва агідна чытаць камэнтары. Пачынаючы ўжо з самага першага. emoticon

А вось самая слушная прапанова, дзякуй, Ірына Дзянісава: "Неблагая ідэя, каб як у сярэднія стагодзьдзі, любы палітык, што вырашыўся на вайну, абавязкова ішоў на яе сам ці дасылаў свайго сына. Са зброяй у рукох і менавіта ў бой". У Вікіпэдыі тут было б да месца ўставіць reference tag.

August 9, 2008 - 17:18:30

Першы кампутар

Цэтлікі запісу: прышпіл
З такім кампутарам няма ніякіх праблемаў!
via "Мая Філятэлія"

August 7, 2008 - 14:46:55

З новым годам гадам клёўнам

Цэтлікі запісу: прышпіл
Была такая гульня, рызіначкі звалася
via Глянфорса
 
Хто тут Бівіс? Гэта я Батхэд!
 

- 0:09:23

Я ўсмоктваў іхнюю размову, бы губка

Цэтлікі запісу: мроі
 

…Я сжёг их жизнь, как ворох газет -
Остался только грязный асфальт…

© БГ

Яны ўжо ехалі траёх, калі я толькі ўвайшоў. Размаўлялі пра тое, што давялося пабачыць на ўласныя вочы. Першы распавёў, як на час візыту лукі ўсіх рабочых іхняга прадпрыемства загналі ў баракі. А чакалася, што будзе звычайная працоўная атмасфэра і прагулка па цахох. А вось жа не. Рукі падняць было нельга: па цэнтры сядзелі снайпэры. "Сьпісалі б, нібы жывёлу якую."

Другога падобная сытуацыя зусім не зьдзівіла. Пачалі ўзгадваць Машэрава. Першы быў у яго зь візытам у тыя часы. Зайшоў у будынак, спакойна падняўся на трэці паверх. "Прыме?" - да міліцыянта. "Пачакайце" - адказ. "Можна запаліць?" - "Без праблемаў". Цераз пяць хвілінаў: "Праходзьце, калі ласка". Другі згадзіўся, што за Машэравым "усё было па-чалавечы, для чалавека". І Мазураў такі сама быў [да гэтага моманту я й не задумляўся, хто такі Мазураў]. А Машэрава таму й забілі, бо йначай бы ў Маскву прабіўся.

Адзін зь іх адарваўся на размову па мабілцы. У размову ўключыўся трэці. Усе гэтыя мікрасхемы надзвычай небясьпечныя для здароўя, бо пры іхняй вытворчасьці парушанае правіла залатога перасеку. Тэхналёгія іхняй вытворчасьці на ўсіх беларускіх прадпрыемствах ад пачатку таму дэфэктная. Я хоць і ня фізык, але мне цяжка было стрымаць усьмешку. Зрабіў рэпліку, што ў мабілцы, на якой размаўляе адзін з гэтых паважаных спадароў, мікрасхемы не беларускія, а кітайскія. Канечне ж, гэта яшчэ больш пераканала суразмоўцу ў тым, што мікрасхемы небясьпечныя для здароўя.

Яны выйшлі ўсе разам на адным прыпынку і разышліся кожны ў свой бок. Ніхто зь іх ня ведаў адно аднаго. Аднак апынуліся ў пэўным месцы ў адзін час і неяк знайшлі агульную тэму гутаркі. Паскардзіліся на тое, што ўсе й так ведаюць, ды разышліся далей. Quo vadis?

А наступны прыпынак быў маім. Цяпер у дзяржаўную ўстанову проста так на трэці паверх не патрапіш. Ня кажучы ўжо пра адзінаццаты. Дзе так блізка да нябёсаў. Адкуль лацьвей бачна, для каго адзінага штодня "зялёнае сьвятло" на праспэкце туды, увечары - назад.

P.S. Адзін з прыкладаў, "чаго дабілася краіна за гады незалежнасьці".






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design