8-8-08 Demonstration
У пятніцу, 8 жніўня 2008-га году спаўняецца 20 год з часу найвялікшага дэмакратычнага паўстаньня ў М’янме, калі сотні тысячаў дэманстрантаў па ўсёй краіне патрабавалі ад хунты сысьці ў адстаўку. Пратэсты былі расстраляныя войскам, колькасьць загінулых вымяраецца тысячамі.
Зараз у М’янме налічваецца больш за 2000 палітвязьняў, катаваных і пазбаўленых мэдычнае дапамогі.
У Вялікабрытаніі ў гэты дзень ладзяцца дэманстрацыі каля пасольства М’янмы з патрабаваньнем вызваліць незаконна зьняволеных людзей; адбудзецца адкрыцьцё помніку палітвязьням М’янмы; выставы і нават раварысцкі маратон.
7-8-08 protest
У сэціве распачатая акцыя "Запалі зьнічку за Тыбет", прымеркаваная да пачатку алімпіяды ў Кітаі. Неабходна запаліць Зьнічку Салідарнасьці 7 жніўня а 18:00 па нашым часе «ў сваім доме, на працы ці ў іншым грамадзкім месцы. Пастаўце сьвечку на падваконьнік, на стол… туды, дзе іншыя змогуць пабачыць яе зьзяньне. Наша акцыя – гэта не пратэст супраць Алімпіяды, гэта падтрымка свабоды!», запрашаюць арганізатары.

