We are the greatest!

August 6, 2008 - 0:28:05

Пакажы сваю палавінку

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам

Пакуль палавінка ня чуе й ня бачыць, фотка паляцела ўдзельнічаць у акцыі блёгамобу. emoticon Палавінка можа быць абсалютна адвольнай, галоўнае, каб свая. Што праўда, пакуль што ўдзельнікі пад палавінкай, як паказвае практыка, разумеюць найбольш часты адказ першае, што асацыюецца ў гэтым азначэньнем. То й я ня стаў шмат ламаць галаву. Скажу толькі, што яна ўсё-ткі непаўторная. emoticon

- 0:16:36

Мажлівасьць пабачыць Міколку

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам

Ну, да ББН.бай ніколі дачыненьняў ня меў, пра Зы_Энд‘а дык і ўвогуле ні вухам ні духам, але празь патрапляньне да Лена Lucky даведаўся пра ціпа-інтэрнацыянальную пайнтоўку блёгераў.

Праўда, здаецца мне, што кыяне не паедуць адмыслова дзеля такое падзеі, але спадзяюся, што дастатне будзе й менчукоў.

Нарэшце Міколка будзе дэ-вір-ту-я-ля-ваны. emoticon






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design