Да Калядаў засталося 4 месяцы 8 дзён з капейкамі
А значыцца, можна адсылаць лісты з заказамі на падарункі. 
Прычым, не абавязкова рабіць гэта традыцыйнай поштай: Санта Кляўс умее працаваць з кампутарам і прымае электронныя лісты!
Але! Для тых, хто любіць атрымоўваць звычайныя лісты, нягледзячы ні на што, Санта падае сваю адрэсу для ліставаньня:
Santa Claus
The North Pole
H0H 0H0
Canada
Усе, хто пазначыць на капэрце сваю зваротную адрэсу, атрымаюць у адказ ліст з адмысловай марачкай і штампікам на ёй ад самога Санты. Адасланыя ўнутры ЗША, лісты прыдуць да Санты, нават калі яны будуць бяз марак - Санта можа ўсё! А ўвогуле ў 2005 годзе Санта атрымаў у сваёй рэзыдэнцыі на Паўночным полюсе 120 тысяч лістоў з 26 краінаў.

Галоўнае зараз - не адаслаць надта рана, а пазьней - не забыцца адаслаць увогуле.

и что, вправду приходят подарки?
Comment by Niki — August 24, 2008 @ 19:52:39
подарки ввиде марочек
Comment by BelAngel — August 25, 2008 @ 15:05:06
Хто ня верыць у Санта Кляўса - піша ліст сам і правярае.
Comment by Renessaince — August 25, 2008 @ 20:18:15
а вот возьму и напишу - проверим!
а он русский язык прочитает?
З. Ы. А может он только марки в подарок присылает?
Comment by Niki — September 14, 2008 @ 10:50:09
Па-расейску наўрад ці зразумее, а вось па-беларуску - без сумневу
Толькі маркі без канверту прыслаць цяжка.
Comment by Renessaince — September 16, 2008 @ 3:52:40
ну как, пришла марочка от Санты?
Comment by Niki — January 11, 2009 @ 11:50:10
Ух ты, бач - не забылася!
Не, я ўсё яшчэ чакаю дзіва…
Comment by Renessaince — January 11, 2009 @ 17:26:41