We are the greatest!

August 28, 2008 - 0:24:22

Што здараецца, калі хадзіць бяз фоціку

Цэтлікі запісу: глядзелка, творцы
  1. У мэтро бачыў такууую рэкляму (ад макдональдзаў)! Першыя пяць хвілін, пакуль ліпіздрычка стаяла на прыпынку хвіліны дзьве emoticon, шкадаваў, што такі зручны момант быў бы сфоткаць на памяць для нашчадкаў. Наступныя пяць хвілінаў спрабаваў пераварыць сэнс выявы і адначасна не пазбавіцца ўласных мазгоў. Да канцу дарогі, застаўшыся-такі з мазгамі, спрабаваў пераварыць дызайнэрскую задуму. Ух, там бы Цёма разагнаўся! emoticon

    Дарэчы, сп.Лебедзеў умее пісаць правільна назву нашай краіны
  2. Ў якіх я ўчора быў месцах! Я й ня ведаў, што дастаткова прайсьці пару крокаў ад працы, каб адкрыць невядомы сьвет. Сьвет недарэчнасьцяў і анахранізмаў.
  3. Пакуль ня позна, раю ўсім схадзіць на фэстываль міжнародных (чаму гэта акцэнтуецца, будзе крыху ніжэй) сацыяльных ролікаў (уваход бясплатны), якія круцяць зараз штовечар у "Цэнтральным". Узбагачэньне беларускамоўным лексыконам гарантаванае, бо такі пераклад нельга было зьдзейсьніць - яго можна толькі прыдумаць. Што не зьдзіўляе, дык гэта тое, што адзіныя ролікі, якія былі па-маскальску на гэтым паказе, зьнятыя - правільна, беларусамі. Асабліва пацешыў "наш" двухсэнсоўны ролік пад назовам "Прышчэпка" (у сэнсе, відаць, калі прышчэпваюць не за што, а ад чаго-небудзь). У ім сьпярша фігуруе напаўаголены бэнээфавец хлапак, пасьля якога ў кадры зьяўляецца мент у поўным камуфляжы. Яго амуніцыю паказваюць ва ўсіх падрабязнасьцях: шалом касманаўта, берцы, бронекамізэльку, пальчаткі з кастэтамі, шчыт. Напрыканцы роліку - рытарычнае пытаньне: "Хто лепей абаронены, маўляў. Прышчапляйцеся ад хваробы". Поўны абзац.

На жаль, ад гэтае хваробы прышчэпка не дапаможа…

Ну ды гэта зусім пра іншае. Галоўнае, што я паржаў. Сёньня з Алікам (і фоцікам) ідзем на паўторны (спадзяюся) сэанс. Такое мастацтва не павінна загінуць для нашчадкаў.

4 Comments »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2008/08/28/p837/trackback/

  1. Хм… а как же я с детьми? 8) Мне тоже КИНА хочется :P

    Comment by BelAngel — August 28, 2008 @ 15:59:51

  2. Болей ня схочацца?

    Comment by Renessaince — August 29, 2008 @ 0:11:44

  3. не дождетесь! 8) схочется :)

    Comment by BelAngel — August 29, 2008 @ 9:07:36

  4. с детьми??? уже???

    Comment by Niki — September 14, 2008 @ 10:52:47

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design