We are the greatest!

September 30, 2008 - 22:49:33

Віцянява вясельле

Цэтлікі запісу: canon, прышпіл

Ну, наступнае яскравае ўражаньне пасьля Андруся – вось гэта.

Некаторыя цьвердзяць, што такі стыль распаўсюджаны

crossposted у Вялік і магуч

September 29, 2008 - 23:18:20

Drang nach Osten, ці Аршанская бітва-2008

Цэтлікі запісу: canon, вандроўка, гітара

Гэты пост, які я-ткі дапісаў, распачынае сэрыю запісаў пра "тое, дзе я быў". Іх вельмі лёгка будзе адрозьніць ад іншых нават назовамі - настолькі яны будуць трывіяльныя. А вось самі падзеі - даволі нетрывіяльнымі.

 

Такі я падмануў. Узяўшы зьвесткі, як дабірацца, з крыніцы двухгадовае даўніны, ня ўлічыў, што за гэты час нешта магло зьмяніцца. Таму адразу скажу, што з чыгуначнага вакзалу ня трэба сядаць ні на які яшчэ транспарт да вакзалу аўтобуснага: апошні збудавалі зусім побач ля першага. Мяркую нават, што адмыслова пад сёлетнія "дажынкі". emoticon

Надзвычай актуальнае таблёТакім чынам, як заўсёды, даведаўся, што я еду, за дзень да імпрэзы. Палаткі дастаць не было як і ў каго, але ж хіба мы падобныя да тых, каго клапоціць прагноз надвор’я?

Як паказала практыка, купка цёплае вопраткі на выходных аказалася абсалютна лішняй. Таму халодны квас на вакзале быў якраз дарэчы. Недарэчы пякло сонца цераз шкло вагону. Як толькі вызвалілася месца на процілеглым баку вагона - можна было крыху перадахнуць, нават паспаў. Па дарозе да Воршы, дарэчы, міналі Барысаў. На наступны дзень, у нядзелю, там якраз ладзілі сьвята старажытнага пісьменства і друку. Што праўда, па той частцы гораду, міма якой мы праяжджалі, гэтага не было заўважна: горад нават страшнейшы за наш. Відаць, сюды сьвята дайсьці не павінна было.

Можа, праз сьпёку, якая так канстраставала з папярэднім днём, надта задаўбаўся ехаць, хоць гэта й хутчэй, чым дахаты. Нарэшце - Ворша. На пэроне мужык проста падышоў і спытаўся, ці не на Крапівенскае поле я кіруюся. Ягоны заплечнік быў такім сама па памеры, як мой, калі не лічыць яшчэ палатку, і я зразумеў, што ўсё атрымоўваецца проста цудоўна.

На месцы Аршанскае бітвыАднак Ворша сустрэла нас ня надта госьцепрымальна. Нягледзячы на тое, што аўтобусны вакзал "апынуўся" побач з чыгуначным (ну, пра гэта я паведамляў спачатку), аўтобус, якога мы чакалі, раптоўна "паламаўся". Наступны ў той бок толькі празь дзьве гадзіны, абяцаную замену знайсьці аніяк не маглі, а астатнія маршруты чамусьці не ламаліся. Ну што ж тут зробіш: вакзал такі адгрохалі, што на запасны аўтобус грошай ужо не засталося. Прыехала наўзамен недзе праз паўгадзіны маршрутка зь Віцебску. Амаль усю цалкам яе й занялі наведнікі фэсту.

Далейшыя апасеньні Яна (так звалі майго шчасьлівага спадарожніка), што па дарозе могуць яшчэ "сустракаць", апынуліся марнымі. Хіба ля самага месцу фэсту тусаваліся дзьве машыны мянтоў, якіх ужо на пляцоўцы апрацоўваў наш чалавек з падвязаным языком. Так яны й вярнуліся да сваіх баранаў машынаў зь неразпакаванай камэрай. emoticon Што праўда, сьцяг-ткі забралі. А шкада: стаяў ён на ўзгорку, там яго здалёк відно было (сам фэст ладзіўся ўнізе, на спуску з гары). Ну зразумела ж, баяцца: а раптам хто ўбачыць.

Палатку мы выстаўлялі ў атачэньні маскальскіх сьпеваў пад гітару і, зразумела, выпіўкі. Аднак тое, што на сцэне выстаўленая была гукаўзмацняльная апаратура, абнадзейвала, што фэст пройдзе на нябачным дагэтуль узроўні (раней жа сьпявалі абсалютна unplugged). Аднак калі прыехалі першыя ўдзельнікі-музыкі, высьветлілася, што па дарозе мікрафоны ўсё ж былі сканфіскаваныя. А шкада: цераз рэчку ўжо відаць была вёска Крапіўна. Ну зразумела ж, баяцца: а раптам хто пачуе.

Зьміцер СідаровічЗьміцер Сідаровіч, высьвятляецца, быў на самым першым гэтым фэсьце ў 1991. На фотцы ён мне здаваўся больш старэйшым ужо і - адназначна - не такім кабаном. У добрым сэнсе гэтага слова. Некаторыя зь песьняў у ягоным выкананьні я чуў упершыню. А Ян дык і ўвогуле толькі зараз пазнаёміўся з творчасьцю гэтага экс-салісту гурту "Камэлот".

Аляксей ГалічНу што казаць, калі Аляксей Галіч даведаўся пра тое, што будзе ўдзельнічаць, толькі зранку ў той дзень, 6 верасьня. emoticon Выканаў колькі песьняў на творы іншых паэтаў, бачна, што стараўся, голас прыемны такі. Таму можна дараваць тое, што тэксты забываўся. emoticon

Мікола НевядомыАбсалютным адкрыцьцём (прынамсі для мяне) стаўся выступ маладзёна, якога арганізатар прадставіў Міколам. Давялося пашкадаваць пра адсутнасьць мікрафонаў: арганізатар таксама папярэдзіў, што Мікола пачатковец і сьпявае вельмі ціха. Але што сьпявае! Усе тэксты - пераробкі вядомых песьняў на прыгожай чысьцюткай беларускай мове. Падкрэсьліваю: не пераклады, а пераробкі. Кшталту "Францішак Скарына і Піцер" на матыў "В неізвестной стороне, На чужой планете Предстоіт учіться мне В універсітете…" Альбо "Ўодка беларуская" (так-так, памылкі няма: менавіта Ўодка): "Паміж чаркаю і шкваркай - Ўодка беларуская…", "Паміж зельцам і вяндлінай - Ўодка беларуская", ці нешта падобнае; быў там і прыпеў са словамі пра капыткі, што таксама прыемна: бачна, што чалавек ня проста ведае беларускую мову, але й цікавіцца культурай. Вось толькі словаў зусім не памятаю, шкада; а калі б дзе яго яшчэ сустрэць, дык далібог, набыў бы сабе ўсе ягоныя песьні. Слухачам, па ўсім відаць, таксама "ўставіла", бо пляскаць пачыналі яшчэ ў час песьняў. Што часта замінала слухаць: Мікола й сапраўды сьпяваў надта ціха… А мікрафоны ў наступны раз укінуць у заплечнік можа любы чалавек.

Музыкі адыгралі і, стаміўшыся, узялі перапынак. Мельнікава ўсё не было. На сцэну ўлез нейкі маскаль з гітарай. Што праўда, ён дык хоць і ні бум-бум па-беларуску, але пару разоў тыркаўся падыграць ці то "Паветраны шар", ці "Гасьцей" "Крамбамбулевых" нават. А вось слухачы на гэтым мерапрыемствы сабраліся збольшага, склалася ўражаньне, папіць гарэлкі і пасьпяваць/паслухаць маскальскія сьпевы. Карацей, тая самая "народная гулянка" ў меншым маштабе.

Сярэднявечная дыскатэка ад СідаровічаНенадоўга спыніў гэта Сідаровіч гэтым разам з самаробным інструмантам, назву якога я, на жаль, не запомніў. Але гэта нешта было гарадзенскае, а па гучаньні падобнае да шатляндзкае валынкі: надзімаецца мех, паветра зь яго выходзіць праз дуду, на якой і ствараецца мэлёдыя. Цяпер зразумела, чаму Сідаровіч такое камплекцыі: трэба мець неблагія лёгкія, каб увесь час надзімаць той мех. А ён адыграў нам цэлую сярэднявечную дыскатэку. І сам фігуры паказваў, і Галіч кіраваў наперадзе строю. Аднак тым, хто ішоў за ім (некаторым, сугрэтым напоямі), было па барабане. Мне, несугрэтаму, акрамя фоціку іншае пары не было, таму ўсё й засталося тут, у здымках.

Недзе каля гадзіны ночы 7 верасьня музыкі разьехаліся, Мельнікава ўсё не было, астатнія заняліся сваімі справамі. Я-ткі ня вытрымаў і пайшоў спаць, хоць дыскатэка была яшчэ ў самым разгары. А, дарэчы. Мікрафоны-то сканфіскавалі, а калёнкі засталіся. Таму тое, што было на кружэлках, чуваць было лепей. emoticon

Андрэй МельнікаўЗранку прачнуліся ад сьпеваў пад гітару. Вылажу з палаткі: ёлкі, Мельнікаў грае! Як і ў мінулым годзе, паводле аповеду Яна, яму, відаць, халадно не было. emoticon Доўга зранку затрымвацца ўжо ніхто не хацеў, ды і ў Мельнікава самога жаданьня вялікага не было. Пакрысе ўсе сабраліся.

Памятная дошка пустой падзеіТак атрымалася, што хоць разыходзіліся мы паасобку, маленькімі групкамі, аднак на прыпынку ўсе пасьпелі да аднае маршруткі. Сорамна было чуць у салёне, дзе акрамя нас ехалі і іншыя пасажыры, размовы "нашых" турыстаў, як яны правялі той славуты мінулагодні фэст: колькі яны пасьпелі выпіць падчас затрыманьня ў міліцэйскім пастарунку. Дзякуй Богу, прыехаўшы на вакзал, мы зь імі разьвіталіся. Атрымаался знайсьці нават берасьцейскае пЫва. Якраз прыгравала сонейка, на якім мы прасядзелі ў чаканьні электрычкі дахаты.

 

Усё было проста цудоўна.

September 17, 2008 - 22:44:03

І я пахвастаюся

Цэтлікі запісу: тэхналёгіі

Паюзаў гугаль-хром. Усе наладкі пры першым запуску перадзёртыя скапіраваліся з Вагняліскі. Не выключаючы і гісторыю наведваньняў. Усё вельмі пазнавальнае, нават нягледзячы на тое, што некаторыя элемэнты інтэрфэйсы перанесеныя з правага боку ў левы. І гэта - самае істотнае адрозьненьне. emoticon Аднак адрозьненьне істотнае ёсьць, канечне… Па змоўчваньні гуглевы браўзэр усталёўвае сябе ў… \Documents and Settings\User\Local Settings\Application Data\ emoticon

А плягінаў для Мазілкі непараўнальна больш, так што… Арэвуар, як кажуць палешукі.

 

P.S. Для трэцяй Вагняліскі у Міколкі ёсьць падборка "пасхальных яек". Усё гэта проста пішацца ў радок для ўводу адрасу.

  • about:Mozilla
  • about:robots
  • chrome://browser/content/browser.xul

September 16, 2008 - 15:37:03

Неадназначна

Цэтлікі запісу: photo, прышпіл, творцы
Усе ведалі, што гэтая сумачка яму не пасуе, але баяліся сказаць...
Да таго, як выратавацца, Езус некалькі разоў трапляў у рукі правасудзьдзя...
У асноўным у конкурсе абыграецца тэма сэксу, таму гэтыя выявы выбраў як адныя з самых прыстойных.

- 3:20:40

Вось такіх “дэпутатаў” нам не стае для поўнага шчасьця

Цэтлікі запісу: прышпіл
Перадвыбарная ўлётка

- 3:04:05

СпамКарма працуе, радзімая!

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам

Спамэры бываюць і карысныя, высьвятляецца. Вось толькі здараецца такое у іх адзін раз у жыцьці: калі яны за…дзёўбваюць настолькі, што нават я нарэшце паставіў сабе гэты плягін на *.орг. emoticon

Першыя вынікі за два дні: 61 адстрэлены спамэрскі камэнт. Як я раней умудраўся выдаляць іх рукамі?.. 

 

September 14, 2008 - 13:52:00

Рэфлексыі на тэму вясельляў. Не, сем’яў.

Цэтлікі запісу: чалавечкі, настальгія, мроі

Некалі ў дзяцінстве трапляўся такі тэст-апытаньне: "Што вы будзеце рабіць, даведаўшыся, што ваш лепшы сябар ўжывае наркотыкі?" Не памятаю, што я тады лічыў для сябе і што рабіў бы на самой справе.

А вось цяпер - ведаю. Ну, тут справа не пра наркотыкі вядзецца, дзякуй Богу. І хоць учынак Андруся я ўхваліць не магу, тым ня меней, зараз ужо ня стану яго папракаць гэтым і тым болей пераконваць яго адмовіцца. Бачна, што яму й так зараз цяжка. А хоць і лічу гэты ўчынак няправільным, усё адно ён добры чалавечык і застанецца маім добрым знаёмым. І ня толькі за тое, што ён калісьці зрабіў нешта добрае ці быў іншы. А таму, што такія людзі на дарозе не валяюцца.

Радуе, што Валера незалежна ад мяне сышоўся ў разуменьні гэтае праблемы і так сама ставіцца да Андруся. І перажывае. Хоць царква, канечне, павінна ў любым разе больш строга ставіцца да падобных грахоў. Аднак Валера разумее, што на гэтым адносіны парываць ні ў якім разе нельга: калі чалавек адрынае чалавека, дык гэта ня так страшна, калі праз гэтую крыўду чалавек пачне адрынаць яшчэ й Бога.

 

Але ж гэта не галоўнае ўражаньне ад Віцянявага вясельля. Больш за тое, галоўнае ўражаньне - гэта нават ня тое, што ўласна Віцяня ажаніўся. А самае цудоўнае - гэта тое, што такія падзеі дазваляюць сустрэцца ўсім разам з добрымі знаёмымі. І вось гэта ёсьць вялізным плюсам вялікіх вясельляў з мноствам людзей. Шкада, што па зразумелай прычыне такіх нагодаў сустрэцца штораз станае ўсё менш… emoticon

Апошнім разам так пабачыць шмат каго з унівэрсытэцкіх знаёмых давялося на вясельлі ВіКа й Лілі. Хоць пасьля гэтага быў яшчэ на такім сама вялізным вясельлі ў Кацішчы , аднак там ужо чамусьці са знаёмых сустрэў хіба Базыліска

September 12, 2008 - 22:29:17

Карацелькі з натуры

Цэтлікі запісу: мроі
  • Sms-ліставаньне ў мятро. Ён даслаў: "Добрай раніцы, Бусік!" Яна адказвае: "Толькі пра цябе падумала." Далей мусіў выйсьці. Прыемна, што жанчыне на выгляд было год 45. Ейнаму каханку, значыцца, прыблізна столькі ж.
  • Абмяркоўваем з калегамі праблему вызначэньня полу. "Калі ў кліента пол адзін, значыцца, у супруга/супругі павінен быць процілеглы?" Сышліся, што не. Такія часы, такія норавы.
  • Па дарозе да працы назіраю карціну: маладзёны драяць плітку. Выкалупваюць між швоў сьмецьце ці траву. Разьліваюць мыйныя сродкі для кухні. Назаўтра лукавы адчыняе побач новы кінатэатар…
  • 3 хвіліны прастаяў на сьветлафоры: дзьве зь іх у чаканьні, пакуль праедзе нейкі хрэн на джыпе з сіняй ды чырвонай мігалкамі (мігалкі былі выключаныя), і яшчэ хвіліну - пасьля.
  • І сьмешна, і агідна глядзець на надзьмутыя храпы кагэбэшнікаў.
  • Патэлефанаваў брат, папрасіў афіцыйным тонам паклікаць каляжанку. Не пазналі адзін аднаго, потым у асьцы пасьмяяліся.

September 7, 2008 - 22:24:20

Лукашэнка ў Лошчыцах

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам, Беларусь

__,,,^._.^,,,__: Скончаны баль, згасьлі зьнічкі.

September 6, 2008 - 18:50:57

Кочкі

Цэтлікі запісу: canon, прышпіл

- 8:29:51

Аршанская бітва-2008

Цэтлікі запісу: цікавосткі, Беларусь

Расповед, як дабрацца, ёсьць гэтым годам шмат дзе.

Фэст адбываецца на месцы Аршанскае бітвы 1514 г. – левым беразе Дняпра, дзе ў яго ўліваецца рэчка Крапівенка. Ён доўжыцца ўсю ноч, каб за нядзелю ўдзельнікі змаглі адпачыць і спакойна дабрацца дадому. Фэст праходзіць на адкрытым паветры ля ракі, варта падумаць пра цёплую вопратку, ежу і намёт. Дровы для вогнішча будуць на месцы.

Даезд:

З чыгуначнага вакзалу на аўтобусе ці маршрутцы №11 да аўтавакзалу (канцавы). З аўтавакзалу – аўтобусам «Ворша–Дуброўна» да прыпынку «Гацькаўшчына». Гуртам можна наняць маршрутку з вакзалу проста да Гацькаўшчыны.

Таксама аўтобусам або маршруткай можна ад’ехаць ад прывакзальнае плошчы да прыпынку «Цэнтар», затым ад Цэнтральнай плошчы, што ля «Дому гандлю» (прыпынак за помнікам Леніну), можна сесьці на аўтобус ці маршрутку «Ворша — Дуброўна» і ехаць да прыпынку «Гацькаўшчына». Ад прыпынку «Гацькаўшчына» да месца фэсту каля 1 км.

Але ж з мапай усё-ткі больш зразумела.

На месцы Аршанскае бітвы - ральля...

 

* * *

8 верасьня - Дзень беларускай вайсковай славы!

Таму 8 верасьня 2008 году а 18:00 сустракаемся каля ўваходу ў Чыгуначны вакзал.

Запрашай СЯБРАЎ !Ты не пашкадуеш! Будзе самая цікавая гульня!

Вазьмі, калі ласка, з сабою якую-небудзь мяккую рэч (спальнік, ручнік ці падушку).

І трошкі смачнай ежы – для цябе і сябра!

Гэта ўсё вельмі неабходна для пабудовы сапраўднага войска – Канстанціна Астрожскага!

September 5, 2008 - 22:06:17

Для профіляў

Цэтлікі запісу: Беларусь, творцы

Вішасы!!!

Слава Беларусі

Жыве вечна!

Здохні, мразь

Наша Ніва

Здохні, сволач!

Жыве Беларусь!

Вось імчыць Пагоня...

Жыве вечна!

Здохні, урод!

Long live вечна!

September 4, 2008 - 3:40:20

О, бедныя, няшчасныя расейцы з СУПу…

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам

Цяжка ім давядзецца зь іхнімі загонамі, паколькі ёсьць, ёсьць-ткі ў сьвеце нармалёвыя браўзэры. Ня кажучы пра тое, што ёсьць нармалёвы выбар хостаў для блёгаў. Пачынаючы ад дзіцёнка мінулых уласьнікаў ЖЖ Воксу і ТайпПэду да ЎордПрэсу і іншых CMS-грунтаваных хостынгаў. для аматараў мець магчымасьць настроіць абсалютна ўсё.

Ну а для тых няшчасных, хто ўсё яшчэ карыстаецца ЖЖ, ёсьць просты спосаб пазбавіцца ад усё больш нахабнае рэклямы. Дастаткова мець Мазілкуemoticon

  1. Ставім плягін AdBlock+.
  2. У ягоных наладках дадаем фільтры
    "livejournal.com#DIV(class=adv)"
    "livejournal.com#DIV(class=ljad)"
    "livejournal.com#DIV(class=ljad ljadleaderboard-top)"
    "livejournal.com#DIV(class=ljad ljadleaderboard-bottom)"
    "livejournal.com#DIV(class=ljad ljadleaderboard)"
    "livejournal.com#DIV(class=h-adv-box)"
    (без двукосьсяў).
  3. Пад пункт 17 правілаў ЖЖ гэта ніякім чынам не падпадае.
  4. Кажуць, што атрымоўваецца, як на платным акаўнце. Ня бачыў, ня ведаю, але сутнасьць адна: рэкляму як карова зьлізала. emoticon

September 1, 2008 - 21:51:01

Галаваломка

Цэтлікі запісу: canon, прышпіл
Да якога ж часу ўсё-ткі працуе гэтая крама?
вёска Зацень, 29 жніўня





















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design