О, бедныя, няшчасныя расейцы з СУПу…
Цяжка ім давядзецца зь іхнімі загонамі, паколькі ёсьць, ёсьць-ткі ў сьвеце нармалёвыя браўзэры. Ня кажучы пра тое, што ёсьць нармалёвы выбар хостаў для блёгаў. Пачынаючы ад дзіцёнка мінулых уласьнікаў ЖЖ Воксу і ТайпПэду да ЎордПрэсу і іншых CMS-грунтаваных хостынгаў. для аматараў мець магчымасьць настроіць абсалютна ўсё.
Ну а для тых няшчасных, хто ўсё яшчэ карыстаецца ЖЖ, ёсьць просты спосаб пазбавіцца ад усё больш нахабнае рэклямы. Дастаткова мець Мазілку. 
- Ставім плягін AdBlock+.
- У ягоных наладках дадаем фільтры
"livejournal.com#DIV(class=adv)"
"livejournal.com#DIV(class=ljad)"
"livejournal.com#DIV(class=ljad ljadleaderboard-top)"
"livejournal.com#DIV(class=ljad ljadleaderboard-bottom)"
"livejournal.com#DIV(class=ljad ljadleaderboard)"
"livejournal.com#DIV(class=h-adv-box)"
(без двукосьсяў). - Пад пункт 17 правілаў ЖЖ гэта ніякім чынам не падпадае.
- Кажуць, што атрымоўваецца, як на платным акаўнце. Ня бачыў, ня ведаю, але сутнасьць адна: рэкляму як карова зьлізала.


Я разумею, што трымае людзей у ЖЖ, але цікава, колькі яшчэ экспэрымэнтаў над сабой яны стрываюць.
Няўжо, усе?
Comment by czyk — September 4, 2008 @ 22:13:35
Наш народ живучий - его просто так не выпихнешь
Comment by BelAngel — September 5, 2008 @ 9:20:39
Лічыце, гэта быў толькі пробны каменьчык, “праверка на вашывасьць”?
Comment by Renessaince — September 5, 2008 @ 21:30:16