September 12, 2008 - 22:29:17
- Sms-ліставаньне ў мятро. Ён даслаў: "Добрай раніцы, Бусік!" Яна адказвае: "Толькі пра цябе падумала." Далей мусіў выйсьці. Прыемна, што жанчыне на выгляд было год 45. Ейнаму каханку, значыцца, прыблізна столькі ж.
- Абмяркоўваем з калегамі праблему вызначэньня полу. "Калі ў кліента пол адзін, значыцца, у супруга/супругі павінен быць процілеглы?" Сышліся, што не. Такія часы, такія норавы.
- Па дарозе да працы назіраю карціну: маладзёны драяць плітку. Выкалупваюць між швоў сьмецьце ці траву. Разьліваюць мыйныя сродкі для кухні. Назаўтра лукавы адчыняе побач новы кінатэатар…
- 3 хвіліны прастаяў на сьветлафоры: дзьве зь іх у чаканьні, пакуль праедзе нейкі хрэн на джыпе з сіняй ды чырвонай мігалкамі (мігалкі былі выключаныя), і яшчэ хвіліну - пасьля.
- І сьмешна, і агідна глядзець на надзьмутыя храпы кагэбэшнікаў.
- Патэлефанаваў брат, папрасіў афіцыйным тонам паклікаць каляжанку. Не пазналі адзін аднаго, потым у асьцы пасьмяяліся.
The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2008/09/12/p850/trackback/
Пакуль ніхто нічога не прыдумаў сказаць.
RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.
Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>