І я пахвастаюся
Паюзаў гугаль-хром. Усе наладкі пры першым запуску перадзёртыя скапіраваліся з Вагняліскі. Не выключаючы і гісторыю наведваньняў. Усё вельмі пазнавальнае, нават нягледзячы на тое, што некаторыя элемэнты інтэрфэйсы перанесеныя з правага боку ў левы. І гэта - самае істотнае адрозьненьне. Аднак адрозьненьне істотнае ёсьць, канечне… Па змоўчваньні гуглевы браўзэр усталёўвае сябе ў… \Documents and Settings\User\Local Settings\Application Data\ 

А плягінаў для Мазілкі непараўнальна больш, так што… Арэвуар, як кажуць палешукі.
P.S. Для трэцяй Вагняліскі у Міколкі ёсьць падборка "пасхальных яек". Усё гэта проста пішацца ў радок для ўводу адрасу.
- about:Mozilla
- about:robots
- chrome://browser/content/browser.xul
