We are the greatest!

October 26, 2008 - 1:41:22

Расьцем над сабой

Цэтлікі запісу: заняткі

 

У той час, як:

  • на беларускім радыё ўжо піяраць праект "пасткросынг"…
  • на гэтым самым праекце мяне ўжо апярэдзіла адна агульная знаёмая, якая зарэгілася ў ім роўна на 101 дзень пазьней за мяне… Разборкі
…некаторыя ўсё яшчэ да яго не далучыліся! Разборкі

 

…а мы зьяжджаем у шлюбнае падарожжа. Мы абавязкова вернемся!

October 25, 2008 - 20:28:12

Параўнаньне браўзэраў

Цэтлікі запісу: прышпіл, тэхналёгіі

Аб'ектыўнае параўнаньне найпапулярных браўзэраў

- 14:18:32

Ух, пагулялі!

Цэтлікі запісу: Бог

4 разы разьбілі посуд на шчасьце, згубілі і знайшлі пярсьцёнак мамы (таксама шчасьце)! emoticon

 

Усім дзякуй за віншаваньні.

October 22, 2008 - 23:35:47

Падрыхтавальнае

Цэтлікі запісу: чалавечкі, мроі

У панядзелак мелі генэральную рэпетыцыю сьвяткаваньня. Прычым зь меншай колькасьцю гасьцей, але я яшчэ раз для сябе сьцвердзіў, што шумныя кампаніі - не па мне…

Цікава, а што думаюць у аптэцы, калі набываеш 4 шпрыцы і 3 прэзэрватывы?..

Вой як цяжка атрымоўваць фінансавую дапамогу з-за мяжы! Паперак запаўняць трэба болей, чым важаць самі грошы…

Сёньня забралі пашпарты, бо далей трымаць ужо не было як. Забралі ня ў тым стане, у якім здалі - у іх дадаліся візы. Мы едзем у падарожжа!..

За дзень сустрэў трох старых знаёмых: дваёх з унівэру, аднаго з Пружанаў. Стаса пабачылі на пэроне, дзе сустракалі Жывы дзёньнікНатальку. Пагаварыць не пасьпелі: яму да свайго вагону, нам - да Наталькі аддаць бакальчыкі. Вось так і сустракаюцца людзі з аднаго гораду - на вакзалах.

October 21, 2008 - 16:39:37

Адгадайце, што гэта?

Цэтлікі запісу: шабачкі, творцы
Pebble Animals
 
Pebble animals
 
Pebble animals
 
Pebble animals
 
Ізя
і астатнія малюнкі на камянях.

October 20, 2008 - 19:50:55

Дык вось вы якія!..

Цэтлікі запісу: photo, прышпіл
Папялушка - сваяка Чабурашкі (цёткі)
via (Адным словам) маўчаць, мяшкі гортаць.

- 10:50:56

Купляйце беларускае (гіранічна)

Цэтлікі запісу: canon, shit happens, Беларусь, творцы

Ёсьць майстры на ПружаншчынеПасьля таго, як пабачыш кошты на гэтую прадукцыю, выраз "ну яны ж дарагія - тысяч 150-200 будзе…" - падаецца насамрэч сьмешны. Зразумела, што гэтая ручная праца, таму й каштуе адпаведна. Але ці хто яе набывае па такіх коштах?

Высьветлілася, што ў Беларусі прамысловай вытворчасьцю плеценае мэблі з лазы займаецца дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб’яднаньне "Белмастацпромыслы". Прычым менавіта аб’яднаньне, бо гэты панятак месьціць у сабе 20 прадпрыемстваў мастацкай прамысловасьці Рэспублікі Беларусь, якія вырабляюць сталовую і пасьцельную бялізну, швейныя і трыкатажныя вырабы; сувэніры з лазы, саломкі, льновалакну, дрэва, керамікі. У склад аб’яднаньня ўваходзяць фабрыкі мастацкіх вырабаў, што разьмешчаныя ў Баранавічах, Бешанковічах, Барысаве, Бабруйску, Віцебску, Гомелі, Жлобіне, Магілёве, Мазыры, Воршы, Пінску, Берасьці, Полацку, Слоніме, Слуцку, Сьветлагорску, Хойніках. Што праўда, у гэтай характарыстыцы няма ні слова пра менавіта плеценую мэблю, але болей ніякіх карысных зьвестак пра гэтае аб’яднаньне мне знайсьці не ўдалося. Магчыма, таму, што іхні поўны назоў Дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб’яднанне "Белмастацпромыслы" Кіраўніцтва спраў прэзідэнта падразумявае тое, што яны ня любяць беларускую мову, а як перакласьці назву на расейскую, я не прыдумаў. А можа ў іх проста няма свае анляйнавае бачыны.

Апошняе, што атрымалася нагугліць, перш чым зьвярнуцца да беларускага пашуковіку, дык гэта тое, што:

  • плеценая мэбля плеценай мэблі розьнь;
  • ня ўсё так страшна яшчэ ў нашым каралеўстве лазы.

Ратангавая мэбля дарагая па вызначэньні, бо імпартуецца з паўднёвай і ўсходняй Азіі (зрэшты, чаму кітайская мэбля павінна быць дарагая? emoticon). Але нашто той ратанг нейкі, калі ў нас ёсьць сваё! І па ідэі, таньнейшае. Сьпіс спэцыялізаваных крамаў прыдаецца…

P.S. А, вось знайшоў на гэтым інтэрфаксе маскальскую назву "адзінага ў Беларусі аб’яднаньня пад кіраўніцтвам…" - "Белхудожпромыслы". Як я й здагадваўся, беларускую мову яны не паважаюць (хоць там і ёсьць адпаведная кнопка, ды яна не працуе). emoticon Таму спасылку падаваць ня буду. Вой мамачкі, там усе спасылкі крыва працуюць!

P.P.S. А беларускі пашуковік на маю спробу пошуку выдаў такую памылку, што ён не працуе ў прынцыпе. Таму спасылку падаваць ня буду… Не карыстайцеся беларускім, калі ёсьць лепшае.

October 19, 2008 - 12:45:25

Шабакасумка

Цэтлікі запісу: чалавечкі, шабачкі, canon
Гэта шабакасумка! Гэта шабакасумка!

- 12:42:46

А вы кажаце: Васэрман, Васэрман…

Галяктыко небясьпеко!Славуты расейскі эрудыт Анатоль Васэрман, удзельнік інтэлектуальных шоў «Што? Дзе? Калі?» і «Свая гульня» дазволіў сабе непаважныя выказваньні на адрас беларускай і ўкраінскай моваў. Папросту кажучы, "веды - ведамі, а мая Расея ўсё адно самая правільная, найвялікшая і чэсная". Прычым "Расея" - гэта далёка не адна шостая частка сушы…

Так што "самы разумны" яшчэ не азначае "мудры". emoticon Ну а я для сябе яшчэ й адкрыў Люркамор’е на вікі. emoticon

© Наша Ніва

- 9:30:54

А гэта вышэй за іншых ці як? ;)

Цэтлікі запісу: уласна_блёг_сам
Такім чынам, ваш запас: таксама даволі добры вынік. Ваш славарны запас значна вышэй за сярэдні
 
Прайсьці тэст
via Наталька

October 18, 2008 - 19:21:50

Што такое добра, а што такое блага

Цэтлікі запісу: мроі

Найаўтарытэтныя аўтамабільныя брэнды не заганяюцца на выдумленьні кучы ўнікальных найменьняў для сваіх новых мадэляў аўтамабіляў (скорпіё-мяганы-лянсэры-пасаты-ібіцы-прымэры-карызмы і да т.п.).

Ім дастаткова весьці пасьлядоўную нумарацыю сваёй лінейкі мадэляў. Вось і атрымоўваем, што як ні круці, а немцы - лідары: гэтага правіла прытрымваюцца хіба Mercedes-Benz, BMW ды Audi, ну і зь іншых Volvo, Peugeot, ВАЗ, ГАЗ, МАЗemoticon

- 11:01:13

Хай ім будзе сорамна

Цэтлікі запісу: canon, Беларусь

Цікава, якія гнюсныя інсынуацыі выклікала ў самага гнюснага на сьвеце тэлебачаньня вось гэта?

Ленін са сьцягам
28 верасьня

 

А гэта дык проста з вобласьці фантастыкі. Дзіўна, што сярод беларускіх чыноўнікаў знайшоўся адзін мудры і дальнабачны чалавек, які задумваецца пра будучыню Беларусі і беларускае мовы… Што ж, пачынаецца ўсё з маленькага.

…з працы энтузыястаў. Два менскія студэнты стварылі электронную энцыкляпэдыю Беларусі. Вось бы ейныя зьвесткі ды зьліць з Вікіпэдыяй!..

- 9:01:41

Бедны горад…

Цэтлікі запісу: чалавечкі, жалезьзе

Ну, вынаходнітцвы вядома як зьдзяйсьняюцца: нейкаму лайдаку надакучыла рабіць адну і тую ж справу, і ён прыдумляе дзеля гэтай справы машыну (напрыклад, надакучыла праць – пральная машына зьявілася; надакучыла ад рукі перапісваць – зьявіўся друкарны станок, пасьля друкарка, пасьля кампутар, пасьля дыктафон ;) і г.д.). А вось як жа зьдзяйсьняюцца пакупкі?

Hewlett Packard DeskJet D1560А вось такім чынам. Апытаў сваіх менскіх знаёмых, ці ня мае хто каляровае друкаркі пакарыстацца. Відаць, бедны горад – ніхто ня мае. Пайшоў ды й набыў. Усё адно даўно зьбіраліся. Заадно і яшчэ тае-сяе дробязі патрэбнай. Бо фірма-то Сярогава пад бокам, а дайсьці да яе заўжды праблема чамусьці.

Сярога ўжо выйшаў на работу, дзякуй Богу. Запрашаў заходзіць на каву. Заадно й айФона свайго паказаў. emoticon

October 11, 2008 - 12:40:24

«Я б у грузчыкі пайшоў - хай мяне навучаць!»

Цэтлікі запісу: прышпіл
Параўнаньне заробкаў рабочых і інжынэраў
Далёка ня трэба хадзіць - усё фоткаў у адным вагоне мэтро.
Параўнаньне заробкаў падсобных рабочых
Не вучыся, студэнт: хто ня вучыцца - той есьць.
Панапрыдумляюць назваў прафэсыяў, што самі не разумеюць

October 10, 2008 - 20:50:07

Неразьдзельныя

Цэтлікі запісу: люрцік

…Вось і сёньня Вожык сказаў Мядзьведзяняціку:
— Як усё–ткі добра, што мы адзін у аднаго ёсьць!
Мядзьведзяняцік кіўнуў.
— Ты толькі ўяві сабе: мяне няма, ты сядзіш адзін і пагаварыць няма з кім.
— А ты дзе?
— А мяне няма.
— Так не бывае, — адказаў Мядзьведзяняцік.
— Я таксама так думаю, — сказаў Вожык. — Але раптам вось — мяне зусім няма. Ты адзін. Ну што ты будзеш рабіць?..
— Перавярну ўсе дагары нагамі і знайду цябе!
— Няма мяне, нідзе няма!!!
— Тады, тады… Тады я выбягу ў поле, — сказаў Мядзьведзяняцік. — І загукаю: «Во-о-о-жы-ы-ы–к!», ты пачуеш і закрычыш: «Мядзьведзяняці-і-і–ік!..». Вось.
— Не, — адказаў Вожык. — Мяне ні каліўца няма. Разумееш?
— Што ты да мяне прычапіўся? — раззлаваўся Мядзьведзяняцік. — АСЬЛІ ЦЯБЕ НЯМА, ДЫК І МЯНЕ НЯМА… Уцяміў?..

via Блёг на Ўордпрэсеу-Нябёсах

- 0:15:04

«Беларускі дух»

Цэтлікі запісу: Беларусь

Першы занятак курсу прайшоў роўна тыдзень таму. Вядоўцы - тройца дзяўчатак, слушальцы - 12 вучняў. Ну прынамсі так было на першым занятку.

Прыемна, што дзяўчаткі будуюць свае заняткі на выхаваньні пачуцьця гонару за сваю мову, нацыю, краіну. Ды й бачна, што насамрэч іх любяць. Вось толькі шкада хіба, што вывучэньне мовы прапанавалі ў параўнаньні з расейскай, тлумачачы сэнс словаў, проста падаючы пераклад. Хаця пасьлядоўней было б разгарнуць беларускімі словамі-сынонімамі ці проста больш распаўсюджанымі. Ну, ды можа ім відней… У любым выпадку ўжо сама спроба неблагая. Пабачым, як будзе далей.

Вядоўкі, значыцца, былі зьдзіўленыя даволі высокім узроўнем ведаў падчас віктарыны. Праўда, у гэты час відавочны стаў разрыў у ведах між моладзю і старэйшым пакаленьнем. Можа быць таму, што "старэйшыя" не вывучалі ў школе беларускую гісторыю, а можа таму, што моладзь насамрэч пачала болей цікавіцца роднай культурай, літаратурай, гісторыяй…

 

Што ж, гэтым запісам сканчаецца сэрыя «Дзе я быў». Аднак ня ўсё яшчэ страчана: артыкулы па дадзенай тэматыцы будуць час ад часу зьяўляцца, ды й гэтыя падзеі ня ўсе яшчэ скончыліся, а іншыя штогод будуць паўтарацца і г.д. Самае галоўнае тое, што гэта былі цудоўныя наведаньні, і таму сэрыю з такім сама вынікам можна было сьмела назваць «дзе варта быць».

October 8, 2008 - 13:45:08

Галасаваньне

Цэтлікі запісу: shit happens, Беларусь

Я аддаў свой голас на Плошчы. На наступны дзень і сьмешна было з такіх нахабных фальсыфікацыяў, і сумна з такіх нахабных зьбіцьцяў.

October 7, 2008 - 21:53:50

Сьвята польскай мовы

Цэтлікі запісу: чалавечкі, canon

Як цудоўна, што ў нас не атрымалася зьехаць у пятніцу: вядоўцам на сьвяце меўся быць Шалкевіч!

А значыцца, гэта не магло быць сумна. Болей за тое, гэта не магло ня быць шоў (здаецца, не заблытаўся ў не і ня). І так яно й было пасьля таго, як скончылі выступ студэнткі, відаць, гэтага ўнівэру. Не, яны, канечне, таксама малайцы - нешта па-польску чыталі, у адной з прамоваў я пазнаў кавалак "Рамэа й Джульеты", але… Усе чакалі Шалкевіча.

Гэта ўжо другі мой конкурсІ недарма. Усё, што было анансавана, гледачы (а іх набілася паўнюткая аўдыторыя) атрымалі напоўніцу. Я ж, паколькі ўласна цягаў стулкі зь іншых аўдыторыяў, заняў выгоднае месца ў цэнтральным праходзе, адкуль і трапіў на пешы конкурс выконваць ролю Адама і выпрошваць у Эвы яблык (вось як гэта, значыцца, было). Суцэльная камэдыя!

У другі раз патрапіў удзельнічаць у конкурсе, бо, відаць, спадабаўся Шалкевічу яшчэ з часоў Адама. emoticon Ну нічога, пяць хвілін сораму - затое поўныя кішэні радасьці падарункаў.

Шалкевіч - малайчынаСам зарабіў - дай і іншым зарабіць. ВянокРысянятка чытала польскія скорагаворкі. О Божа, няўжо і пры нашых выступах у Шалкевіча быў такі кіслы твар? emoticon Спадзяюся, што не. Але ўсё адно ніхто з удзельнікаў не застаўся без падарунка. Болей за тое, адзін з заробленых Рысяняткай алоўкаў "ад польскага жонду" перапаў і мне. emoticon

Што ж пра выступоўцаў, дык Шалкевіч адкрыўся мне яшчэ ня толькі як выдатны знаўца польскай мовы, але й як выканаўца песьняў на ёй (хоць я нічога там не разумеў). Цікава, ці студэнты, што сядзелі ў аўдыторыі (усё-ткі большасьць там была менавіта студэнцтва), разумелі ўсё добра? Мо й так - філфак усё-ткі. Але сьмяяліся яны яшчэ як. Што пад польскія сьпевы, што пад беларускія. А нігеру з Мадагаскару (ці мараканцу?) дык яшчэ й падпявалі (ён ня толькі па-польску, але й па-ўкраінску нешта выканаў).

Як проста можна зрабіць любое дзяржаўнае сьвяткаваньне цікавым і вясёлым. Калі толькі пачаць любіць саму нагоду сьвяткаваньня.

October 6, 2008 - 23:57:51

Нічога пра гэта ня ведаю

Цэтлікі запісу: абвесткі

12 кастрычніка распачынаецца трэці сезон Пошука гульнёй-адкрыцьцём “Рамантычны Менск”.

Горад паўстане перад вамі ў новым ракурсе. Замест будзёных шэрых вуліц вы адчыніце стракаты сьвет незвычайных мясьцінак горада, станоўчыя эмоцыі, хвіліны экстрыму ды новыя знаёмствы і веды. Будзем радыя новым сустрэчам а таксама вашаму ўдзелу ў гульні!

Падаць заяўку магчыма, напісаўшы нам на e-mail: poszuk@gmail.com. У лісьце трэба пакінуць назву каманды, імя капітана ды кантактны тэлефон.

- 21:07:49

На злом галавы

Цэтлікі запісу: заняткі

Але колькі радасьці будзе, калі нарэшце здагадацца! emoticon Мне спатрэбілася недзе каля пяці хвілін, і гэта на такую элемэнтарную гульню.

Такім чынам, пагуляць у гульню "Колькі пялёсткаў у ружы?" можна тут:


Дзякуючы
sly2m я даведаўся, колькі пялёсткаў у ружы, за 30 спроб
Коратка нагадаю правілы: усё вельмі проста, дастаткова аднае здагадкі. Увага: назва гульні мае значэньне. Дакладней, у назве і заключаны ўвесь сэнс гульні.

Вось яшчэ пераклад артыкулу пра тое, як у "Пялёсткі ружы" давялося гуляць Білу Гейтсу

via Тэрапэўтычны мазгадзёб

- 13:49:05

У асноўным каты, але ёсьці і прышпільныя

Цэтлікі запісу: photo, прышпіл
Сабачы форт Баярд
 
 
Дапамажыце! За мной мядзьведзь гоніцца!
 
Прафесія ў мяне такая - печанюжкі складваць
via Cяpгe[й]р

October 5, 2008 - 22:13:58

Ідыёты. Ён жа САМ ПРЫЙШОЎ

Цэтлікі запісу: shit happens, Беларусь

Дапамог сьледзтву — трапіў за краты. Наступным разам будзе маўчаць.

- 13:14:10

Дзень народзінаў

Цэтлікі запісу: чалавечкі, праца, гітара

Яшчэ раз пераканаўся, што не люблю вялікіх кампаніяў і шумных сьвяткаваньняў. Да таго ж напярэдадні даводзілася насіцца самому высалапіўшы язык і вылупіўшы вочы, каб затарыцца – гэта было маё першае сьвяткаваньне на новым месцы працы. Назаўтра зранку ехаў у траліку увесь абвешаны бы ідыёт пакетамі, і ніводная с…каціна не прапанавала падсунуць сваю с…ядзелку (як у такіх выпадках зрабілі б людзі). Так і целяпаўся туды-сюды ўсю дарогу.

Крыху супакоіўся, пабачыўшы, што мой незвычайны ход з фірмовай стравай усіх уразіў (у станоўчым сэнсе). На гэтым да вечару можна было сьцішыцца. Увечары, дзякуй Богу, надта шмат людзей не назьбіралася. Ды й доўга не сядзелі. Нарэшце гэты дзень скончыўся.

Кватэрнік імя мяне Дахаты завіталі ў госьці брат з жонкай (трэба ж некаму даядаць тое, што засталося ад неафіцыйнае часткі на працы emoticon). Назаўтра пэрсанальны канцэрт у гонар мяне зладзіла Рысянятка, ды яшчэ й акурат падасьпелі тры паштоўкі ад посткросынгу зь віншаваньнямі. Вось такія дні народзінаў можна было б перажыць і некалькі разоў на год.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design