Вярнуліся
Вой як цяжка пасьля вясельнага падарожжа вяртацца да нармалёвага жыцьця…
Асабліва калі яно сустракае развалам у кватэры і "мінус адной" зь ліку нашых жывёлінаў.
Затое цяпер ужо сонейка. А жывёлы бяз нас змучыліся заўважна, ага.
А падарожжа стамляльнае, але прыемнае. Бо без аніякіх адмоўных сюрпрызаў. Наадварот, усё прайшло настолькі гладка, што нават мяжу назад праляцелі амаль імгненна. Без ператрусаў. А было крыху ніякавата за ноўтбук ды каробку Krušovice. А вось жа высьветлілася, што каб ведаць - дык можна й болей. 
Столькі новага можна даведацца адзін пра аднаго ў першыя дні… 
