We are the greatest!

November 2, 2008 - 2:29:29

Лякалізавана для нашых рэаліяў

Цэтлікі запісу: прышпіл

Як падвоіць кошт "ВАЗа"?
Заправіць поўны бак.

Як забясьпечыць сябе запчасткамі для "ВАЗу"?
Убачыць іншы "ВАЗ" і ехаць усьлед.

Якая розьніца між "ВАЗам" і сабакам-павадыром?
Ніякае: каб іх набыць, трэба быць сьляпым.

Што напісана на апошняй старонцы інструкцыі да "ВАЗу"?
Расклад аўтобусаў.

Як пазбавіцца ад "ВАЗа"?
Апырскаць яго спрэем для выдаленьня іржы.

Ці патрэбная "ВАЗу" чацьвёртая пядаль?
Так, каб напампоўваць паветраны мяшок.

Навошта патрэбны абагрэў задняга шкла ў "ВАЗе"?
Каб ня мёрзлі рукі, калі яго пхаеш.

Як завецца "ВАЗ" з турбінай?
Карлсан.

Якая дэталь "ВАЗа" найменшая?
Мазгі кіроўцы.

Колькі трэба чалавек, каб сабраць "ВАЗ"?
Два: адзін згінае, другі прылепвае.

Якое максымальнае паскарэньне "ВАЗа"?
9,81 м/с2 (паскарэньне вольнага падзеньня).

Якая розьніца між бардэлем і "ВАЗам"?
Ніякае: сорамна, толькі калі ўваходзіш і выходзіш, а ўнутры добра.

Чаму два ВАЗаўладальнікі, сустрэўшыся, не вітаюцца?
Таму што яны ўжо бачыліся ранкам на сэрвісе.

via Тырадаррус

Камэнтары »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2008/11/02/887/trackback/

Пакуль ніхто нічога не прыдумаў сказаць.

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design