We are the greatest!

November 7, 2008 - 10:06:55

HoneyMoon, частка 3-я

Цэтлікі запісу: canon, вандроўка

Глубока-над-Влтавай

Замак Глубока-над-ВлтавайТам быў замак, вакол якога ў прыдатак месьціўся горад. Замак прыналежаў роду Шварцэнбэргаў да пачатку другое сусьветнае вайны, пасьля чаго апошні ўладальнік адтуль уцёк, не жадаючы жыць пад акупацыяй. Замак яму да цяперашняга часу не вярнулі і не вярнуць паводле закону, па якім вяртаецца ўсё, што было нацыяналізавана толькі за камунякамі.

Глядзіцца замак як сучасны. А гэта ўсё таму, што ва ўладальнікаў не было, відаць, іншых заняткаў, акрамя хіба перабудоўваць яго пад кожны новы павеў моды, езьдзіць на паляваньні (дзе некаторыя зь іх і загінулі) ды біць туркаў (галовы якіх – статуі, зразумела – вісяць ці ня ў кожным пакоі). Вох ужо як дасталі Эўропу, відаць, тыя асманы!

Паненка з замку Глубока-над-ВлтавайФатаграфаваць унутры замку было забаронена пад пагрозай спыненьня экскурсыі. Таму задаволіліся некалькімі паштовачкамі з усюдыісных сувянірных крамаў – перад экскурсыяй, ды фоткамі на фоне – пасьля яе сканчэньня. Да пошты чамусьці ногі не дайшлі. Хутчэй за ўсё не было часу – нам жа трэба бегчы і ехаць, ехаць, ехаць далей…

 

Чэскі Крумлаў

На вуліцах Чэскага КрумлаваГэта быў горад, прызнаны ЮНЭСКА сусьветнай спадчынай. Цэлы горад. Справа ў тым, што нам неаднакроць казалі розныя гіды (і ў гэтым горадзе таксама), што Чэхію шчасьліва абмінулі бамбаваньні і іншыя неспадзяванкі падчас разнастайных войнаў. Таму горад застаўся ў такім аўтэнтычным выглядзе, як і стагодзьдзе таму. А вось з навадненьнямі чэхам дакладна не пашанцавала… Але гэта спэцыфіка іхняга ляндшафту – там такія частыя перапады узвышшаў – нізінаў, што куды-небудзь вада мусіць спускацца. І ў Празе гэта зусім нядаўна (у 1996 годзе, здаецца) былі, напрыклад, першыя паверхі хатаў з галавой, а ў Чэскім Крумлаве – суцэльны горад па ўзровень вокнаў. Сьляды патопу засталіся і добра заўважныя.

Менавіта ў гэтым злашчасным горадзе я павёўся на даволі высокі (але адносна іншых тамтэйшых курсаў, бо ў Празе ўсё адно мы мянялі эўрыкі выгадней) курс абмену. І тут сутыкнуўся з тым, пра што нас папярэджваў Ігар – з камісыяй за абмен. Праўда, сам Ігар, абмяняўшы празь некалькі мэтраў ад таго месца, дзе мяняў я, таксама быў не ў захапленьні. Так мы праз сваю безгаловасьць «папілі» некалькі бутэлек пЫва. А сварыцца з тымі банкамі не хацелася – хай яны імі падавяцца.

Чэскі КрумлаўШкада, што наш экскурсавод па Чэскім Крумлаве толькі напрыканцы экскурсыі распавяла, дзе ў іх самы выгодны курс і да таго ж час працы – да 18 гадзін вечара (Oberbank mustdie! emoticon). Трэба сказаць, што ў гэтым гарадку большасьць крамаў і іншых установаў зачыняюцца а 17-й гадзіне, калі натоўп турыстаў зьмяншаецца. Мы ж прыехалі пасьля замку Глубока-над-Влтавай толькі ў другой палове дню, якраз калі ўсе пачалі згортвацца. Аднак у той вольны час, што мы мелі да прыезду аўтобусу, мы-ткі завіталі ў кавярню ці як гэта назваць… Не, не кавярня, канечне, бо там была ня кава, а разнастайныя сарты гарбаты. І працавала гэтая гарбатня да 22 гадзінаў. На жаль, таго, чаго я хацеў бы замовіць – паўднёваамэрыканскага матэ – у дзядзькі не знайшлося. Давялося ўжываць тое, што ёсьць – гарбату з тыпова кітайскім назовам а-ля «жунь-хунь», а можа «цзынь-бінь», ці яшчэ як.

Як сказаў Зьміцер, праглядаючы нашыя фоткі: «У адрозьненьне ад усяго астатняга кітайская гарбата – гэта тое, што сапраўды цэніцца і каштуе дорага.» Ну ня ведаю як наконт добра (гарбата як гарбата), а пасядзець паесьці і пагрэцца там можна спакойна пад нейкую мэдытацыйную музыку.

Гэтым разам у горадзе мы не заблукалі (хаця й зьбіраліся), аднак ізноў жа дзякуючы Танькавай інтуіцыі не пайшлі ў новую яго частку, а павярнулі назад. Ну а там было дастаткова выйсьці ці на Шырокую вуліцу, ці на Доўгую. Затое заблукалі дзеці. Ігару давялося шукаць іх у горадзе. Нарэшце мы паехалі засяляцца ў новы гатэль.

Трэцім гатэлем стаўся «Савой». На цуды кшталту ключоў-электронных картак, безь якіх да таго ж ня будзе працаваць сьвятло, ня толькі мы, а й нашыя суседзі глядзелі з захапленьнем і як бараны на новыя вароты. Ну а зранку, канечне, швэдзкі стол… Ну як жа яны ўсё-ткі гэта ўжываюць?..

Камэнтары »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2008/11/07/p892/trackback/

Пакуль ніхто нічога не прыдумаў сказаць.

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design