We are the greatest!

November 11, 2008 - 21:51:51

HoneyMoon, частка 4-я

Цэтлікі запісу: canon, shit happens, вандроўка

Вена

У Вене залатая восеньУ Вене было цёпла, і гэта – галоўнае ўражаньне ад яе. Там было яшчэ цяплей ад таго, што мы трапілі туды з пахмурнай і шэрай Чэхіі. Дакладней, пацяплела яшчэ па дарозе ў Вену, на тэрыторыі Аўстрыі. Там квітнелі сады і зелянелі палі, на палёх пасьвіліся дзікія жывёліны. Гэтым Аўстрыя крыху прыпадабнялася да Польшчы і Чэхіі, але Вена адразу спарадзіла кантрасты. Сваёй маладосьцю ў параўнаньні зь некранёнымі катастрофамі чэскімі замкамі і палацамі. Так, канечне, ёсьць і ў Вене нешта падобнае, але ўсё болей сучаснае.

HundertwasserhausНу, а тое, што найболей варта пабачыць у Вене – дык і зусім мадэрновы «HundertwasserHaus». Па імю архітэктара, якому ў падлу крэсьліць роўныя рысы, таму ў яго ўсе будынкі атрымоўваюцца з рознымі па памеры вокнамі, з нахіленымі столямі і падлогамі і ўвогуле – «для гномаў». Буржуі абураюцца, жыхары, відаць, задаволеныя (бо нядорага), дзеці – таксама (бо калярова). Насупраць гэтае хаты  - «Hundertwasser village», якая стала для нас першай сувянірнай крамай пасьля выхаду з аўтобусу (перад гэтым мы доўга каталіся вакол цэнтру гораду, нібы так што можна паглядзець; некаторыя нават умудраліся фоткаць праз вакно). Акрамя гэтага будынку, у актыве архітэктара Хундартвасара яшчэ аздабленьне сьмецьцевага заводу ў цэнтры Вены (пра завод ніколі не здагадаесься, што гэты будынак выконвае такую функцыю) і некалькі іншых збудаваньняў, якія мы не запомнілі праз тое, што набытыя паштовачкі зь іхнімі выявамі ўдала разаслалі ва ўсе бакі Ўсходняй Эўропы.

АДна з цэнтральных вуліцаўНа гэтай самай вуліцы, дзе стаіць HundertwasserHaus, я бачыў яшчэ й значыкі, але пабаяўся іх набываць па 3,5 эўра, спадзеючыся, што тут яны дарагія таму, што паблізу «турыстычная мэка». Наіўны. У Аўстрыі зусім іншы ўзровень жыцьця, чым нават у Чэхіі. Гэта мы потым высьветлілі ў «рэстаранчыку, у якім можна нядорага пад’есьці». Адным словам, міма значыкаў я праляцеў, бо па такім сама кошце болей нідзе не пабачыў. Затое за той вольны час, што нам заставаўся да аўтобусу, мы знайшлі галоўпаштамт… Знайшлі амаль без праблемаў, бо пакуль мы бегалі за нашай экскурсаводам, Ігар каторы раз падсуяціўся і прыдбаў для ўсіх нас мапы Вены, чаго нам так не хапала ў Празе. Дакладней, не хапала мне, бо Танька тамака і так выдатна арыентавалася.

На галоўпаштамце я павёў сябе «бы сапраўдны філятэліст». Такім камплімэнтам мяне потым узнагародзілі ў чаце MyPhilately.com за гісторыю, зьвязаную зь вядомай лентыкулярнай аўстрыйскай марачкай гэтага году. Я жадаў яе мець з тае пары, як прачытаў пра яе выхад. Таму на галоўпаштамце я перакапашыў увесь філятэлістычны аддзел, але сьпярша знайшоў яе. Ну а ў дадатак яшчэ іншых марачак на суму, эквівалентную кошту альбому для марак, які таксама там прадаваўся. Альбом таксама патрэбны быў бы – ён нават таньней, чым у нас тут, каштаваў… Аднак жа паўтаруся – я паступіў «бы сапраўдны філятэліст». emoticon

Смажаныя каштаны паштучнаКалі мяне задаўбала экскурсыя, я вырашыў пачаставаць аўстрыйскіх смажаных каштанаў. Гэх, шкада, што ў нас такіх няма (гэта ж мабыць, толькі пэўны гатунак падыходзіць для ежы?). Падышлі б цудоўна ў якасьці недарагога замяняльніка печанае бульбы. Але «нядорага» - гэта хіба ў нас магло быць, бо ў Вене – зусім іншыя кошты, паўтаруся.

Вольнага часу (перад набегам на галоўпаштамт) нам хапіла на тое, каб утаптаць у свае чэравы ўсё тое, што мы панабіралі ў «Розэнбэргеры» – венскім аналягу «Пузатае хаты». Не памятаю, якія традыцыйныя аўстрыйскія стравы нам рэкамендаваў паспрабаваць Ігар (памятаю, казаў пра шніцэль, які не зьмяшчаецца на талерку), толькі запомніў, што салатаў можна набіраць колькі ўлезе на талерку, а плоціш пастаянную суму, якая залежыць толькі ад памеру талеркі: самая маленькая талерка «пацягне» 3 эўра, сярэдняя – 5 эўра, вялікая – 7 эўра. Салаты раскладзеныя пасярод залі на першым паверсе. Вось у гэтым месцы і лягчэй за ўсё пазнаць, хто ёсьць турыст з Усходняе Эўропы – яны накладваюць самыя маленькія талерачкі з горачкай, ды яшчэ ўтрамбоўваюць, каб болей зьмясьцілася. Вось таму-то мы так доўга там засядзеліся… emoticon

Але аднаго заходу – салацікаў – нам было мала. У выніку наелі на дваіх на 32 эўра. Дык вось што азначае па-венску «нядорага»…

У Вене залаты вечарНедзе ў тых мясьцінах якраз адмовіўся лаваць сетку мой мабілафон. Я пачаў вінаваціць было свайго АПСОСа, што мой роўмінг «скончыўся». А вось жа не – нечакана скончыліся сродкі на рахунку, і болей за тое, утварыўся страшны «мінус». Названілі на 50 тысячаў, называецца. Блін, карацей, з усіх бакоў, як ні круці, а ну гэтую Вену туды!

Дата

Время

Номер

Зона ПС

Зона ВТК

Услуга

 

Длит.
мин:ceк

Стоимость
руб.

27.10.2008

10:42:45

<–48*********

CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic

 

 

R

0:26

1415

27.10.2008

12:23:01

375*********

CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic

Чехия: Cesky Mobil

 

R

0:42

4287

27.10.2008

12:43:03

375*********

CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic

Чехия: Cesky Mobil

 

R

2:05

12862

27.10.2008

12:52:20

375297770000

CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic

Чехия: Cesky Mobil

sms o

R

0:00

612

28.10.2008

10:26:35

<–375*********

CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic

 

 

R

0:24

1415

28.10.2008

17:10:37

<–48*********

CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic

 

 

R

1:26

2830

28.10.2008

18:03:59

375297770000

CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic

Чехия: Cesky Mobil

sms o

R

0:00

612

28.10.2008

18:54:37

375297770000

CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic

Чехия: Cesky Mobil

sms o

R

0:00

612

29.10.2008

10:54:00

internet.mts.by

CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic

Чехия: Cesky Mobil

 

E

63Kb

4472

29.10.2008

10:54:01

<–INTERNET_DAY

Область

 

gprs

 

59Kb

58

29.10.2008

10:54:01

INTERNET_DAY

Область

 

gprs

 

5Kb

4

29.10.2008

10:58:37

internet.mts.by

CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic

Чехия: Cesky Mobil

 

E

61Kb

4472

29.10.2008

10:58:38

<–INTERNET_DAY

Область

 

gprs

 

57Kb

57

29.10.2008

10:58:38

INTERNET_DAY

Область

 

gprs

 

5Kb

4

29.10.2008

11:09:53

375297770000

CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic

Чехия: Cesky Mobil

sms o

R

0:00

648

29.10.2008

11:09:57

375297770000

CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic

Чехия: Cesky Mobil

sms o

R

0:00

648

29.10.2008

11:12:48

375297770000

CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic

Чехия: Cesky Mobil

sms o

R

0:00

648

29.10.2008

13:24:13

375297770000

CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic

Чехия: Cesky Mobil

sms o

R

0:00

648

29.10.2008

13:24:17

375297770000

CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic

Чехия: Cesky Mobil

sms o

R

0:00

648

29.10.2008

19:03:51

375297770000

CZECM Чехия: Vodafone Czech Republic

Чехия: Cesky Mobil

sms o

R

0:00

648

30.10.2008

11:47:36

<–375*********

AUTCA Австрия: ONE

 

 

R

1:54

2996






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design