We are the greatest!

November 14, 2008 - 7:52:09

HoneyMoon, частка заключная

Цэтлікі запісу: canon, вандроўка

Мараўскі Карст

…Чарговы пад’ём з самага раньня, чарговы пераезд. Аднак ужо блізка быў канец нашага падарожжа, таму гэтыя пячоры прыгатавалі нам «на дэсэрт». Пракацілі на «паравозіку» (за асобную плату), на фунікулеры не падымаліся. Аднак каб ведалі, што столькі часу будзем чакаць уваходу – можна было б рацыянальней яго патраціць. Праўда, у гарах было халадно само па сабе, а яшчэ ж зранку, а яшчэ і таму, што пасьля Аўстрыі.

Чакаць давялося доўга, бо там таксама экскурсыі пастаўленыя на канвэер. Болей за тое, экскурсаводы ўжо не напружваюцца, а тэкставы інфарматар проста запісаны і ўключаецца па меры прагляду. Але вельмі хутка мы там бегалі, як на маю думку: не пасьпяваеш ня тое каб сфатаграфаваць хоць што-небудзь толкам, а і проста паглядзець, як ужо час бегчы далей. Дазвол на фатаграфаваньне, дарэчы, таксама набываецца ў касе перад уваходам. Але ўсё адно, седзячы ў чоўне (другая частка экскурсыі) фатаграфаваць забаронена, каб пстрычкамі бліскавак не засьляпіць кіроўцу чоўна. Праезды ж прарубленыя вузкія, і ўвесь час даводзіцца трымаць вушы напагатове бліжэй да галавы, каб без тае галавы не застацца.

Ужо спусьціўшыся на паравозіку да месца стаянкі аўтобусу, заўважылі, як значна павялічыўся канвэер турыстаў. Так што мы яшчэ добра патрапілі, высьвятляецца…

 

Гэта трэба запомніць

Чэскае «Крушовіцэ» на працыУ скароце - такім атрымаўся наш апошні прыпынак перад мяжой. Ну трэба ж было некуды падзець пазасталыя грошы. Праўда, атрымалася так, што ў нас іх «засталася» так, што на касе давялося яшчэ даплочваць эўрыкамі. emoticon Карацей, адарваліся тут за ўсе дні цнатлівага ўстрыманьня ад кучы непатрэбных (і патрэбных таксама) пакупак. Праўда, калі б ведаць, што нас на мяжы правяраць ня будуць увогуле, мы б яшчэ разагналіся. Але ж то калі б ведаў, дзе павалісься, то абышоў бы… А так - вельмі хутка пЫва скончылася па вяртаньні.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design