Па-ЖэЖэ



Думаеце, фаташоп? А куды ж безь яго.
Ні фіга падобнага! Ну, зразумела, фоташопам карыстаўся для рэзкасьці/балянсу/колеракарэкцыі, а яшчэ накладаньня слаёў… Але пра гэта падрабязьней распавядае сам мастак:
Ні фіга падобнага! Ну, зразумела, фоташопам карыстаўся для рэзкасьці/балянсу/колеракарэкцыі, а яшчэ накладаньня слаёў… Але пра гэта падрабязьней распавядае сам мастак:«Вам спатрэбіцца карымат, маленькая прыгожая кветачка дыямэтрам 2-3 см, і кроплі расы раніцою. 

Падсьцілаеце мат на зямлю, станаеце на яго каленьмі і шукаеце падыходзячыя расінкі (можна пачаць з аднае) - пажадана дыямэтрам да 2 мм. Асьцярожна падносіце кветачку за расінку на адлегласьць сантымэтры два і факусуецеся. Калі вам трэба паправіць становішча кветачкі, запомніце, што ў расінцы яна адбіваецца дагары нагамі. Камэра зьмяшчаецца на адной далоні як мага бліжэй да зямлі. Робіце некалькі здымкаў, ледзь (!!!) набліжаючы ці аддаляючы камэру так, каб кожная з расінак і адбіткаў у ёй пачаргова станалі рэзкія.
Камэру пры гэтым варочаць нельга, і адлегласьць да плоскасьці здымку ва ўсіх пазыцыях павінна быць адна й тая ж.»

Першы здымак

Другі здымак

Трэці здымак
Надалей аўтар прапануе карыстацца ўжо «заточанай» адмыслова для такіх мэтаў праграмай CombineZM. Што ж, можа са зьліцьцём трох фотак у адно яна справіцца хутчэй, чым фоташоп. Як ёй карыстацца, разабрацца будзе прасьцей, таму проста чытаем туторыял па ёй і глядзім наш вынік.

Выніковы здымак

Очень красиво… вот бы до лета не забыть и попробовать …
Comment by BelAngel — November 28, 2008 @ 22:00:42
Вельмі цяжка бяз штатыву, мне здаецца.
Comment by Renessaince — November 29, 2008 @ 0:35:56