We are the greatest!

November 28, 2008 - 0:53:38

Як Я адзначыў месяц НАШАГА шлюбу

Цэтлікі запісу: чалавечкі, canon, Беларусь, Бог

Аляксандар Надсан у Чырвоным касьцёле Я ня бачыў Аляксандра Надсана з траўня 2001 году. Тады я не задумляўся, калі яшчэ яго ўбачу. І наўрад ці ўвогуле думаў, што-калі небудзь убачу. Па праўдзе, я нават не прыгадаў бы, калі быў той першы раз, калі б гэта не падказаў сам айцец Надсан. А першае, што падумалася гэтым разам, як толькі яго ўбачыў: «А Надсан састарэў…»

Віншаваньне ўсё-ткі грамадзкае, таму напачатку вялізная колькасьць вядомых людзей дзівіла. Але потым, пабачыўшы каля нас Лявона Баршчэўскага, даведаўшыся, што каля нас сядзяць Гянадзь Бураўкін, Алесь Пашкевіч ды Зьміцер Санько… А ў гардэробе мне адразу кінуўся ў вочы нечый знаёмы твар. Як жа я не пазнаў Гэніка Лойку?!

Вельмі добра руліла вечарам нейкая Дубянецкая (ня блытаць з Дубавіцкай!) - разьняволена, назмушана. У такім жа ключы адрасаваліся цёплыя словы ў бок айца Аляксандра Надсана ад усіх выступоўцаў. Дасьціпныя жарты з намёкамі на таго, хто нам усіў назаляў, перамяжаліся з трапнымі параўнаньнямі ў стылі эпітэтаў. Так, каб не Адам Мальдзіс, я б ня ведаў, што зьнітоўвае Надсана і Гая Пікарда. А фонд «Сакавік» пад кіраўніцтвам Марыі Міцкевіч, унучкі Якуба Коласа? А голас Любові Лунёвай з радыё «Свабода», які ні з чым нельга зблытаць? А словы Рыгора Сітніцы (ізноў жа пра набалелае): «Беларусы ўсе радня, нават тыя, хто пра гэта не здагадваецца, што яны радня, але потым зразумеюць.» А мядаль «За Бога і Айчыну» на бел-чырвона-белай стужцы ад Леаніда Акаловіча зь Беларускай аўтакяфальнай праваслаўнай царквы? А музэй у Старых Дарогах, які па колькасьці экспанатаў пераўзыходзіць Нацыянальны мастацкі музэй у два з паловай разы? А карціна Аляксея Марачкіна «Размаўляй са мной па-беларуску» з сынам Міколам, які размаўляе па-наску хаця б таму, каб ня стаць тым Колей?.. А яшчэ адну карціну «Трыюмф Мураўёва-вешальніка» не пускаюць у цяперашні час на выставы, бо ву́сы - і гэтых словаў усёй залі было дастаткова для выбуху сьмеху…

А супольны сьпеў «Магутны Божа» напрыканцы? Гэта заўжды ўражвае, калі ўся зала - адно.

А гадзіннае чаканьне ў чарзе па аўтограф?

Цяпер, зазіраючы наперад, баюся, ці буду мець яшчэ калі магчымасьць так сама правесьці чарговую гадавіну… Усё-ткі 82 гады Надсану, хоць і жадалі яму яшчэ 50 год служэньня…

3 Comments »

The URI to TrackBack this entry is: http://renessaince.blogsome.com/2008/11/28/p913/trackback/

  1. Самым интересным для меня было выступление самого Аляксандра Надсана - слова от сердца, искренние, добрые, с любовью, как отец ребенку…:)

    Comment by BelAngel — November 28, 2008 @ 14:15:38

  2. Гэта цудоўны, дзівосны чалавек.

    Comment by Renessaince — November 29, 2008 @ 0:37:34

  3. :)

    Comment by BelAngel — December 1, 2008 @ 13:41:00

RSS стужка камэнтароў да гэтага запісу.

Нашкрабаю чаго-небудзь

Line and paragraph breaks automatic, e-mail address never displayed, HTML allowed: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>



Anti-spam measure: please retype the above text into the box provided.






















Get free blog up and running in minutes with Blogsome
Theme designed by Helga Cleve

Custom Logo Design, Company Logo Design, Business Logo Design, Logo Designs.
Company Logo Design