Галяктыконебясьпецы
Мне толькі нядаўна стукнула ў галаву, што на «Беларускім духу» ва ўсіх непаўторныя імёны. І якія! Адам, Руфіна, Хрысьціна, Натальля, Раман, Сяргей, Юля, Ювяналь, Антон, Марына… Мы ўсе такія розныя, але ў нас ёсьць цяпер Добра, абыдземся баз гучных словаў. Ня хочацца верыць, што гэта скончыцца праз два заняткі…
А яшчэ шкада, што няма там імёнаў Тацяны, Зьмітра ды Волькі.
* * *
Сёньня сустрэліся нейкім дзівам нарэшце ў асьцы са Стасам. Цяжка было сьпярша знайсьці агульную мову пасьля столькіх год. Ды ўрэшце размова пацякла лягчэй (прасьцей трэба быць - Стас прызнаўся, што застаўся такім сама ра… - ну, карацей, нефармальная абстаноўка спрыяе). А вось дарэчы наконт матаў - дык непрыемна. А яшчэ тое, што ягонае пустое жыцьцё праця ізноў патэтыка. Ня ведаць, чым сябе заняць? Тут? Акрамя толькі каб зьнішчаць запасы алькаголю з сябрамі?..
Сябры, дарэчы, па сумяшчальніцтве і мае аднагрупнікі, Шняпс ды Кацап.
Во, і імёны не абавязкова запамінаць (а я іх і не ўзгадаю, мабыць), але з клічак узгадаў. А калі будзе жаданьне папіць - то і ўбачыць змагу. Ды вось нешта няма ў мяне вялікае ахвоты сустракацца са Стасам пасьля сёньня.
Дарэчы, іхніх імёнаў таксама няма на «Беларускім духу». Але можа гэта й да лепшага.

А у нас на танцах тоже нет многих имен… из мужских есть только Филипп и Олег
Comment by BelAngel — December 4, 2008 @ 15:03:32
Затое таксама якія ўнікальныя.
А ўва с затое болей імён жаночых, розных і адрозных.
Але ўсё адно ў нас усе непадобныя!
Comment by Renessaince — December 5, 2008 @ 7:42:41
Остается только порадоваться за вас
Comment by BelAngel — December 8, 2008 @ 12:24:59
Ну хоць так.
Comment by Renessaince — December 9, 2008 @ 20:39:34